art-блог № 7 / 1498 за 2021-02-13
Сілкуючыся творчай аўтаноміяй
З гарадамі як з людзьмі. Ёсць такія, да якіх вымушана прызвычайваешся, спрабуючы прыняць як дадзенасць, а ўсё адно не атрымліваецца. Усё адно нешта ў іх абліччы муляе вока і цісне на псіхіку. А іншыя прымаеш адразу і назаўсёды такімі, якія яны ёсць. Для мяне Магілёў — горад, дзе мне было б утульна, калі б абставіны занеслі мяне туды на трывалае жыхарства. Магілёў спадабаўся мне з першай сустрэчы. Тут у наяўнасці прыгожы ландшафт, шырокая рака, даволі гарманічнае спалучэнне манументальнай савецкай забудовы і старасвецкай архітэктурнай спадчыны, цудоўныя музеі. І яшчэ ў горадзе моцны мастацкі асяродак. А як кажа мой сябар Рыгор Сітніца: “Калі ў горадзе ёсць мастакі, дык ён не будзе для цябе чужым”.
Далей
|
№ 6 / 1497 за 2021-02-06
“Жоўтыя зоркі” in Memoria Nominis Clara
Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі чацвёрты год запар быў зладжаны канцэрт “Жоўтыя зоркі”. А ў канцы мінулага года на іншай пляцоўцы паказваўся эскіз спектакля Memoria Nominis Clara, дзеянне якога адбываецца на месцы гібелі яўрэяў Мінскага гета ў 1941 — 1942 гадах. Дзве розныя падзеі — адзін боль. І аднолькавае жаданне — каб жудасны генацыд больш ніколі і нідзе не паўтараўся.
Далей
|
Вынікі года. Памежны стан
Мінск. Палац мастацтва. Чатыры выставы.
Дзве персаналіі — Ларысы Журавовіч (“Святло зямлі, святло нябёсаў…”) і Кацярыны Сумаравай (“Памежны стан”), а таксама выставы лаўрэатаў Трыенале (жывапіс, графіка, скульптура) і конкурсу “Графіка года 2020” (графіка друкаваная і арыгінальная). “Памежны стан” разглядаецца ў кантэксе Трыенале, бо гэта творчы праект, што заваяваў Гран-пры. Калі пра выставы коратка — прыгожа, эфектна, запамінальна. І яшчэ: пакаленне мастакоў, якое, здаецца, зусім нядаўна лічылася “сярэднім”, трывала замацоўваецца ў новым статусе, які, дарэчы, прадугледжвае большую адказнасць за сённяшні стан нашай культуры і яе перспектывы.
Далей
|
Новае “…Паляванне караля Стаха”
У канцы гэтага сезона ў афішы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі павінна з’явіцца папраўдзе гістарычнае найменне — “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле Уладзіміра Караткевіча. Опера Уладзіміра Солтана вернецца на сцэну ў варыянце не аднаўлення старога спектакля, а цалкам новай версіі, што закране нават музыку. Днямі на пасяджэнні мастацкага савета тэатра чальцы пастаноўчай каманды на чале з рэжысёрам Ганнай Маторнай выклалі сваю канцэпцыю будучай прэм’еры, пазнаёмілі з макетам і эскізамі касцюмаў.
Далей
| |
№ 5 / 1497 за 2021-01-30
Апантаныя “Трамантанай”
Сучасная акадэмічная музыка ўсё часцей знаходзіць прытулак не толькі на філарманічнай сцэне і ў адпаведных навучальных установах, але і ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Менавіта тут, на пераходзе са старога будынка ў новы корпус, сімвалічна адзначыў сваё пяцігоддзе праект “Трамантана”, што складаецца з авангардных твораў беларускіх кампазітараў і праходзіць пад лозунгам “У новы год — з новай музыкай”.
Далей
|
Не шкадуйце часу на адлегласць
У Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў дзве экспазіцыйныя пляцоўкі. Адна побач з плошчай Якуба Коласа, другая — непадалёк ад цэнтра горада на вуліцы Някрасава. Калі першую можна наведаць, не плануючы загадзя культурнай праграмы, а проста шпацыруючы па праспекце па сваіх справах, дык на другую трэба ладзіць адмысловую выправу.
Бо хоць па мінскіх мерках адлегласць і невялікая, але часу ўсё адно патрабуе. Адно скажу, што час гэты не будзе змарнаваным. Таму што пабываўшы і тут, і там, атрымаеце даволі аб’ектыўнае ўяўленне пра стан і тэндэнцыі мастацтва, якое, паводле не надта ўцямных крытэрыяў, трапляе ў намінацыю “сучаснае”.
Далей
|
№ 4 / 1496 за 2021-01-23
Агні роднага горада
Летась Музей гісторыі горада Мінска адзначаў сваё першае дзесяцігоддзе. Сёння падаецца дзіўным, што ў нашага старажытнага горада такі малады “персанальны” музей. Але цяпер без яго ўжо не ўявіць музейную прастору сталіцы і краіны ўвогуле. У рамках святкавання юбілею ў апошнія дні 2020-га адкрылася выстава жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Назва — “Агні майго горада”. Доўжыцца яна будзе да 14 лютага.
Далей
|
Ці зможам зразумець
Сюжэт п’есы “Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі”, гэтаксама як і яе літаратурнай першаасновы — аднайменнага апавядання класіка сучаснай літаратуры, прыхільніка магічнага рэалізму Габрыэля Гарсіа Маркеса — нечым нагадвае вядомы евангельскі сюжэт пра з’яўленне Хрыста народу. Праўда, тут маштаб падзеі больш лакальны. Жыхарам нейкага рыбацкага паселішча на беразе мора даводзіцца мець справу ўсяго толькі з анёлам. Ды і тое, яны зусім не ўпэўнены, што гэта насамрэч анёл, як гэта спрабуе даводзіць адна з гераінь спектакля — Суседка (арт. Ульяна Ацясава), якая быццам ведае пра ўсё.
Далей
|
Уражанні ад... уражанняў
Да 29 студзеня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава-конкурс дзіцячай творчасці
“Зімовыя ўражанні”. Прымеркаваная яна да Калядаў і Новага года, і гэтая акалічнасць мусіла вызначыць і тэматыку, і вобразны лад прадстаўленых на выставе работ.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|