Гэтымі днямі шэраг разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных айчыннай культуры, прайшоў за межамі нашай краіны. Так, у сталічным рэгіёне Францыі Іль-дэ-Франс завяршаецца серыя канцэртаў з удзелам Нацыянальнага аркестра Іль-дэ-Франс пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.
У Мінску свае "ажылыя карціны" зноў прадставіў мастак Андрэй Смаляк. Гэтым разам сумесны з жонкай Вольгай праект атрымаў экспазіцыйную прастору проста на агароджы сталічнага парку Чалюскінцаў. На банерах — рэпрадукцыі жывапісных выяў пэндзля Смаляка побач з "ажылымі" творамі пры дапамозе стылізаваных фота медыяперсон.
Тэме аўтэнтычнасці як важнаму элементу аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны прысвечана праграма першага этапа ХІХ Курса Міжнароднай паслядыпломнай летняй школы "Нясвіжская акадэмія", якая працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Падведзены вынікі рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую работу па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва за 2012 год.