Кожная з падзей, вынесеных на першую паласу гэтага нумара “К”, прэтэндуе на “сольны” статус, паколькі ўсе яны магутна гучаць у кантэксце нацыянальнай культуры. Знамянальна, што правядзенне іх адбываецца са значным укладаннем пазабюджэтных сродкаў. Бізнеспланы кастрычніка і іх выніковасць сцвярджаюць: ініцыятывы дзяржаўнапрыватнага партнёрства пачалі праяўляцца найбольш яскрава...
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася літаратурная вечарына “Арменія старажытная, Арменія вечная”, прымеркаваная да 20-годдзя з дня абвяшчэння Незалежнасці Рэспублікі Арменія.