Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
ТУРАЎСКІ КРЫЖ: лёс праз восем стагоддзяў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час паездкі па Гомельшчыне 16 чэрвеня даручыў аднавіць у бліжэйшы час Тураўскі крыж. “Я публічна ўпершыню жадаю гэта агучыць”, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Тым часам “К” сабрала пытанні і адказы аб страчанай святыні XIII стагоддзя.
Перад балем: сустрэча з міністрам
Традыцыйны Рэспубліканскі баль выпускнікоў з удзелам Прэзідэнта краіны адбыўся ў Мінску 23 чэрвеня. Яму папярэднічала ўскладанне кветак моладдзю да стэлы “Мінск — горад-герой” у памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, а таксама сустрэча міністра культуры Барыса Святлова з лепшымі сёлетнімі выпускнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры 2017 года.
Брэст. 22 чэрвеня
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці адбыўся традыцыйны ваенна-гістарычны фестываль, удзельнікі якога ўзнавілі падзеі 76-гадовай даўніны.
Ці суладны ансамбль?
Мноства прыкладаў з гістарычнай і сучаснай практыкі горадабудаўніцтва сведчаць пра тое, што архітэктурна-мастацкае аблічча нават, здавалася б, цалкам сфармаваных фрагментаў гарадскога асяроддзя перыядычна патрабуе перагляду і абнаўлення. Гэтаксама руплівы садоўнік час ад часу павінен зразаць з дрэва засохлыя галіны і даваць прастору маладым парасткам. Менавіта з такога пункту гледжання мы хацелі б разабраць галоўны архітэктурны ансамбль Мінска — праспект Незалежнасці. А дакладней, першую чаргу яго забудовы — паміж вуліцай Свярдлова і плошчай Перамогі.
Цеплахода няма. Ёсць байдарка…
Што засталося ў памяці пасля наведвання Мёршчыны ды Верхнядзвіншчыны? У першую чаргу — упэўненасць тамтэйшых работнікаў культуры. А гэтая рыса, па нашым перакананні, — адна з найважнейшых для прафесіянала. Даўно пішам пра тое, што кантактаваць з такімі профі — асалода.
Хто заўжды крыху "не зараз"?
Пісьменнік, публіцыст, калумніст Віктар МАРЦІНОВІЧ інтэлігентна трымаецца ў баку ад мэйнстрымавых высвятленняў адносін. Каб чарговая кніга была напісана ў манеры, уласцівай толькі ёй, пісьменнік штораз літаральна змяняе ўласную мову. Падаецца, і падчас сустрэчы з рэдакцыяй “К” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пасля прэм’еры гістарычна недакладнай камедыі “Кар’ера доктара Рауса” наша гаворка натуральна пераходзіла ў рэчышча то беларускай, то рускай мовы, змяняла свой накал і глыбіню. Прапануем фрагменты гэтай сустрэчы.
Знакі і шыфры вытканай прасторы
Калі музычныя фестывалі, на якія збіраюцца ўдзельнікі з ўсёй Беларусі, стала “прапісаліся” ў рэгіёнах, дык мастацкія акцыі рэспубліканскага маштабу звыкла ладзяцца ў сталіцы. Бадай, адзінае выключэнне — пленэр “Арт-Жыжаль”, вынікі якога першымі бачаць бабруйчане, а толькі потым жыхары Мінска. Вось чаму правядзенне Рэспубліканскай выставы мастацкага тэкстылю ў Віцебску ўспрымаецца як з’ява незвычайная.
“Балетнае лета” і “восень-зіма” з Казахстана
Нарэшце зрушылася: цяперашні IV Міжнародны фестываль “Балетнае лета ў Вялікім” атрымаўся ледзь не цалкам скіраваны ў будучыню.
Іван Карызна цяпер “з Елізаветай”!
Наш віяланчаліст Іван Карызна, за плячыма якога ўдзел у класічным “Еўрабачанні”, трэцяя прэмія на ХIV Міжнародным конкурсе імя Чайкоўскага і мноства іншых перамог, стаў лаўрэатам самага, бадай, буйнога і прэстыжнага музычнага спаборніцтва ў свеце — Конкурсу імя каралевы Елізаветы ў Бруселі (Бельгія).
Сезон беларускіх прэм’ер адкрыты
22 чэрвеня на “Беларусьфільме” адбыўся прэс-паказ новых дакументальных стужак студыі “Летапіс”. Прадставілі фільмы вядомых рэжысёраў-дакументалістаў: “Янка Купала” Віктара Аслюка, “Чужое і свае” Галіны Адамовіч, “Агмень” Юрыя Цімафеева. Па словах намесніка дырэктара падраздзялення Уладзіміра Мароза, падобную практыку кінастудыя плануе актыўна развіваць і далей, больш шырока інфармуючы грамадскаць пра новыя кінатворы.
Пра касу, дзяркач і кніжны растамер
Вельмі даўно быў я ў вёсцы Вішоў Бялыніцкага раёна. Надзвычай здзівіла тое, што мясцовая сельскагаспадарчая арганізацыя даплачвала сваім рабочым за ўдзел у мастацкай самадзейнасці. Днямі вырашыў пацікавіцца, якая сітуацыя з “артыстычнымі стыпендыямі” на сёння. І здзівіўся ўдвая: нічога не змянілася! Дырэктар Вішоўскага сельскага цэнтра культуры Алена Хортава распавяла, што кожны месяц падае спіс артыстаў-аматараў эканамістам СВК “Калгас “Радзіма”, якім кіруе Аляксандр Лапацентаў. І эканамісты выплачваюць актывістам ад культуры (60 працэнтаў ад агульнай колькасці дарослых “самадзельшчыкаў”) дзесяць працэнтаў месячнага заробку.
Закаханасць
Музыка і словы Іосіфа Бацечкі

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»