Апошнім праектам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаным святкаванню 65-годдзя Вялікай Перамогі, стаў “Парад Перамогі 24 чэрвеня 1945 года”. Ён складаецца з унікальных і інтэрактыўных выставак. Экспанаты для іх былі падабраны не толькі з фондаў самога музея, але і з айчынных ды замежных архіваў, іншых музейных устаноў.
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працягвае працу першая ў нашай краіне персанальная выстаўка мастака Барыса Заборава, дзе прадстаўлены яго жывапіс, малюнак і скульптура.
22 кастрычніка ў сценах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага адбыўся “круглы стол” “Культурная прастора Саюзнай дзяржавы: накірункі супрацоўніцтва творчых аб’яднанняў Беларусі і Расіі”, прымеркаваны да пачатку кампаніі па вылучэнні намінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва на 2011 — 2012 гады. У мерапрыемстве прынялі ўдзел як афіцыйныя асобы з Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, так і прадстаўнікі творчых аб’яднанняў дзвюх краін.
Нягледзячы на той факт, што будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы напрыканцы мінулага сезона закрылі на рэканструкцыю, сам калектыў тэатра не стамляецца знаходзіць новых гледачоў. Гэтым кастрычнікам — сярод еўрапейскіх прыхільнікаў тэатральнага мастацтва.
Год культуры Беларусі ў Расіі скончыцца 29 лістапада. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення міжнародных сувязей Міністэрства культуры нашай краіны Міхаіл Кажура.
Фотавыстаўка “65 гадоў ААН. Гісторыя і сучаснасць”, здымкі да якой прадаставіла Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі, працуе ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.
Увесь мінулы тыдзень у Мінску праходзіла VII Акадэмія старадаўняй музыкі. Паводле традыцыі, майстар-класы і лекцыі праводзіліся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У межах “Беларускай музычнай восені” ў сталічнай філармоніі адбылося выступленне
Маладзёжнага беларуска-французскага сімфанічнага аркестра, за пультам якога
стаяў знакаміты французскі дырыжор Жан-Філіп Навар. Напярэдадні такі ж канцэрт
прайшоў у маладзечанскім Палацы культуры. А ў сакавіку з візітам у адказ 17 нашых
аркестрантаў на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Казінцом
рушаць у Францыю.
Традыцыйнае ўмельства беларускіх шапавалаў прыцягнула ўвагу шведскай мастачкі па тэкстылі Гунілы Шоберг. Яна прыязджала ў нашу краіну, каб узяць у валёначнікаў майстар-класы, а потым выкарыстаць іх досвед у выяўленнні ўласнай канцэпцыі. Неўзабаве з апошняй змогуць азнаёміцца мінчане ды госці сталіцы. 2