На людным месцы № 41 / 1428 за 2019-10-12
Стала Мележа больш у прыродзе…
У рускай літаратуры пясняр восені — Пушкін. Тут і спрачацца не выпадае. А ў беларускай? Як па мне, дык у першую чаргу — Мележ з Караткевічам. Я бываў увосень у мележаўскім Глінішчы. Над былой цагельняй, дзе колісь біліся за мяжу, нізка сцяліліся набрынялыя дажджом аблокі, дыхалася лёгка, апошняя асуджаная на адчай лістота гойдалася ў паветры, і ўсё гэта было такім зразумелым, блізкім, беларускім, што ныла салодка сэрца…
А Караткевіч? Я маладзёнам з паляўнічай стрэльбай, пазычанай у сябра, даследаваў у кастрычніку балоты на Брагіншчыне (ніводная птушка і звярок не пацярпелі). Туман, купіны, хмызняк і скруткі тумана над падмёрзлай глебай, а над грэбляй — укленчаныя вербы, таксама ў туманнай рванай коўдры. “Заяц варыць піва”. Першая восеньская халадэча — нібы першае адкрыццё нейкай зямной існасці: жыццё не надта доўгае, трэба ўсё паспець. І незразумелая радасць ад усведамлення гэтай нечаканай “дарослай” высновы… “Павінна ж быць і ў зайца радасць перад халоднаю зімой”. Восеньская элегія гучыць і ў вашых сённяшніх лістах.
Далей
|
№ 40 / 1427 за 2019-10-05
Прывітанне ад Астапа Бэндэра, або “Адзінокая кніга жадае пазнаёміцца”
Ужо і Дзень бібліятэк прайшоў, і па ТБ сюжэт з Магілёва пра гэта паказалі, але розгалас пра падзею не сціхае. Відаць, мерапрыемства, сапраўды, дайшло да чытацкага сэрца. Насамрэч, як можна забыцца на жыццярадаснага Астапа Бэндэра з сімпатычнай Элачкай-Людаедкай? Парачка нетаропка шпацыравала па магілёўскіх вуліцах. А побач нязмушана прагульваліся Аляксандр Пушкін ды Наталля Ганчарова. І не проста
прагульваліся, але і з ахвотай уступалі з мінакамі ў дыялогі пра жыццё і літаратуру. Я з задавальненнем пагутарыў бы з Ганчаровай пра каханне і рэўнасць са здрадай.
Далей
|
№ 39 / 1426 за 2019-09-28
Талент вялікай любові да жыцця
Мастацтва жыць — гэта мастацтва радасці ад жыцця і любові да яго. Такі талент, мяркую, не даецца ад нараджэння. Ён — карпатліва выхоўваецца. Кім? Адказаў тут, напэўна, шмат. Да месца і сям’ю згадаць, і школу… Але я — пра бібліятэку і клуб, якімі кіруюць прафесіяналы. У такім выпадку ўстанова культуры дбае не толькі пра эканамічныя перамогі. Думаць пра гэта падштурхнуў факт з сацыяльных сетак: новы кіраўнік ДК пасёлка Ялізава (Асіповіцкі раён) — маладая Вольга Шахава спрабуе зрабіць установу сталым месцам яркіх жыццесцвярджальных тусовак моладзі.
Далей
|
№ 38 / 1425 за 2019-09-21
Смачна вам пачытаць!
З нагоды Дня бібліятэк супрацоўнікі Смаргонскай гарадской бібліятэкі № 2 прыгатавалі кніжны торт. Страва — смачная. Асноўным яе інгрэдыентам стала Залатая калекцыя “Беларускага кнігазбору”: творы Васіля Быкава, Ніла Гілевіча, Кузьмы Чорнага… “Торт” карыстаецца вялікім чытацкім попытам.
Шчыра віншую ўсіх беларускіх бібліятэкараў са святам, а наведвальнікам бібліятэк жадаю смачна чытаць!
