Менавіта тэма рэйтынгавасці айчыннага кіно стала адной з цэнтральных у гэтым нумары «К». Якія суадносіны сучаснага тэлевізійнага фармату і якасці канчатковага прадукту здымак, што мы бачым на тэлеэкране? Дадзенаму пытанню прысвечаны матэрыял рубрыкі «Соцыум».
А таксама фотарэпартаж са здымачнай пляцоўкі міні-серыяла «Скрасці Бельмандо», што якраз і здымаецца пад тэлепатрабаванні.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча працягвае мерапрыемствы, прымеркаваныя да 120-годдзя класіка беларускай паэзіі. Фармат чарговага праекта — выстаўка з фондаў установы “Рысы паэзіі”.