Соцыум № 13 / 1296 за 2017-04-01
За мяжой звыклай прасторы
Днямі ў Палацы Незалежнасці адкрылася выстава. Гэта ініцыятыва Беларускага саюза мастакоў, ухваленая Адміністрацыяй Прэзідэнта. Плануецца іх шэраг, а гонар распачаць справу давераны заслужанаму дзеячу мастацтваў краіны, лаўрэату Дзяржпрэміі, майстру краявіду Валерыю Шкарубе. Для экспазіцыі Валерый адабраў работы, якія, на яго думку, найлепш адлюстроўваюць унікальнасць беларускай прыроды, яе прыгажосць.
Далей
|
Прапановы ў рэзалюцыі
Напрыканцы сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя на тэму “Актуальныя праблемы навукі і мастацтва”. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў з розных ВНУ і дзеячаў мастацтваў з устаноў культуры краіны. Па просьбе старшыні Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў Рычарда Смольскага знаёмім чытачоў з некаторымі яе палажэннямі.
Далей
|
№ 11 / 1294 за 2017-03-18
|
Што станьчым заўтра?
14 — 15 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіў Рэспубліканскі педагагічны форум “Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі”. У ім бралі ўдзел педагогі гэтага сегмента адукацыйнай сістэмы, чыя праца звязаная з рознымі відамі народнай творчасці і іх прапагандай сярод дзяцей і моладзі; прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, народныя майстры, фалькларысты-практыкі. Аздобаю імпрэзы былі дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы.
Далей
|
№ 10 / 1293 за 2017-03-11
Тэст на сімвал
Магілёўскі гарвыканкам зацвердзіў лагатып святкавання 750-годдзя Магілёва. На ім скампанаваны выявы найбольш вядомых архітэктурных аб’ектаў горада. Кожны з іх сімвалізуе пэўны перыяд у гісторыі Магілёва, а разам яны ўвасабляюць шлях праз стагоддзі. Гэты прыём у рэкламнай і прапагандысцкай графіцы не новы, але ўсё адно часта скарыстоўваецца, дзякуючы высокай інфармацыйнасці і лёгкасці ўспрымання гледачамі. Нацыянальны чыннік знака падкрэсліваецца стылістыкай малюнка, якая нагадвае беларускую вышыўку крыжыкам. Гэты знак ужо існуе і працуе, таму крытычна абмяркоўваць яго не мае сэнсу (хоць з’явіліся і такія прэцэдэнты). Што ёсць, то ёсць.
Далей
|
“Сашка, гэта ты ўсё намаляваў?”
Зараз існуе агульны кірмаш дылетанцкага мастацтва, назостранага і карэжлівага (кіч ды папса), прыхаванага за ўражлівым фасадам гуллівай рыторыкі, эстэтызаванай захопленасці і падманлівага пафасу. Стан мастацтва сёння такі, што ім могуць займацца і пачаткоўцы, і аматары, якія нідзе не вучыліся і аніяк не падрыхтаваныя. А так званыя крытыкі прапагандуюць гэтую спрошчаную філасофію мастацтва і эстэтыкі. І што рабіць, калі ў краіне ў кожнага свая эстэтыка?.. Нейкія значныя праекты ствараюцца. Але разам з бізнесам і пад ягоную дыктоўку. Дык каму ў такім выпадку належыць мастацтва сёння?
Далей
|
№ 8 / 1291 за 2017-02-25
Эстэтычны эксперымент
Выстава, што зараз працуе ў сталічнай галерэі “Дом карцін”, для нашай культурнай прасторы беспрэцэдэнтная. Яна не камерцыйная і не ідэалагізаваная. Не прымеркаваная да нейкай падзеі ці гадавіны, не з’яўляецца сродкам прыхаванай рэкламы, якая працуе на імідж дабрадзея-спонсара. Яна не мае і канцэпцыі. Гэта проста выстава.
Далей
|
№ 7 / 1290 за 2017-02-18
Турысты галасуюць… нагамі-2
Выгодамі Указа Прэзідэнта Беларусі, што надаў права знаходзіцца на тэрыторыі краіны без віз замежным гасцям з 80 краін свету, якія прыехалі да нас праз пункт пропуску “Нацыянальны аэрапорт “Мінск” на тэрмін не большы за пяць сутак, работнікам сферы культуры трэба яшчэ ўмець скарыстацца. І найперш гаворку тут трэба весці, вядома ж, пра абласныя ўстановы культуры Міншчыны і самога Мінска — цалкам натуральнай выглядае выснова, што замежнікі ў першую чаргу завітаюць менавіта ў іх. Але, як аказалася, не ўсё тут выглядае проста ды бесклапотна…
Далей
|
№ 5 / 1288 за 2017-02-04
Панацэя для рэліктавага кутка
Нягледзячы на тое, што Паўночны завулак знаходзіцца амаль у цэнтры Мінска, многія гараджане — не кажучы ўжо пра турыстаў — нават не здагадваюцца пра яго існаванне. Прыроднае ўзвышша, на якім стаяць гэтыя невялічкія дамкі, адасоблена ад жыцця сучаснага мегаполіса, і таму чалавек можа праязджаць побач з завулкам безліч разоў, але ніколі яго не ўбачыць. Калі ж ён усё ж туды трапляе, дык моцна здзіўляецца — нібыта машына часу пераносіць яго ў стары драўляны Мінск. Сёння цяжка паверыць, што менавіта такім збольшага і быў наш горад гадоў сто таму.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|