Соцыум № 32 / 1315 за 2017-08-12
Няўжо за межамі рэальнага?
Адзін са шматлікіх філіялаў Музея гісторыі Магілёва, а менавіта Выставачная зала на рагу вуліцы Болдзіна, і Магілёўскі абласны драматычны тэатр знаходзяцца побач — проста перайсці дарогу. У адзін і той жа дзень, з розніцай у паўтары гадзіны, у кожнай з устаноў былі важныя падзеі. У тэатры — прэм’ера. У Выставачнай зале — адкрыццё чарговай экспазіцыі. Але, што называецца, кожнаму — сваё. Ні публіка, ні супрацоўнікі двух “культурных цэнтраў” не былі ў курсе таго, што робіцца ў суседзяў.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
|
Не абы-які шпацыр па Краснапольскім Арбаце
Сапраўды, для чаго? Напэўна, не толькі для таго, каб ініцыяваць стварэнне прафесійнага свята, якога нашы клубнікі не маюць і па сёння? Ідэю наладжвання семінара на сваёй базе прапанаваў Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. А ён, лепшы ў краіне, кепскага не прапануе. Прынамсі, дырэктар абласной метадычнай структуры і, адначасова, кіраўнік Рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці Алег Хмялькоў так тлумачыць сваю ініцыятыву: “Той, хто шукае новае, заўжды яго знойдзе!” Выказванне — не толькі афарыстычнае, але і лёсавызначальнае для клубных устаноў, пэўным з якіх даўно прыспеў час мяняць формы працы.
Далей
|
Помнік Кузьме Чорнаму? Чаму б і не!
Насупраць Чырвонага касцёла робім замалёўкі. І я, і мае студэнты ўжо ведаем, што гэты куток Мінска будзе называцца ў гонар фундатара касцёла Святых Сымона і Алены Эдварда Вайніловіча. Усё правільна. Але мімаволі ўяўляю, што ў свой час прыблізна на гэтым месцы любіў сядзець на лаве, абапіраючыся на кіёк, Кузьма Чорны, змардаваны васьмю месяцамі турмы (яна таксама непадалёк). Пра што ён думаў, разглядаючы Чырвоны касцёл? Дарэчы, на той час тут працаваў ТЮГ, спектаклі якога любіла наведваць дачка бліскучага празаіка.
Далей
| |
№ 30 / 1313 за 2017-07-29
Развярэдзіць старую рану
Да нядаўняга часу Указ №527 падаваўся нейкім юрыдычным фантомам. Шмат хто пра яго чуў — ды мала хто ведаў, пра што там канкрэтна вядзецца гаворка. Выконвалі, трэба меркаваць, таксама нямногія. Але неўзабаве сітуацыя мае змяніцца: пасля прыняцця ініцыяваных Міністэрствам культуры паправак усё стане зразумелым — прынамсі, для бухгалтараў. Хто павінен плаціць, колькі, чаму менавіта столькі… Хочацца верыць, што заўсёды цікаўная ў такім выпадку грамадскасць атрымае адказ і на пытанне, куды канкрэтна пойдуць грошы.
Далей
|
“Адлічваць будзем у кожным разе…”
Сваімі меркаваннямі пра адлічэнні за карыстанне гісторыка-культурнай спадчынай з намі падзяліўся кандыдат мастацтвазнаўства, дырэктар Прыватнай культурна-асветніцкай установы “Цэнтр выяўленчага і медыямастацтва “Новая культурная ініцыятыва” і куратар карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанка”
Далей
|
Плата за карыстанне спадчынай
Уладальнікі гісторыка-культурных аб’ектаў ведаюць, што разам з будынкам (у некаторых выпадках, набытым за адну базавую велічыню) яны атрымліваюць і шэраг абавязкаў. Сярод іх — і адлічэнні за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Адпаведны Указ №527 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічае ад 18 кастрычніка 2007 года. Толькі летась адлічэнні склалі 402 тысячы рублёў. Гэтыя пазабюджэтныя сродкі з’яўляюцца адной з крыніц фарміравання фонда Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
Наспеў час зменаў у згаданым указе, звязаных галоўным чынам з падрыхтоўкай новай рэдакцыі Дырэктывы №4 Прэзідэнта краіны “Аб дадатковых мерах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Паспрабуем разабрацца, каму і колькі давядзецца плаціць.
Далей
|
Не забывайма пра функцыю!
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон АСТАПОВІЧ лічыць, што змены ва Указ №527 даўно наспелі, а патрабаваць кампенсацыі шкоды, прынесенай гісторыка-культурнай каштоўнасці, цалкам справядліва — але толькі ў тым выпадку, калі яна сапраўды прыносіцца. Таму да ўлічаных параметраў (плошча, катэгорыя, месцазнаходжанне) неабходна далучыць і яшчэ адзін: функцыя аб’екта.
Далей
|
№ 29 / 1312 за 2017-07-22
Песімізм — сёння, аптымізм — заўтра?
Як сведчыць статыстыка, апошнім часам у публічных бібліятэках краіны, на жаль, змяншаецца не толькі колькасць наведвальнікаў, але і колькасць кніжнага фонду ды кнігавыдача, а таксама змяняюцца не ў лепшы бок многія іншыя паказчыкі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|