На людным месцы № 7 / 1394 за 2019-02-16
Нам, царам, без юшкі аніяк!
Каб адчуць сябе царом (царэўнай), падрыхтуйце 15 літраў вады. У гэтае вядзерца закіньце без разваг кіло чырвонай рыбы, дзесяць ладных бульбін, дзве — тры морквы, пяць цыбулін, 200 грамаў зялёнага гарошку. Пятрушку, кроп, базілік, лаўровы ліст, духмяны перац і соль — па густу. Варыць, пакуль не з’явіцца адчуванне царскага водару ў паветры і царскай кароны — на галаве. Піць прагнымі каўткамі.
Далей
|
№ 6 / 1393 за 2019-02-09
І вось мы ўжо напрадвесні…
Апошні месяц зімы… Спрабуе лютаваць,
а нам — не страшна. Ужо дзесьці над Эквадорам вясна збірае свае жыццедайныя роты і батальёны, каб надзейна атачыць Беларусь. Хто адмовіцца ад сонечнай блакады пад радасны клёкат бусліных эскадрылляў
(там у іх лецішча, а тут — Радзіма!) і кананаду крыгаходаў? Здрада абрыдлай зіме —
не грэх. Стомленыя ад вірусаў і перападаў ціску беларусы чакаюць цёплай акупацыі. Дзесьці за Мар’інай Горкай, казалі, ужо бачылі перадавыя дазоры вясновай разведкі.
А ў раёнах пачалі ўзмоцнена рыхтавацца
да гукання вясны і наладжвання Масленкі.
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Хрышчэнская вада для чытачоў
Студзеньскія дні асвечаны светлай памяццю Уладзіміра Мулявіна, Уладзіміра Высоцкага. І не толькі. Утульныя старасвецкія сцены Стара-Васілішкаўскага касцёла памятаюць голас юнака па прозвішчы Выджыцкі, якога ўвесь свет праз нейкі час пачне называць Чэслаў Немэн… Для мяне асабіста рок-музыка канца 1970-х пачыналася менавіта з меладычных польскіх балад, насычаных філіграннымі
пройгрышамі. І першым у гэтай магічнай прасторы быў менавіта ўзнёслы Чэсь у нязменным капелюшы.
Далей
|
Рэвізія праведзена ўдала
Адна з самых чаканых для мяне кніжных навінак мінулага года — манаграфія “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча” вядомага гісторыка-архівіста і пастаяннага аўтара “К” Змітра Дразда. Прымеркаваная да 210-годдзя класіка, кніга змяшчае новыя і малавядомыя факты з яго біяграфіі.
Далей
|
№ 4 / 1391 за 2019-01-26
Прыехаць на печы ў Разгуляй
Беларуская гнілая зіма — з’ява яшчэ тая. Ліхаманкавыя змены тэмпературнага рэжыму, туманы і пастаянная соль на абутку аптымізму не дадаюць. Моцныя маразы — таксама. Таму трывайце, людзі, хутка 8 Сакавіка,
а там, глядзіш, і лета! Тым не менш, на адрас рэдакцыі працягваюць паступаць “навіны” пра навагоднія святкаванні. З-за хранічнага дэфіцыту газетнай плошчы згадаю толькі
геаграфію допісаў і характэрныя асаблівасці мерапрыемстваў.
Далей
|
№ 2 / 1389 за 2019-01-12
Калядная трансфігурацыя і салон Міцкевіча
Напярэдадні навагодніх святаў выпадкова натрапіў у сацыяльных сетках на канцэрт віяланчалісткі-шасцікласніцы Гомельскай дзіцячай музычнай школы № 1 імя Пятра Чайкоўскага Паліны Смольнікавай. Шчырасць і ўпэўненасць выканання ўразілі. Таму ў першы працоўны дзень 2019-га звязаўся з кіраўніцтвам названай установы. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Хлыстова патлумачыла, што такіх зорачак, як Паліна Смольнікава (да слова, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі) мэтанакіравана “запальвае” педагог Наталля Кулай. Амаль усе яе выхаванцы працягваюць вучобу па спецыяльнасці, а віяланчэльная школа Кулай лічыцца ці не лепшай у вобласці.
Далей
|
№ 51 / 1386 за 2018-12-22
Правільным шляхам ідзеце, Алена Генадзьеўна!
Не люблю лічбаў. Але навіна з Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы прымусіла заняцца практычнай статыстыкай. Справа ў тым, што дырэктар названай ЦКС Алена Заяц даслала ў рэдакцыю інфармацыйную таблічку на тры старонкі з хвосцікам (вельмі шчыльна, без інтэрвалаў) аб правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. Я пачаў падсумоўваць. Атрымалася, што з 20, 23 — 31 снежня 2018 года да 1 студзеня года наступнага па 17 клубных установах горада і раёна пройдзе 76 святочных акцый (ад ранішнікаў, тэатралізацый і выстаў да мультсеансаў, маскарадаў і дыскатэк). Брава, Алена Генадзьеўна! Не пабаяліся даслаць план, значыць, не пабаіцеся яго і рэалізаваць дзеля навагодняй эканамічнай падвышкі культуры ЦКС.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
Нашэсце Дзедаў Марозаў і... жаніхоў!
Мне пашанцавала: я пасябраваў па тэлефоне з дырэктарам Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Юліяй Камаровай. У выніку кадравых ратацый у вялізным раёне, дзе толькі адных музейных устаноў — з паўтузін, знаёмых работнікаў культуры не засталося. Мы абмяняліся з Юліяй Вячаславаўнай вярыцельнымі граматамі (чытай — нумарамі мабільных) і паабяцалі быць агульнакарыснымі. А першым вынікам такіх стасункаў стала інфармацыя пра выставу “Срэбраныя цені дзяцінства”, што ладны ўжо час працуе ў Музеі гісторыі і культуры горада Оршы.
Далей
|
№ 49 / 1384 за 2018-12-08
Акрабаты, прыгажуні і песні над Нёманам
Зіма толькі першым днём парадавала. Снежна было, марозна, а на душы — казачна, па-навагодняму святочна. Але нядоўга тая музыка грала. Адліга, слота, галалёд. А яшчэ і дні кароткія, як заечы хвост, ды цьмяныя, нібыта шкельца ў лазні па-чорнаму. Падаецца, на Піліпаўку гэткай жа няяркай стала і частка лістоў. Няўжо і імпрэзы такія ж сумныя? Не можа быць! Прачынайцеся, спадарове! Стан надвор’я не павінен уплываць на якасць нашай працы.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 102
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|