На людным месцы № 31 / 1522 за 2021-07-31
Каласок гнецца, аб зямлю б’ецца
Кніга Лёсаў, кажуць, захоўваецца ў нейкай таямнічай бібліятэцы. І ляжыць яна, відаць, паміж Бібліяй ды выданнем Генрыха Крамера “Молат вядзьмарак”. І сказана ў Той Кнізе Лёсаў, калі ў каго будзе век скасаваны. Не дай Бог на яе патрапіць. Я, да прыкладу, да такіх звестак яшчэ не падрыхтаваны. Да таго, праўда, што кожны дзень як апошні трэба пражыць, ужо дарос. І такой філасофіі мне пакуль дастаткова.
Але што за таямнічая бібліятэка? Тут, відаць, і сумнявацца не варта: або Александрыйская, або Івана Жахлівага. Не паспелі праславіцца на ўвесь свет, як беззваротна зніклі. Шукалі — так і не знайшлі. Шмат ведаў — шмат суму? Так альбо інакш, але сваю ролю ў гісторыі яны адыгралі. У Александрыйскай, кажуць, у дзень да сотні навукоўцаў працавала… У любым выпадку, бібліятэкі знікаюць не ад добрага жыцця. Ці не натуральная падводка да сённяшняй аптымізацыі ў сферы культуры? Не. Я цяпер — пра іншае.
Шмат пабачыў сельскіх бібліятэк і пераканаўся, што ёсць і такія: нібыта працуюць, але мёртвыя; ніхто нічога не чытае, а ходзіць сюды, каб гарбаты папіць ды апошнія навіны абмеркаваць. Такія вёскі, дзе згас агмень духоўнасці, і знікаюць, перакананы, у першую чаргу. Тут і без Кнігі Лёсаў усё зразумела.
Далей
|
№ 30 / 1521 за 2021-07-24
Ура! Кніжны дождж прайшоў!
Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама — не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене.
А сапраўды, што за паняцце такое — культура? Звернемся да цытат. Наш Васіль Быкаў, да прыкладу, сцвярджаў, што “аснова беларускай культуры — мова”. Ці не за век да Быкава расійскі журналіст Рыгор Ландау заўважыў: “У культуры асновай з’яўляецца вяршыня”. Геніяльна! Лагічны працяг усяго згаданага ў тым, што без нацыянальнай мовы і гаворкі няма пра нацыянальную культуру. І не толькі пра культуру. Пацвярджаюць думку Рыгор Барадулін: “Без мовы я — нішто” і Пімен Панчанка: “Я — сірата без маёй Беларусі”. Мова атаясамліваецца з Бацькаўшчынай. Культура гарантуе захаванне і першага, і другога. У доказ — выказванне аднаго з вядучых кардыёлагаў планеты Себасціяна Кербера: “Карціна не можа спыніць кулю, але можа спыніць таго, хто страляе”. Трапна і ёміста. А як разумееце слова “культура” вы, яе носьбіты і чытачы “К”?
Далей
|
№ 29 / 1520 за 2021-07-17
Літаратурныя лекі з бібліяаптэкі…
Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз — пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас — па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку… У кожнага — свой шлях да роднай мовы. У кагосьці ён кароткі і светлы, як ноч у чэрвені, у кагосьці — доўгі і пакручасты. А нехта ўвогуле выбірае шлях у супрацьлеглы бок. Пакутуе, не разумее, што з ім, але ўпарта працягвае блукаць ля роднага ганка. Усё гэта з дакладнасцю нагадвае пошукі веры. І вельмі важна, каб той, хто шукае, убачыў агонь паходні ў руках таго, хто знайшоў. Арыенрцір — гэта выключна важна.
Кожны, хто чытае гэтыя радкі — арыенцір для тых, хто не знайшоў пакуль ні мовы, ні веры, ні радзімы. Не падвядзіце!
Далей
|
№ 28 / 1519 за 2021-07-09
Фэст для таты
На пачатку 1980-х нам, маладым веткаўскім газетчыкам, мастадонты ад журналістыкі прыводзілі вось які прыклад прафесіяналізму: “Прыехаў са сталіцы спецкар. Мэта: напісаць нарыс пра камбайнера. Дык як сеў той журналіст у кабіну да хлебароба, так да абеду і не вылазіў. Камбайн на жытнёвым палетку шчыруе, а ў кабіне два профі гутарку вядуць… У выніку матэрыял як звон атрымаўся. Вучыцеся!”
