27 студзеня Нясвіж урачыста адсвяткаваў першы дзень уваходжання ў статус Культурнай сталіцы Беларусі-2012. Пад час адкрыцця акцыі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, у прыватнасці, адзначыў: «Фактычна Нясвіж з’яўляецца нефармальнай культурнай сталіцай краіны ад даўніны да сучаснасці»...
23 студзеня ў Мінску адбыліся фінальныя мерапрыемствы праекта “Гомель — Культурная сталіца Беларусі і СНД-2011”, а таксама прэс-канферэнцыя па яго выніках. Як зазначыў пад час урачыстай вячэрняй цырымоніі ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры міністр культуры краіны Павел Латушка, горад над Сожам з’яўляецца на сёння адным з лідараў у кірунку развіцця айчыннай культуры. А дзякуючы акцыям “Культурная сталіца Беларусі” і “Культурная сталіца СНД” у беларусаў з’яўляецца рэальная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з высокім узроўнем прафесійнага і аматарскага мастацтва іншых краін, але найперш — тых калектываў, салістаў, майстроў, што ствараюць побач — на роднай зямлі.
14 лютага ў прамым эфіры тэлеканала “Беларусь 1” і Міжнароднага спадарожнікавага канала “Беларусь-ТБ” будзе трансліравацца фінал праекта “ЕўраФэст”. Пераможца конкурсу прадставіць нашу краіну на Міжнародным конкурсе песні “Еўрабачанне-2012”, які пройдзе ў маі ў сталіцы Азербайджана.
У Год кнігі многія ўстановы культуры, як профільныя, так і не, ладзяць рознага кшталту мерапрыемствы, выстаўкі і прэзентацыі. Як адзначыў міністр культуры краіны Павел Латушка, адказваючы на пытанні журналістаў у Гомелі на гэтым тыдні, “…Правядзенне Года кнігі — вельмі істотнае для сферы культуры, таму што кніга ў нашай краіне — гэта той інструмент, які аказвае ўплыў на душы людзей і на нашу самасвядомасць”.
Сёння ў Віцебскай абласной філармоніі завяршаецца “Калядная музычная акадэмія” — канцэртна-асветніцкі праект, які спалучае лекцыі, майстар-класы і папраўдзе зорныя выступленні расійскіх ды беларускіх майстроў і іх юных паслядоўнікаў.