Соцыум № 43 / 1273 за 2016-10-22
З балончыкам наперавес
Прыпынкі грамадскага транспарту — не проста месцы, дзе людзі чакаюць патрэбнага транспарта: там павінны быць абсталяваны зручныя лаўкі, навесы, павінна панаваць культура. Час на прыпынку — гэта і час падумаць, паразважаць, пачытаць рэкламу…
Далей
|
№ 41 / 1271 за 2016-10-08
Як “асядлаць” дрона- бібліятэкара?
Як атрымаць грошы на стварэнне тэатральнай пастаноўкі, калі не маеш пад рукой нічога, акрамя інтэрнэту? Як заваяваць прыхільнасць аўдыторыі і ажыццявіць свой цікавы праект, калі бюджэтнае фінансаванне пад яго не прадугледжана? Як даставіць кнігу за дзясяткі кіламетраў ад бліжэйшага горада ў вёску, куды не даедзе нават бібліёбус?
Далей
|
№ 39 / 1269 за 2016-09-24
Лёсы папяровых трафеяў
Тэма вяртання (не абавязкова, вядома, фізічнага) страчаных Беларуссю культурных каштоўнасцяў трывала замацавалася на парадку дня ледзь не з першых дзён атрымання нашай дзяржавай незалежнасці. Лейтматыў яе зразумелы: у ваенныя ды іншыя ліхалецці мы панеслі непапраўныя страты, і цяпер нашы скарбы раскіданыя не раўнуючы па ўсім свеце. З гэтым і сапраўды не паспрачаешся.
Далей
|
№ 38 / 1268 за 2016-09-17
Інфармант мае права?
Скончылася лета, сезон этнаграфічных экспедыцый. Настаў час апрацоўваць матэрыялы, пісаць артыкулы, вучыць назбіраныя песні ды танцы, разгадваць сакрэты рамёстваў па сабраных і сфатаграфаваных вырабах. Часта да этнаграфічных звестак і аматары, і навукоўцы ставяцца як да ананімнай народнай творчасці, забываючыся, што на іх распаўсюджваецца дзеянне закона аб аўтарскім праве.
Далей
|
Разбор уласнага палёту
Нарэшце, прыспеў час падвесці вынік нашага “каласавання” ў апошнюю суботу лета. Нагадаем, газета “Культура” супрацоўнічала з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа ў праекце “ПаКаласімся!”
Далей
|
№ 37 / 1267 за 2016-09-10
Крытычная маса для Лынтупаў
Калі з-пад колаў машыны, якая рушыць па залітай святлом поўні лясной гравейцы, выпырхвае чарговы заяц альбо ліса, разумееш, чаму Лынтупскі край часта называюць магічным.
Далей
|
Быццам на замежнай мове
Першая лекцыя на журфаку БДУ моцна ўрэзалася ў маю памяць: выкладчык рускай мовы Аляксандр Шаблоўскі пачаў з таго, што запытаўся ў наваспечаных студэнтаў, ці ведае хто… як выглядаюць азімыя. Ва аўдыторыі пад 180 чалавек ўзнялося пару рук, бо на свае вочы іх бачылі толькі некалькі дзяўчат з вёсак. Астатнія прызвычаіліся ўспрымаць слова, што нярэдка сустракалася ў мастацкай літаратуры, у якасці нейкага абстрактнага паняцця, не ўнікаючы ў яго сутнасць. Успаміны пра той выкладчыцкі эксперымент усплываюць кожны раз, калі пачынаю чытаць дзецям класічныя творы: я ізноў адчуваю прорву паміж сучасным пакаленнем і тымі рэаліямі, якія апісваюць пісьменнікі мінулага стагоддзя.
Далей
|
№ 36 / 1266 за 2016-09-03
Гадзіннік спыніўся на… кнізе
Як выглядае сталіца Дня беларускага пісьменства наконадні свята, думаецца, тлумачыць не трэба: суцэльны будаўнічы гармідар! Погляд ледзь паспявае выхопліваць асобныя дэталі гэтай вялізнай шматфігурнай карціны. Вось рабочыя, бы канструктар, збіраюць галоўную сцэну на цэнтральнай плошчы Рагачова, вось на тваіх вачах ствараюцца клумбы ў форме кнігі, а вось бронзавы барані рог рыхтуецца стаць часткай абноўленага і вернутага да жыцця фантана…
Безумоўна, Дзень пісьменства — гэта таксама і замена труб водазабеспячэння альбо асфальту. Аднак куды важнейшае тое, што маштабнае свята становіцца для яго штогод іншай сталіцы не проста штуршком у развіцці сацыяльнай інфраструктуры і магчымасцю “навесці марафет”, але яшчэ і аказіяй задумацца пра свой імідж.
Далей
|
№ 35 / 1265 за 2016-08-27
Тэатр без супольнасці
Аднойчы грузінская крытыкеса (на жаль, не запомніў ейнага імені), кажучы пра грузінскі постсавецкі тэатр, сказала: “Мы перажывалі тады цяжкія часы, былі пастаянныя перабоі са святлом і вадой, але па вечарах гледачы напаўнялі тэатральныя залы, таму што тэатр, аказваецца, быў неабходны ім як хлеб, як паветра...” Эх! Магчыма, і мы калі-небудзь дажывём да гэтага часу. А пакуль што, мне здаецца, у нас больш падставаў задумацца над тым, што адбываецца ў беларускім тэатры.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|