Канцэпт “Аіды”
Сёлетняя оперная вясна завершыцца грандыёзнай прэм’ерай: 30 і 31 мая на сцэне нашага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра мы ўбачым “Аіду” Дж.Вердзі. Нечаканасцю цяперашняга спектакля стане тое, што ў якасці “мастака-сцэнографа” выступіць... творчасць Яўгена Чамадурава: майстар даўно ўжо пайшоў ад нас, але ягоныя эскізы да “Аіды” ў розных тэатрах натхнілі нашу пастановачную групу. Рэжысёрам выступае Міхаіл Панджавідзэ, дырыжорам— Вячаслаў ВОЛІЧ, які і распавёў “К” пра тонкасці пастаноўкі.
Далей