Мы вучыліся. Вельмі хутка зразумелі, што прыклад — не надта красамоўны. Журналіст сеў у кабіну, каб хлебаробу замінаць, а той высокаму госцю адмовіць не змог, а таму палову рабочага дня працаваў са стратамі. Мы высвятлялі ў агранома: пэўная доля ўраджаю так на ржышчы і засталася.
Cпакваля ў мяне сфармавалася сваё бачанне прафесіяналізму. Гузакоў пры гэтым набіў шмат, але пераканаўся: каб зазірнуць у душу чалавеку, неабавязкова хадзіць за ім тыдзень ці месяц. Дастаткова ў вочы паглядзець, на рукі, на вынік працы, паслухаць як будучы герой нарыса пра жонку распавядае, пра дзяцей, пра вясковыя праблемы. З усяго гэтага партрэт пакрысе і складаецца.
І свой канкрэтны прыклад прафесіяналізму ў мяне назапасіўся.
Далей
|
№ 27 / 1518 за 2021-07-03
Вы прыйшлі змяніць жыццё
Суб’ектыўнае. Чым адрозніваецца чалавек, які прачытаў “Каласы пад сярпом тваім”, ад чалавека, які нават не ведае, хто такі Уладзімір Караткевіч? Чым? Усім! Верай, перакананнямі, жыццёвымі мэтамі, адукацыяй… Я цяпер не пра вялікую сілу мастацтва, якая робіць з істоты асобу. Памятаеце, Уладзімір Высоцкі спяваў пра патрэбныя для правільнага сталення кніжкі? Маўляў, камусьці шанцуе іх прачытаць, а камусьці — не. Дык вось, вельмі важна, каб правільная кніжка патрапіла ў рукі маладога чытача тады, калі трэба. А гэта ўжо клопат бацькоў, педагогаў, работнікаў культуры.
І з такой нагоды — вельмі важная думка. Пісаў, пішу і буду пісаць, што нічога не памяняецца ў статусе клубніка, бібліятэкара, музейшчыка, пакуль яны будуць лічыць галоўнай сваёй мэтай толькі задавальненне культурных патрэб насельніцтва. Яшчэ і звышзадача ёсць. Яна ў тым, каб напоўніцу ўплываць на станаўленне нацыянальнага светапогляду, заснаванага на нашай беларускай традыцыйнай культуры, каб істотна мяняць жыццё ў лепшы бок. Пагадзіцеся, місія не для абыякавых выканаўцаў чужых загадаў.
Далей
|
№ 26 / 1517 за 2021-06-26
Птушкі ды гнёзды
На мінулых выхадных прыпякло трошкі, пачаў журналісцкае жыццё ў “Культуры” згадваць. З 2005 года пазнаёміўся з дзясяткамі тысяч не абы-якіх людзей, пабачыў тысячы сельскіх устаноў культуры. Памятаеце, як у Янкі Брыля — “Птушкі і гнёзды”. Вельмі дакладна назва рамана кладзецца на еднасць нашых работнікаў культуры са сваімі клубамі, бібліятэкамі ды музеямі.
Толькі для крылатых праца — дом. І толькі яны нясуць на працу, а не з яе. Толькі шчаслівыя не зважаюць, калі канчаецца рабочы дзень. У такіх установах не пратаўкнуцца ад народу. Я ведаю, я бачыў. Так, у прафесійных работнікаў культуры прыблізна аднаго напалу агонь у вачах, а вось установы вельмі розныя. Гэта і гмахі, лепшыя часіны якіх прыпалі на гады савецкага размаху, і лядашчыя хацінкі з пячным ацяпленнем, і “наватворы” аграгарадоцкага развіцця. Быў бы загадчык у сілах, ён са свайго клубіка даўно б палац зрабіў. Але я сёння не пра гэта.
