2 лютага ў Замкавым комплексе «Мір» адбылося пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Тэксты выступленняў, фоташэраг і кулуарныя меркаванні, што адлюстроўваюць драйв, дух і настрой галоўнай гадавой калегіі, рэдакцыя вырашыла “знітаваць” у асобны сшытак. Мы назвалі яго Мірскім. Змест гэтага сшытка насычаны ідэямі і ініцыятывамі. “К” спадзяецца, што ён у пэўнай ступені дапаможа чытачам расставіць кропкі
над шматлікімі ўласнымі “і”, а таксама паспрыяе больш эфектыўнай рэалізацыі тэорыі на практыцы.
Ірына ДРЫГА, намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Ірына ДРЫГА, намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністр культуры Павел Латушка напрыканцы зазначыў, што ўсе слушныя прапановы агульнага характару, выказаныя пад час абмеркавання галоўнай тэмы калегіі, неабходна ўнесці ў яе рашэнне.
Напрыканцы пасяджэння калегіі, пасля абмеркавання шэрагу пытанняў па яго выніках, ва ўрачыстай атмасферы, былі аб’яўлены і ўручаны Падзякі міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароды менавіта ў гэты дзень і менавіта ў гэтай зале, дзе сабраліся прадстаўнікі сферы культуры з ўсіх абласцей краіны, сталіся, думаецца, найвялікшым гонарам кожнаму, хто атрымаў з рук міністра Паўла Латушкі сведчанне ацэнкі сваёй працы на карысць дзяржаве.