Культпрасветработа № 1-2 / 870 за 2009-01-10
БРЭНД ЁСЦЬ БРЭНД!, або Сталічнае сола ў кантэксце краіны
У апошнім леташнім нумары “К” пастаянная рубрыка нашай газеты “Культасветработа: ракурс адказнасці” завяршыла вандроўку па кожным са 118 раёнаў Беларусі, прааналізаваўшы работу аддзелаў культуры ў рэгіёнах рэспублікі, стварыўшы такім чынам абагульнены партрэт галіны з акцэнтам на вопыт, творчыя набыткі і метадычныя напрацоўкі райцэнтраўскіх ды сельскіх культасветнікаў.
Але сапраўднай кропкай у рэпарцёрскім марафоне газеты стане акурат гэты матэрыял. Агульны шматаблічны хор культасветнікаў не быў бы такім гарманічным кольцам караляў без выключна важнага голасу — сталічнага. Таму апошняе, але не менш выразнае і сакавітае сола прагучыць на старонках “…Ракурсу адказнасці” ў “выкананні” ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама і дзевяці аддзелаў культуры нашай сталіцы. Што пачуем? Магутны тэнар, мужны барытон, інтанацыйна багатае сапрана?..
Прынамсі, “сталіца” — гэта ўжо само па сабе гучыць як брэнд! А Мінск — нібы дзяржава ў дзяржаве. Горад-візітоўка, горад-узор і прыклад самадастатковасці ў любых праявах дзейнасці. Не выключэнне, натуральна, і культурная сфера. І тут, як пераконвае начальнік упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ, свае асаблівасці, напрацоўкі і здзяйсненні.
Далей
|
№ 52 / 869 за 2008-12-27
ХТО ТАКАЯ ЛУЦА?, або Прафесійны дызайн для рэгіянальных адметнасцей
Імпэту і душэўнай энергіі ўстановам культуры Кармянскага раёна не бракавала ніколі, а вось іх матэрыяльны стан настойліва патрабаваў мадэрнізацыі. І яе хваля не прымусіла сябе чакаць. Ці не паўсюль, куды даводзілася завітаць у дзень камандзіроўкі, шчыравалі рабочыя, або, прынамсі, вялася гутарка пра хуткі рамонт. Толькі сёлета на гэтыя мэты з розных крыніц было выдаткавана болей за два мільярды рублёў, прычым добрая траціна з іх — па лініі Упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама. А ў 2009-м інвестыцыі плануюцца не менш унушальныя. Балазе і нагода будзе добрая: гарадок адсвяткуе свой юбілей. Ды не абы-які — такія здараюцца толькі раз у палову тысячагоддзя!
Далей
|
“Бліскавічныя” акцэнты браслаўскіх брэндаў
На пытанне, чым адметная сфера культуры Браслаўскага раёна, начальнік Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалай Пашынскі адказаў без ваганняў: “Святам “Браслаўскія бліскавіцы”, якое было спачатку рэгіянальным, потым — абласным, а цяпер прэтэндуе на статус міжнароднага, і унікальным музейным аб’яднаннем, дзе краязнаўства, этнаграфія і музейная педагогіка пад эгідай мясцовага аддзела культуры натуральна спалучаюцца з неблагім гасцінічным сервісам”.
Далей
|
Крама рукачынных цудаў у кантэксце раённых інавацый
Сем цудаў з Дуброўна… Так, яны існуюць і вызначаны культасветработнікамі гэтага ўсходняга беларускага раёна. У лік тутэйшых цудаў, распавялі карэспандэнту “К” жыхары раёна, уваходзяць бернардзінскі манастыр і гарадзішча непадалёк ад вёскі Вежкі, 17-метровы дуб-волат у Быстрыёўцы і святая крыніца ў Кірэёве, царква Святой Жывапачынальнай Троіцы і Дняпро, што прыгожым выгінам працякае праз усё мястэчка, а таксама Міжнародны фестываль “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, які сёлета прашумеў-праспяваў пятнаццаты раз! А да сямі цудаў краю наш спецыяльны карэспандэнт паспрабаваў дадаць яшчэ адзін: справу шчырых рупліўцаў на ніве культуры раёна. А яшчэ аказалася, што нібы чакала нашага журналіста абсалютна неверагодная гісторыя ў кантэксце зімовых святаў…
Далей
| |
№ 47 / 865 за 2008-11-22
Філармонія раённага маштабу: ашмянцы выбіраюць сваіх
Уязджаючы ў Ашмяны з любога напрамку, падарожнік бачыць бігборд з выявамі Соф’і Гальшанскай і Крыштафа Дарагастайскага. А наўзбоч ад дарогі, што вядзе з віленскай шашы, узвышаюцца арыгінальныя і яўна не саматугам зробленыя скульптурныя кампазіцыі, асновай якіх сталі вялізныя валуны. Яны цешаць вока не толькі жыхароў аднаго з мікрараёнаў гарадка, але і ўсіх яго гасцей.
Далей
|
№ 44-45 / 862-863 за 2008-11-08
Хто трапіў у каталог электроннай “спадчыны”?
Клопат культасветнікаў Буда-Кашалёўскага раёна шматстайны. Тут і рупнае зберажэнне спадчыны продкаў праз абласнога маштабу семінар “Бібліятэчнае краязнаўства як фактар павышэння культурнага патэнцыялу краю”.
Немалая ўвага надаецца рамонту ды паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры. Толькі за гэтую камандзіроўку карэспандэнт “К” пабачыў некалькі рамонтаў, якія ўжо набліжаюцца да завяршэння. Дбаюць тут і пра духоўнае ўзбагачэнне будакашалёўцаў: у райцэнтры працуе карцінная галерэя. Таму і адказнасць у кіраўнікоў раёна загоднае правядзенне культасветработы вельмі вялікая.
Далей
|
№ 41 / 859 за 2008-10-11
|
“Касметыка” і... эксперыменты за кошт платных паслуг
Да Дня работнікаў культуры ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці трэці год запар падводзяць вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні і ландшафтным дызайне. На заключным свяце дэманструюцца мультымедыйная прэзентацыя лепшых двароў устаноў культуры, паркавыя скульптуры і вазы ручной работы.
І не дзіва, што ў прафесійнае свята шануюць якраз лепшых гаспадароў-культасветнікаў.
Далей
|
Віцебшчына. У камандзе аднадумцаў — асобы
Для заахвочвання работнікаў культуры Віцебскі абласны выканаўчы камітэт з 2004 года зацвярджае прэміі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва (20 базавых велічынь). Штогод да Дня работнікаў культуры па Віцебшчыне вызначаюцца 8 адметных творцаў.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|