Далей
|
№ 25 / 1516 за 2021-06-19
Вялікае мора двухмоўя
Я зноў пра чытанне. Што зробіш — любімы занятак! Чытаць мяне навучылі сястра (старэйшая на шэсць гадоў) і маці. Гады ў чатыры я пачаў уцямліваць дзіўную сувязь паміж гукамі і літарамі, словамі і вобразамі. Добра памятаю кубікі з літарамі і карцінкамі. На кубіку з Г была намалявана гусь. Не забыўся, як маці старанна заганяла ў маю галаву, што на рускай мове гусь — ён мой, а на нашай — яна мая. З сабачкам сітуацыя была адваротная: на беларускай мове ён — заўжды мужчынскага роду. З таго часу ў мяне вялікае падазрэнне, што Інстытут літаратуры пры Акадэміі навук створаны яшчэ і для таго, каб вызначыць урэшце, як перакласці на родную беларускую мову назву чэхаўскай “Дамы с собачкой”…
Я вучыўся выплываць з вялікага мора двухмоўя. Расійскі празаік Міхаіл Велер напісаў, што струна, гук якой прыдатны да Боскага слыху, віецца ў дзяцінстве, пасля штосьці рабіць позна і бессэнсоўна. Не буду спрачацца.
Далей
|
№ 24 / 1515 за 2021-06-12
Кніжная вясёлка лета
У першы дзень школьных летніх вакацый, я, вучань, ішоў у бібліятэку, каб забяспечыць сябе шчаслівай тэорыяй. А шчаслівай практыкі ў лесе, на рэчцы ды азёрах, у матчынай вёсцы было вышэй за неба… Цешаць душу ўспаміны. Давайце зробім з гэтай нагоды маленькі культуралагічны шпацыр па Ветцы майго дзяцінства. Яе ўжо збольшага няма, бо было гэта паўсотні гадоў з горачкай таму. Пачаць варта з аўтастанцыі. Побач у спісаным аўтобусе працаваў пнеўматычны цір. Я быў пастаянным яго наведвальнікам. Страляць навучыў бацька. А праз дарогу, ля прадзільнай фабрыкі, знаходзіўся цір сапраўдны. Мы разам адтуль не вылазілі. Уменне рабіць штосьці якасна — гэта ж таксама культура?
Другое месца па аўтарытэтнасці займалі бібліятэкі. Школьная знаходзілася супраць майго дома. Да дзіцячай трэба было дабірацца да цэнтра мястэчка, бо працавала яна ў доме культуры. Каб трапіць у дарослую, неабходна было зайсці ў ДК з другога боку. Мяне туды не пускалі гадоў да дзесяці. Прыкладна на той час высокі ўзровень бібліятэк ужо не абмяркоўваўся. Іхні недахоп быў толькі адзіны: у фондах адсутнічала кніжка “Аліса ў Залюстэраччы”. Мо таму я нічога і не зразумеў у матэматыцы?..
Не забыцца б на дом піянераў. Маляваць мяне навучыў бацька, а ў доме піянераў я толькі ўдзельнічаў у конкурсах. Дарэчы, прызы дзяліў з Галей Нячаевай, будучай цудоўнай музейшчыцай. Паколькі музея ў Ветцы яшчэ не было, Галя складала вершы ды малявала. Культура бярэ нас у абдымкі паступова, але назаўжды…
Далей
|
№ 23 / 1514 за 2021-06-05
А на Дворнай сустракала цукерня
“Не магу заснуць на лецішчы — задыхаюся, — скардзіцца сусед, — а вось дома ў Мінску сплю, як забіты”. Свежае паветра стала шкодным для здароўя? Свет перакуліўся! Новай зямлі прагнуць хіба што героі хрэстаматыйнай літаратуры. Чым адрозніваецца ячмень піваварны ад ячменю простага памятаюць толькі ссівелыя перадавікі сельгасвытворчасці. А іх унукі даўно і з поспехам “арандуюць” гарадское неба з асфальтам, на якім ячмень чамусьці не родзіць… Мы супакойваем сябе думкай, што ва ўсім свеце так: буяюць гарады, ніякавеюць вёскі. Што будзе з акіянам, калі засохнуць крыніцы? А цяпер пра тое, што мне сэрца грэе: наша вёска чапляецца за жыццё ўсімі клубамі сваімі і бібліятэкамі. Імі, я ўпэўнены, і адраджацца пачне.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 121
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць!
|