Суботнія сустрэчы № 12 / 1242 за 2016-03-19
“Трэба гусцей сеяць”
Калі верыць народным прыкметам і анонсам, якія трапляюць на рэдакцыйную пошту, фестывальнае жыццё краіны актывізуецца па меры пацяплення. Вось і Нацыянальны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь чакаюць надзвычай напружаныя часы. Як і штогод, ён будзе з імклівай хуткасцю перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, прадстаўляючы ці не ў кожным канцэрце свежы рэпертуар. Пра адметнасці і прыярытэты легендарнага калектыву ў Год культуры распавядае яго нязменны кіраўнік — народны артыст Беларусі Міхаіл ФІНБЕРГ.
Далей
|
№ 11 / 1241 за 2016-03-12
Вучыцца “на рэжысёра” з цярпеннем
Працягваючы бясконцую тэму пра беларусаў, якія дасягнулі поспеху за мяжой, прапануем увазе чытача інтэрв’ю з чалавекам, якога ведаюць, бадай, усе, хто сачыў за поспехамі знакамітай каманды БДУ ў Клубе вясёлых і знаходлівых. З мінчаніна і студэнта ўніверсітэта Кіріл ПАПАКУЛЬ ператварыўся ў рэжысёра кіна- і тэлевізійных шоу “Вялікая розніца”, “Танцы з зоркамі”, серыялаў “Турысты”, “Татавы дочкі”. Зняў ён і паспяховы камедыйны фільм для вялікага экрана “Вельмі рускі дэтэктыў”. Сёння Кірыл Папакуль дзеліцца сваім жыццёвым ды творчым досведам
Далей
|
№ 10 / 1240 за 2016-03-05
"І толькі вочы, пэўна, выдаюць мяне…"
Магчыма, з яе ў свой час магла б атрымацца выдатная выканаўца народных песень. У гады юнацтва яна выступала ў вядомым самадзейным ансамблі “Палескія зоры”, вандравала з канцэртамі па ўсёй Беларусі, бывала ў Польшчы, Германіі. Рэдкія з імпрэзаў, юбілеяў вядомых у Віцебску дзеячаў культуры абыходзяцца без удзелу вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа Раісы Грыбовіч. Яна заўсёды стварае больш утульную атмасферу сустрэчы, калі часцяком сухія дзяжурныя віншаванні раптам змяняе яе трапны беларускі гумар, сакавітыя народныя жарты, цудоўная матчына песня. Магчыма, акурат таму глядач і ў тэатр ідзе адмыслова на Грыбовіч…
Далей
|
№ 6 / 1236 за 2016-02-06
Бывае, што зала захоплена, але…
Наша сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Сяргеем КУРЫЛЕНКАМ адбылася напярэдадні яго юбілею. А за ягонай датай — больш як 35 гадоў службы ў трупе Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, 75 сыграных тут роляў, 14 здзейсненых пастановак. Урэшце, дата — хіба фармальная прычына для гутаркі. Падчас размовы зачапілі розныя тэмы: ад творчых планаў і сутнасці прафесіі рэжысёра да спробы агляду становішча сучаснага беларускага тэатральнага мастацтва.
Далей
|
№ 52 / 1230 за 2015-12-26
Чалавек-свята або… свята-чалавек
Тых персон у нашай культуры, хто ў адной асобе ўвасабляе адразу некалькі іпастасей, не так і шмат. Але яны ёсць. Карэспандэнт “К” цягам аднаго інтэрв’ю задала пытанні як Уладзіміру Радзівілаву, заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь, так і галоўнаму Дзеду Марозу краіны, бадай самаму чаканаму навагодняму госцю для кожнага дзіцяці.
Далей
|
№ 48 / 1226 за 2015-11-28
Калі тандэм складзецца?
