Прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) запрошаны на XVII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Наш кінафорум мае ўсе шанцы трапіць у гэтую прэстыжную арганізацыю сусветнага маштабу. Пра гэта паведамілі карэспандэнту “К” у Дэпартаменце па кінематаграфіі Рэспублікі Беларусь.
Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, як вядома, працуе цяпер на арандаваных сцэнічных пляцоўках, бо тэатральны будынак знаходзіцца на рэканструкцыі. Работы мяркуецца завяршыць у 2013 годзе, але ўжо цяпер кіраўніцтва ТЮГа думае пра тое, каб інтэр’ер старой новай установы вабіў цеплынёй і змястоўнасцю.
Дакументальны фільм “Rhombus Sectus” пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, створаны французскімі аўтарамі, быў прэзентаваны днямі ў вядучай кніжнай скарбніцы.