Напрыканцы чэрвеня ў Палацы Рэспублікі лепшых з лепшых традыцыйна збірае Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. Сярод іх і тыя, хто скончыў ВНУ сферы культуры. Некаторых з іх, запрошаных на баль, вы бачыце на здымку...
Алена Ланская якая сёлета прадставіць Беларусь на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Славянскага базару ў Віцебску”, змяніла парадак сваіх песень, абраных для гэтага спаборніцтва.
21 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка Студыі ваенных мастакоў “Абаронцам Айчыны”, прысвечаная 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай.
Саветнік па гуманітарных пытаннях Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Ірына Зубко паведамляе “К”, што ў Вільнюсе пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці нашай краіны.
У горадзе над Нёманам прайшоў V Міжнародны мастацкі пленэр “Гродна— дарог скрыжаванне”. І як вынік — у чэрвені ў Гродзенскай выставачнай зале працуе выстаўка, у якой прынялі ўдзел 12 мастакоў з Беларусі, Літвы і Польшчы. Экспазіцыя ўражвае разнастайнасцю выкарыстаных тэхнік: акварэль, алей, аловак, туш.