Камертон № 50 / 918 за 2009-12-12
Фігара і рэтра-хіт
Лаўрэат міжнародных конкурсаў Ігар Задарожны працуе салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі пяць гадоў. Яго нядаўні “Восеньскі карнавал” на Вялікай сцэне роднай установы стаў не першым сольным вечарам маладога спевака, але ў ім артыст ледзь не ўпершыню сабраў разам усе свае творчыя спецыяльнасці і захапленні, прадэманстраваўшы вакал (ад старадаўняга раманса да оперы, песенных хітоў і лёгкага джаза), ігру на духавых (а мог бы яшчэ і на баяне, па класе якога скончыў Брэсцкі музычны каледж імя Р.Шырмы), танец і нават “фокусы”, калі чырвоная хустачка быццам “ператваралася” ў кіёчак, а з кішэні даставаўся букет.
Далей
|
…І агучаныя ноты
Выпуск новай серыі “Сучасныя беларускія кампазітары” распачаты ў выдавецтве “Вышэйшая школа”. Творчасць заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны Андрэя Мдзівані, якой прысвечана першая кніжка, выкладзена не толькі ў літарах, але і ў… агучаных выказваннях і, галоўнае, нотах: на “прышпіленым” да вокладкі кампакт-дыску сабраны аўдыёі відэафрагменты яго найбольш значных твораў, у тым ліку тэатральных і сімфанічных.
Далей
|
№ 47 / 915 за 2009-11-21
Каханне з рокам і барока
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася прэм’ера оперы Г.Пёрсэла “Дзідона і Энэй”. Пастаноўка відавочна перасягнула межы вучэбнай працы, прадэманстраваўшы сучасную еўрапейскую эстэтыку і ў выбары рэпертуару (гэты твор англійскага барока ўпершыню з’явіўся на нашай опернай сцэне), і ў яго прачытанні, здзейсненым маладзёжнай творчай групай — гэткім “хорам” аднадумцаў, прычым з розных устаноў культуры і адукацыі.
Далей
|
З аркестрам і сола…
Магутнымі акордамі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра нашай краіны на чале з Аляксандрам Анісімавым завяршыўся XXXVI Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Гэты цудоўны калектыў, выступіўшы цягам фестывалю з чатырма адметнымі праграмамі, надаў святу папраўдзе высокакласнае (і высока класічнае) атачэнне: французскі рамантызм, оперны “тандэм” П.Чайкоўскага і А.Пушкіна, творчасць Яўгена Глебава, невядомыя старонкі музыкі ХХ стагоддзя.
Далей
|
№ 45 / 914 за 2009-11-07
Толькі наперад!
Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі адсвяткуе сваё 50-годдзе праз месяц — 14 снежня. Бо толькі на гэтым тыдні калектыў выйшаў з адпачынку: мінулы сезон для яго, можна сказаць, ахапіў не толькі лета, але і кавалак восені.
Далей
|
Песні пра мінулае і будучае
Заслужаны калектыў “Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь” невыпадкова носіць імя Рыгора Шырмы. У 1939 годзе яна была ўтворана з хору пад яго кіраўніцтвам. Цяпер рэпертуар калектыву настолькі неабсяжны, што ахоплівае нават оперныя спектаклі, у якіх капэла ўдзельнічае ў замежжы. Сваё 70-годдзе калектыў сустракае новымі творчымі здзяйсненнямі.
Далей
|
Казкі пра каханне-new
У той час, як частка оперных салістаў, хору і аркестра нашага Вялікага тэатра накіравалася з прэм’ерай “Трубадура” ў Германію, астатняя трупа Беларускай оперы прапанавала гледачу некалькі “новых старых” спектакляў, гэткіх “напаўпрэм’ер” — даўно вядомых пастановак, у якіх упершыню выступілі новыя салісты. 30 кастрычніка Іяланту ў аднайменнай оперы П.Чайкоўскага праспявала Марына Ліхашэрст. А 3 лістапада ў “Травіяце” Дж.Вердзі публіка слухала лаўрэата міжнародных конкурсаў, прымадонну Латвійскай Нацыянальнай оперы Санору Вайцэ.
Далей
|
Дэтэктыў і “дзядуля Бах”
Сталічная філармонія адкрыла новы цыкл “Гукі роднага краю”, прысвечаны беларускай музыцы для фартэпіяна, домры, струнна-смычковых інструментаў і цымбалаў. Прынцып “кожнаму канцэрту — сваё тэмбравае аблічча” быў удала дапоўнены акцыяй “Трубы бліскучы гук…” у Акадэміі музыкі, дзе таксама былі сабраны выключна айчынныя творы.
Далей
|
№ 43 / 911 за 2009-10-24
Майстар-класы па акордабудаванні
Што ні кажыце, а восень заўсёды багатая на музычныя падзеі. Тут табе і канцэрты, і міжнародныя фестывалі з адпаведнымі восеньскімі назвамі ды залатымі імёнамі. А яшчэ — Рэспубліканскі конкурс маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд” у Жодзіне, традыцыйна прымеркаваны да Дня машынабудаўніка: удзельнікам — прызы, а жодзінцам — дадатковае святочнае відовішча. Бо, акрамя двухдзённага панавання на сцэне Палаца культуры “БелАЗа”, песенны турнір выліваецца на плошчу, дзе выступаюць пераможцы. І хацямайстар-класы на гэтым спаборніцтве не прадугледжаны, конкурс даўно ўяўляе з сябе своеасаблівы майстар-клас — ужо па самой сваёй арганізацыі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|