Які фарватар у “Белай вежы”?
Сёння завяршаецца Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа". У пятнаццаты раз форум падводзіць вынікі творчага спаборніцтва амаль дваццаці калектываў. Прыхільнікаў фестывалю чакае надзвычайны сюрпрыз: спецыяльна для форуму Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы сумесна з салістамі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прадстаўляюць камічную оперу "Мядзведзь" Сяргея Картэса паводле аднайменнай аднаактоўкі Антона Чэхава. Але, праўду кажучы, творчымі сюрпрызамі і падарункамі быў насычаны практычна кожны фестывальны дзень. Пра тое, што сёння "Белая вежа" з'яўляецца не толькі старэйшым і самым буйным айчынным тэатральным фестывалем, але і творчым форумам, вядомым далёка за межамі нашай краіны, сведчыць многае. У тым ліку і статус акадэмічнага, які не так даўно брэсцкі тэатр атрымаў першым і пакуль што адзіным з абласных калектываў рэспублікі. А пад час адкрыцця "Белай вежы" кіраўнік тэатра і дырэктар фестывалю Аляксандр Козак быў абвешчаны акадэмікам Міжнароднай акадэміі тэатра: яе прэзідэнт Уладзімір Уласаў урачыста паведаміў аб гэтым рашэнні і ўручыў адпаведныя пасведчанні.
Далей