art-блог № 13 / 1504 за 2021-03-27
Сакрэты “гуменаўскіх” фарбаў
Заўтра, 28 сакавіка, Феліксу Фёдаравічу Гумену — восемдзясят. Скажу адразу са спакойнай упэўненасцю: гэта не толькі лідар беларускай акварэлі на працягу апошніх, скажам, чатырох дзесяцігоддзяў, але і адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры наогул. Больш за тое, сябруючы з мастаком, магу смела сцвярджаць: Гумен даўно ўжо выйшаў за рамкі, так бы мовіць, беларускай творчай “ментальнасці” і “рэгіянальнасці”. Яго мастацкая папулярнасць у краінах бліжняга і дальняга замежжа — таму пацвярджэнне. Мне здаецца, што сёння ў нашым мастакоўскім асяроддзі, у тым ліку і ў маладых творцаў, ужо рэдка можна сустрэць такую гуменскую асаблівасць, як добразычлівасць — творчая і чалавечая. Відавочна, гэта ўнутраная сутнасць і трывалая аснова ўнікальнага таленту.
Далей
|
Дзівоснае дрэва тэатра
Майму роднаму гораду Маладзечна пашчасціла. 30 гадоў таму было прынята рашэнне аб стварэнні прафесійнага тэатра на базе дзеючага народнага аматарскага. Новай установе культуры быў прысвоены статус “абласны”, хаця геаграфічна ён дыслакуецца ў раённым цэнтры. Так што можна з пэўнасцю сказаць, што Мінскі абласны драматычны тэатр будзе адзначаць падвойнае свята — 27 сакавіка — Сусветны дзень тэатра, і непасрэдна сваё — у красавіку.
Далей
|
Выстава, на якой нельга фатаграфаваць
Не тое, каб зусім нельга, але на ўваходзе ў залу аб’ява з просьбай да наведвальнікаў выставы ўстрымацца ад фатаграфавання і відэаздымак твораў экспазіцыі. Не ведаю, магчыма, гэта клопат пра тое, каб не былі парушаны правы юрыдычных асоб, якім гэтыя творы належаць, каб не з’яўляліся “пірацкія” рэпрадукцыі. А мо прычына ў тэматыцы работ…
Далей
| |
№ 12 / 1503 за 2021-03-20
Па клавішах памяці і будучыні
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі завяршылася серыя канцэртаў “Пакуль не йдуць цітры…” Назва праекта — улюбёныя словы маладой піяністкі Алёны Цагалка, памяці якой і прысвечаны гэты фэст, што прайшоў сёлета ўжо ў сёмы раз. Пад “цітрамі” дзяўчына разумела фінал, толькі не кінастужкі — жыцця. А яно ў яе аказалася вельмі кароткім: невылечна захварэўшы, яна памерла яшчэ студэнткай.
Далей
|
Заўтра як ўчора?
Неяк славутага матэматыка запыталі, што сталася з ягоным таленавітым вучнем, на якога навуковая грамада мела вялікія спадзяванні. “Ён стаў паэтам. Для матэматыкі ў яго аказалася занадта мала фантазіі” — быў адказ. Я згадваю гэту прыпавесць, калі разважаю пра суадносіны абстрактнага і прадметнага ў мастацтве і ў жыцці.
Далей
|
Творчасць патрабуе засяроджанасці
Ці атрымаецца так, каб днём гандляваць на рынку, працаваць на будоўлі ці засядаць у парламенце, а ўвечары пісаць карціны ці вершы? Але, мяркую, паспрабаваць варта. Раптам нечакана для сябе самога адкрыеш сваё сапраўднае пакліканне і рэзка зменіш жыццёвы вектар.
Далей
| |
№ 10 / 1501 за 2021-03-06
Крэда рэжысёра са Слоніма
Вучыцца ў мастацтва, духоўна ўзбагачацца самому і выхоўваць мастацтвам іншых — так фармулюе сэнс сваёй творчай працы галоўны рэжысёр ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” Васіль Сявец, якога 7 сакавіка калектыў тэатра павіншуе з паўвекавым юбілеем.
Выразнасць пазіцый у мастацтве, умацаванне рэалістычных прынцыпаў, своеасаблівы культ жыццёвай праўды на сцэне — вось крэда Слонімскага творчага тэатральнага калектыву, які ён узначальвае з 2011 года.
Далей
|
Зямля пад нагамі, неба над галавой
Чалавек праходзіць па жыцці, нават калі ад з’яўлення на свет да скону не выязджаў за межы паселішча, дзе нарадзіўся, і ўвесь гэты час бачыў за акном адзін і той жа нязменны краявід. Ёсць прыпавесць пра чалавека, які захоўваў спакой на тле агульнай мітусні, нікуды не ссоўваўся са свайго падворка, між тым, як вакол яго ўсе кудысьці спяшаліся. Па лепшую долю. Калі ж яго запыталі, чаму ён нікуды не імкнецца, можа ведае якую таямніцу, што трымае яго на гэтым месцы, чалавек адказаў: “Куды ты ні пойдзешь, усё адно пад нагамі будзе зямля, над галавой — неба, а на карку — дармаед”.
Відаць, падобным жыццёвым досведам і тлумачыцца, што часта ў сталыя гады нават заўзятыя вандроўнікі становяцца дамаседамі. Вось і Мастак Леанід Марчанка здолеў пабачыць свет, а стрыжнявой тэмай ягонай творчасці заўжды была Беларусь.
Далей
|
Ува што трансфармуецца празрыстасць?
“Как вы лодку назовёте, так она и поплывёт” — гавораць нашы ўсходнія суседзі. Прымаючы да веры гэтую тэзу, я насцярожана стаўлюся да людзей з экзатычнымі імёнамі-псеўданімамі-нікамі. У жанчын яны звычайна запазычаны з гламурных серыялаў, у мужчын — таксама выдраныя з нейкага рамантычнага кантэксту, хіба што ўхіл брутальны. І тыя, і другія, як вынікае з майго досведу, чамусьці маюць звычку ставіцца да іншых з пагардай. Не заўжды, але часта. У кніжных крамах абмінаю ўвагай выданні з занадта мудрагелістымі назвамі, бо лічу, што калі аўтар ужо з вокладкі цісне на чытача сваім нібыта высокім інтэлектам і сваёй нібыта недасягальнай для людзей паспалітых дасведчанасцю — прасцей кажучы, зыходна не паважае свайго магчымага суразмоўцу, дык тое самоўе і не патрэбнае. Тое ж датычыць і мастацкіх выстаў: калі назва выставы з прэтэнзіяй на інтэлектуальную перавагу над гледачом, дык хутчэй за ўсё я не стану марнаваць час на знаёмства з экспазіцыяй.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|