ПРА ТОЕ, ШТО РОБІЦЦА НА ГЭТАЙ ДЫ ІНШЫХ ВЫШЫНЯ ХРАДЗІВІЛАЎСКАГА ПАЛАЦА Ў НЯСВІЖЫ, ЯКІ ПРАЗ МЕСЯЦ І ПАРУ ТЫДНЯЎ ЧАКАЕ ЎРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ, МЫ НЕЎЗАБАВЕ РАСКАЖАМ І ПАКАЖАМ.
18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць прафесійнае свята. Гэта дзень прызнання працы ўсіх музейных супрацоўнікаў, даследчыкаў гісторыі і помнікаў культуры, рэстаўратараў, стваральнікаў экспазіцый, экскурсаводаў, захавальнікаў калекцый, наглядчыкаў.
Сёлета Дзень музеяў і Ноч музеяў мелі ў Беларусі як ніколі шырокі размах. Мерапрыемствы адбываліся цягам усяго тыдня — ад суботы да суботы. Сёння ж марафон завяршае Гродзеншчына. Акурат у Міжнародны дзень музеяў — 18 мая — імпрэзу ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка.
Лепшыя нумары калектываў, што існуюць на кафедрах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, можна будзе пабачыць 25 мая на гала-канцэрце XIX Фестывалю мастацтваў “Арт-мажор”.
Асаблівасці інфармацыйнай працы рэлігійных і нацыянальна-культурных аб’яднанняў на Беларусі, супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, партнёрскія мадэлі супрацоўніцтва ў этнаканфесійнай сферы — гэтыя пытанні ляглі ў аснову заняткаў групы спецыялістаў СМІ, якія ўпершыню прайшлі ў Інстытуце журналістыкі БДУ.