Далей
|
№ 37 / 1424 за 2019-09-14
Калі ў вачах — восень…
Восень — час баляў і вяселляў. Час светлага суму па доўгіх сонечных днях. Час адкрыцця новага творчага сезона пасля летніх вакацый-адпачынкаў у артыстаў сцэны і супрацоўнікаў тэлебачання. У работнікаў культуры гэты сезон ніколі не перарываецца, за што ім — і павага двайная… Восенню добра думаецца пра тое, што будучая зіма — усяго толькі перыяд падрыхтоўкі да будучага лета. А першыя, “бабіны”, восеньскія тыдні — неабходная перадумова неўтаймоўнага натхнення і радаснага творчага ўздыму. Сённяшнія лісты — яскравы таму доказ.
Далей
|
№ 36 / 1423 за 2019-09-07
Адпіць ад яйка
На адным баку Сажа месціцца Ветка, на другім — вёска Хальч, знакамітая шчодрымі яблыневымі садамі. Веткаўцы хальчанцаў спрадвеку лічылі штукарамі. Уладальнікі садоў за самым застойным савецкім часам наймалі фуры і прадавалі садавіну ці не за Уралам. Такая прадпрымальнасць іншым была не даспадобы. Таму ў дачыненні да “купцоў” толькі і чутно было: “Гэныя нават ад яйка адап’юць!” Пры некранутым шкарлупінні, мелася на ўвазе. Асабіста я ніколі не лічыў такую разваротлівасць грахом. Каб накарміць краіну, трэба спачатку накарміць уласную сям’ю. Згадаў пра ўсё гэта чамусьці, калі даведаўся, што на Лідчыне адзначылі днямі свята яйка. Ці знайшліся спрытнюгі адпіць ад яго?
Далей
|
№ 35 / 1422 за 2019-08-31
Сэлфі з варэнікам
На Дзятлаўшчыне вёску Міроўшчыну называюць вёскай вырэнікаў. Сёння ўжо ніхто не скажа, чаму паселішча стала сталіцай такой адмысловай стравы. Так склалася гістарычна. Дзесьці вада ў студнях надзвычай смачная, дзесьці грушы ў прысадах самыя салодкія, дзесьці пчолы на пасеках на дзіва разумныя. А Міроўшчына спрадвек славіцца адборным пульхным варэнікам, слава пра які сягае далёка-далёка. Ну як не выкарыстаць такую адметнасць для таго, каб падвысіць вясковы імідж незвычайнай творчай акцыяй?
Далей
|
№ 34 / 1421 за 2019-08-24
Іконы не гараць
Чарговая, на гэты раз “палымяная”, навіна з маёй роднай Веткі. Намеснік дырэктара мясцовага музея па навуковай рабоце Галіна Нячаева піша: “Сярод сотняў абразоў Божай Маці, славутых у праваслаўным свеце, ёсць толькі адзін з пунсовым абліччам, у чырвоным мафорыі. Вогненны вобраз — адна з таямніц веткаўскай іканаграфіі. Мудрасць Божай Маці — нібы Сафіі — выяўляецца праз кінаварнае ззянне твару! Некалі меркавалі, што “стараабрадцы ажывілі дамангольскую іканаграфію”. Потым ішла гаворка пра недапушчальнасць адвольнасці жывапіснага вырашэння. Цяпер думка пра старажытнасць паходжання вобраза вяртаецца”.
Далей
|
№ 33 / 1420 за 2019-08-17
Васілёк у жыце
У мінулую суботу я і мой старэйшы сын Сцяпан адправіліся з вудамі на вадасховішча ля вёскі Пятровічы (ад Соснаў у бок Гомеля). Назіранне за паплаўком на азёрнай роўнядзі — цудоўны сродак антыстрэсавай тэрапіі. Вялізнае возера ў атачэнні хмызняку і з утульнымі “кішэнямі” (якраз для дваіх), каб без перашкод закідваць снасць, прывабіла не адзін дзясятак аматараў рыбацкага адпачынку. Але я не пра тое, як добра бярэцца рыба на ўсходзе сонца. Я пра надзвычайную засмечанасць гэтых “кішэняў” пластыкавымі пакетамі, бутэлькамі, паперай і кардонам, харчовымі адходамі і іншымі непрыемнымі сведчаннямі актыўнай жыццядзейнасці. На такое здольны толькі чалавек. Як ні стараліся, а прыбраць усё не змаглі. Згадаў сітуацыю невыпадкова.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 107
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|