Міхась Краснабаеў прыйшоў у Тэатр імя Якуба Коласа трыццаць гадоў таму пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. І на той час заявіў пра сябе як яркі самабытны акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яму ўдаваліся ролі як лірыка-гераічнага, так і камедыйнага, вострахарактарнага плану. Пасля стажыроўки па рэжысуры ў народнага артыста Расіі Пятра Фаменкі Михась Дзмітрыевіч працуе ў Коласаўскім на пасадзе рэжысёра-пастаноўшчыка. Сярод яго работ (тут Краснабаеў і аўтар інсцэніровак) — і квартэт спектакляў паводле твораў Уладзіміра Караткевіча: “Вераб’іная ноч”, “Ладдзя Роспачы”, “Леаніды не вернуцца на Зямлю” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. А паколькі нумар выходзіць акурат у дні, калі мы адзначаем 85-годдзе слыннага беларуса, пачалі гутарку з гэтага этапу ў творчай біяграфіі віцебскага рэжысёра.
Далей
|
№ 40 / 1218 за 2015-10-03
Наступнікі канцэрна Агінскага
За савецкім часам тэатральны рух Слоніма трымаўся дзякуючы намаганням дзвюх персон. У пасляваенны перыяд — гэта быў рэжысёр Міхаіл Фрыдман, пасля эстафету прыняў Мікалай Варвашэвіч. З 1990 года аматарскі тэатр пад кіраўніцтвам апошняга становіцца прафесійным — Слонімскім драматычным. Пра нюансы і асаблівасці жыцця трупы і гутарым з яго галоўным рэжысёрам Васілём СЯЎЦОМ. Урэшце, гісторыя тэатральнага жыцця Слоніма доўжыцца два з паловай стагоддзі. Яшчэ ў сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя пры езуіцкім калегіуме ўзнік школьны тэатр з вучняў і настаўнікаў установы. Паказы ішлі пераважна на лацінскай мове з рэлігійных нагод, а таксама да пачатку або заканчэння навучальнага года. Пра тэатр вялікага гетмана літоўскага і мецэната Міхала Казіміра Агінскага “К” пісала на сваіх старонках. Дадам хіба, што гэта быў сапраўдны тэатральна-відовішчны канцэрн свайго часу, які меў філіялы не толькі ў нашых Целяханах, але і ў Польшчы. Пра размах “прадпрыемства” можна меркаваць па статыстыцы: за 20 гадоў было праведзена каля 800 мерапрыемстваў — ад канцэртаў сімфанічнай музыкі і да оперных, балетных спектакляў.
Далей
|
№ 36 / 1214 за 2015-09-05
Сто і адзін сілуэт
Электронныя кнігі сталі рэальнасцю нашага часу. У некаторых сем’ях “чыталка” практычна выцесніла стосы хатняй бібліятэкі. Але, губляючы некаторыя пазіцыі, друкаваная кніга становіцца мацнейшая ў іншай нішы: яна шукае ўнікальныя формы, і гэта ўжо ніводзін лічбавы фармат паўтарыць не здольны. У тым упэўнены бібліяфіл, дацэнт кафедры аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Алег РАДКЕВІЧ, за аўтарствам якога пабачыў свет фаліянт “Тэхналагічны ўніверсітэт у сілуэтах і вобразах” — лепшы ў намінацыі “Арт-кніга” Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі-2015". І асаблівую ўвагу “К” выклікаў якраз такі цікавы жанр партрэта: сілуэт.
Далей
|
№ 35 / 1213 за 2015-08-29
Непадалёк ад музыкі
У Мінску некаторы час быў вядомы беларускі гітарыст Аляксандр РАСТОПЧЫН. Пару дзесяцігоддзяў ён жыве ў Нью-Ёрку, але ў айчыннай музычнай прасторы стаў вядомым яшчэ ў 1980-я. Сярод найбольш вядомых калектываў, у якіх Аляксандру даводзілася прымаць удзел, — "Сузор’е” і “Песняры”. Мы ж пагутарылі пра ўвесь музычны шлях спадара Растопчына і паспрабавалі раскрыць асаблівасці функцыянавання сферы культуры за акіянам.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|