art-блог № 17 / 1508 за 2021-04-24
Брэсцкія дзеці — лепшыя ў свеце!
У абласных тэатрах прэм’еры ладзяцца нават часцей, чым у сталічных. Бо кантынгент патэнцыйных гледачоў наўпрост залежыць, у тым ліку, ад колькасці насельніцтва. Дый саміх тэатраў там куды меней. Таму рэпертуар, і асабліва дзіцячы, патрабуе больш хуткага абнаўлення. Не дзіва, што на красавік у двух тэатрах Брэста прыпалі адразу некалькі новых дзіцячых спектакляў.
Далей
|
№ 16 / 1507 за 2021-04-17
Звычайныя дзеці — Музычны тэатр
Размову пра дзіцячы рэпертуар мы пачыналі з Вялікага тэатра (гл. № 14 “К”). Але ж балетныя спектаклі — даволі трывалая з’ява і ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Там жа, дарэчы, ладзяцца і іншыя спектаклі для дзяцей — часцей за ўсё, музычныя казкі. На апошні жанр вельмі багаты таксама Маладзёжны тэатр эстрады. Там і да зімовых канікулаў два новыя музычныя спектаклі ставілі, і да вясновых — зноў дзве прэм’еры.
Далей
|
Фота, зробленае на Марсе
Як толькі мы ў мінулым нумары паразважалі пра законы папулярнага сёння жанра “мак’юментары”, адразу з’явілася добрая нагода працягнуць тэму. У Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адкрылася выстава Сержука Мядзведзева “Новая зямля”. Класічны твор і апакаліптычны вобраз тут не прычым, а што мелася на ўвазе, вы ніколі без падказак не здагадаецеся. Як і не знойдзеце тую новую зямлю на глобусе нашай планеты.
У зале прадстаўленыя невядомыя дасюль творы самога Язэпа Драздовіча. Сенсацыя? Аднак прозвішча на афішы чамусьці іншае — Сяржук Мядзведзеў. Зразумела, абазнаны ў справе арт-інсінуацый адмыслоўца адразу скеміць, у чым тут справа. Хаця супрацоўнікі музея сцвярджаюць, што некаторыя гледачы ўспрымаюць усё за чыстую манету.
Далей
|
№ 15 / 1506 за 2021-04-10
Фэст, фэст, фэст…
Інтэрнэт не пахаваў кіно, кіно не знішчыла тэатра, відэа — фатаграфію, фатаграфія — жывапіс, і гэтак далей. Віртуальная рэчаіснаць не скасавала прадметны свет. Па-ранейшаму жыве і трыяда “Жывапіс — Скульптура — Графіка”, а ў ёй, на маю думку, хай даруюць мне жывапісцы і графікі, дамінуе сярэдні чыннік. Бо гэта мастацтва, аздабляючы грамадскую прастору, наўпрост звяртаецца да людзей з гарадскіх плошчаў і іншых кропак эмацыйнага прыцягнення.
Далей
|
Асалода пошуку, натхнення і знаходак
“Не дабаўляць гадоў жыцця, а напаўняць жыццём гады”
З афарызмаў Уладзіміра Церабуна
Гэтыя словы належаць члену Беларускага саюза мастакоў, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Ганароваму грамадзяніну Смаргоні, лаўрэату прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, беларускаму скульптару, графіку, мастаку Уладзіміру Церабуну. 11 красавіка наш вядомы зямляк будзе адзначаць 75-гадовы юбілей.
Напярэдадні гэтай даты мы сабралі афарызмы, якія належаць Уладзіміру Васільевічу і, дзякуючы ім, пастараліся зрабіць гэты нарыс.
Далей
|
Эмпатыя да пакутаў зямлі
Здаецца, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з’явілася смелая і добрая традыцыя — штогод ладзіць вялікі праект на сур’ёзную і важную для ўсіх беларусаў тэму. Летась у фокусе ўвагі апынулася Другая сусветная вайна. А сёлета, роўна за месяц да 35-х угодкаў аварыі на ЧАЭС, у НЦСМ адкрылася выстава “Чарнобыль. Эфект спячага”.
Ад многіх іншых юбілейных арт-падзей яе адрознівае адмысловы куратарскі падыход. Замест звыклай нам публіцыстычнай ілюстратыўнасці тут лейтматыў зусім іншы — грунтоўнае ды неперадузятае даследаванне. І калі гісторыкі імкнуцца выявіць новыя факты або зняпраўдзіць старыя, аб’ект цікавасці сучасных мастакоў зусім іншы — не самі падзеі, але іх адлюстраванне ў свядомасці.
Далей
| |
№ 14 / 1505 за 2021-04-03
Маленькія дзеці — Вялікі тэатр
Заканчваюцца вясновыя канікулы, што прынеслі школьнікам і канцэртна-тэатральныя прэм’еры, і суцэльны хіт-парад ранейшых музычных спектакляў. Адначасова пачынаецца падрыхтоўка далейшых сустрэч з юнымі гледачамі ў нашых тэатральных залах. Якім жа павінен быць дзіцячы рэпертуар? Асабліва, калі справа тычыцца такіх складаных жанраў, як опера і балет.
Далей
|
Карані мастака пад дахам Бацькаўшчыны
Днямі ў Шчучынскім раённым Цэнтры культуры і творчасці адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака-жывапісца Алеся Родзіна, пад вясновай назвай “Абуджэнне”.
Ідэйным натхняльнікам правесці выставу ў Шчучыне стаў спадар Сяргей Даўгарукаў, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ, які мае незвычайнае хобі. У вольны час ён дапамагае мастакам ладзіць выставы ў розных кропках Беларусі. Яго прапанову падтрымала спадарыня Святлана Жвірбля, дырэктар Цэнтра. Так у Шчучыне здарыўся рукатворны цуд.
Далей
|
Мастацкі. Сёлета і заўжды
31 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся семінар для супрацоўнікаў рэгіянальных музеяў мастацкага профілю. Нягледзячы на тое, што ў галоўнай культурнай скарбніцы краіны бюджэт, спонсарская дапамога, матэрыяльнае і кадравае забеспячэнне лепшыя за тое, што маюць музеі ў рэгіёнах, праблемы ва ўсіх музейшчыкаў краіны сутнасна аднолькавыя. Адпаведна, універсальнымі могуць быць і сродкі іх вырашэння.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|