Камертон № 48 / 865 за 2008-11-29
Шлях, падказаны Міхалам Агінскім
Падыходзячы да Маскоўскай кансерваторыі, мінакоў і студэнтаў вітае Пётр Ільіч Чайкоўскі, помнік якому ўсталяваны ля ўвахода. На пляцоўцы ж перад Маладзечанскім музычным вучылішчам мы сустракаем Міхала Клеафаса Агінскага, які быццам прыйшоў да нас з яшчэ больш далёкіх часоў — мяжы ХVIII — ХІХ стагоддзяў. І гэта прытым, што самому вучылішчу, якое з 1980 года ўзначальвае яго выпускнік Рыгор Сарока, — усяго 50 гадоў.
Далей
|
№ 47 / 865 за 2008-11-22
З Днём нараджэння, Прэзідэнцкі!, або Супольнасць крэатыўных аднадумцаў
Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі споўнілася 6 гадоў. Зразумела, адказна трымаць творчую справаздачу перад Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам на галоўнай сцэне краіны — у Палацы Рэспублікі. Увечары 21 лістапада адбыўся вялікі канцэрт “З Днём нараджэння, Прэзідэнцкі аркестр!”. Урэшце свае справаздачы перад слухачамі ён трымае ледзь не штодня.
Далей
|
Сімфа-рокавая дынастыя
Сумесны беларуска-нямецкі творчы праект, які прайшоў паспяховую “абкатку” на лепшых сцэнах Германіі, Чэхіі, Расіі, Украіны, быў паказаны, нарэшце, у Мінску: у Палацы Рэспублікі адбылося сумеснае выступленне сусветна вядомай групы “Рэйдж” і сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Маладая Беларусь” пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Казінца. Буйную трохчасткавую кампазіцыю ўпрыгожвалі рок-апрацоўкі нямецкай класікі XVII стагоддзя і беларускай ХХ-га — адпаведна, музыкі І.С. Баха і Дзмітрыя Смольскага.
Далей
|
“Пропуск” у Вялікі
Маладому беларускаму дырыжору Мікалаю Макарэвічу пашчасціла стаяць за пультам... Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.Чайкоўскага. На радасць нам, айчыннага музыканта запрасілі туды не назаўсёды, а толькі на тры дні — як удзельніка Міжнароднага майстар-класа, што праходзіў на базе гэтага калектыву пад кіраўніцтвам сусветна вядомага маэстра Уладзіміра Федасеева.
Далей
| |
№ 43 / 861 за 2008-10-25
Восеньскі віхор: усё толькі пачынаецца
22 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста адкрыўся 35-ы Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Публіка атрымала звышкаштоўны падарунак: ігралі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Расіі імя Я.Святланава і сусветна вядомы расійскі піяніст Дзяніс Мацуеў.
Далей
|
Вяртае і “вяртаецца”
Пагаварыўшы з Надзеяй МІКУЛІЧ усяго трошкі, становіцца зразумелым, чаму яна, па яе ўласным выразе, такая шчаслівая. Праз 37 гадоў у яе рэпертуар вярнулася песня “Тополиный пух”, з якой пачыналася спеўная кар’ера. “Верасы” аб’яднаюцца ў “залатым” складзе толькі дзеля ейнага заўтрашняга творчага вечара ў Белдзяржфілармоніі. Ды і 10 песень (цэлы альбом!) за год — уласны рэкорд спявачкі. “Я люблю працаваць, спяваць”, — кажа Надзея Анатольеўна і тут жа напявае “Госці мае”.
Далей
|
№ 42 / 860 за 2008-10-18
“Хаджэнне ў народ” з імправізацыяй на Страдзівары
Гавораць, калі штосьці адбываецца тройчы, гэта ўжо не выпадковае супадзенне і нават не проста заканамернасць, а — традыцыя. У тым, што Міжнародны фестываль Юрыя Башмета стане традыцыйным, ніхто не сумняваўся яшчэ тры гады таму. Зараз, пасля фінальных акордаў чарговага фэсту, было б слушна падлічыць і іншыя фестывальныя традыцыі — як добрыя, так і не вельмі. А да таго ж, не забыцца на праславутае злучэнне “традыцый і наватарства”.
Новага на сёлетнім фестывалі, у параўнанні з двума ранейшымі, было шмат. Найперш — гэта “хаджэнне ў народ”. Ці, паводле беларускай народнай песні з хрэстаматыйна вядомага зборніка Генадзя Цітовіча, —
Далей
|
№ 40 / 858 за 2008-10-04
Ноткі-“Жодзінкі” ды літаркі-“БелАЗінкі”
27 — 28 верасня, не здрадзіўшы сваім традыцыям, Палац культуры БелАЗа ў Жодзіне сустрэў Дзень машынабудаўніка правядзеннем VII Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”. Свята стала заключным акордам урачыстасцей у гонар 60-годдзя БелАЗа і, трэба спадзявацца, праклала шлях новаму статусу гэтага конкурсу, бо ўжо сёлета спаборніцтва мела ўсе падставы называцца Адкрытым рэспубліканскім.
Далей
|
“Кузня” сучаснай архаікі
Памятаеце? На досвітку ХХ стагоддзя “Рускія сезоны ў Парыжы” скаланулі сваёй неўтаймоўнай энергетыкай выхаваную на вытанчаным імпрэсіянізме Еўропу. Гісторыя, падобна на тое, паўтараецца: на досвітку ХХІ стагоддзя рамантыку Брамса, Бруха ды Чайкоўскага абвергне “Паганскае дзейства” Вячаслава Кузняцова.
Прэм’ера гэтага твора, прызначанага аўтарам “для вялікага сімфанічнага аркестра і аўтэнтычных інструментаў”, павінна прагучаць 7 кастрычніка на ўрачыстым адкрыцці ІІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|