Пра што можна апавесці на палатне памерам 20 х 20 сантыметраў? Шэсць дзясяткаў беларускіх удзельнікаў міжнароднага праекта “Маляваны экватар”, частка работ якіх — перад вамі, прапанавалі свае варыянты ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. І лік работ, і колькасць творцаў маюць узрасці ў хуткім часе больш чым утрая!
У чацвер, калі нумар здаваўся ў друк, у Ганцавічы прыбыў начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Бысюк з прадстаўнікамі Абласнога грамадска-культурнага цэнтра.
Больш за дваццаць работ народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі прадставіць Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва, працягваючы праграму “Беларуская акварэль”.
24 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу мастака, прафесара Віктара Нямцова “Млыны Беларусі”.