З 15 ліпеня па 5 жніўня ў Кіраўскім раёне на базе адпачынку “Дом рыбака”, размешчанай на маляўнічым беразе вадасховішча “Чыгірынка”, праходзіў VII Міжнародны пленэр па мастацкай кераміцы “Арт-Жыжаль”.
Музычныя інструменты ў ДШМ і ДМШ зношаны дашчэнту
Мама з сынам-школьнікам пытаецца ў ГУМе: “А дзе можна купіць больш танныя, беларускія, гітары?” Прадавец, аглядаючы шыкоўныя па цане і выглядзе замежныя інструменты, адказвае: “Нідзе! Няма беларускіх баянаў, піяніна, нават тамбурынаў і бубнаў айчыннай вытворчасці не знойдзеце: няма каму вырабляць…” Мама вельмі здзіўляецца. Усё зразумела: яна не ў тэме.
Камерная опера на вялікай сцэне: паміж “фэнтэзі” і фантазіяй
Па завяршэнні сезона наша культура пабагацела на прэм’еру, для якой азначэнні кшталту “яшчэ адна”, “чарговая” не падыходзяць, бо ў сучасную канцэртна-тэатральную практыку быў вернуты помнік даўніны: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь паставіў оперу “Чужое багацце нікому не служыць” Яна Давіда Голанда ў рэдакцыі Уладзіміра Байдава. Гэтым жа спектаклем тэатр адкрые свой новы сезон — 17 верасня, акурат у 225-годдзе з дня прэм’еры ў Нясвіжы яшчэ адной оперы Голанда — “Агатка, ці Прыезд пана”.
6 метраў да сталічнай гісторыі
Варта толькі спусціцца на некалькі метраў углыб, як мінуўшчына імгненна ажывае: сваю справу робяць рэшткі старадаўніх абарончых умацаванняў, якія аднаўляюць атмасферу беларускага княства ХІІ стагоддзя. Каб здзейсніць такое далёка не віртуальнае падарожжа, карэспандэнт “К” чарговы раз паўдзельнічаў у археалагічных раскопках. Сёння гэта — старажытны Мінск.
Дзіўна, але прыехаўшы ў Смаргонь, мы не адчулі там звыклага пе- радсвяточнага тлуму. Усе ўстановы раёна, датычныя да правя- дзення Дня пісьменства (іншымі словамі, усе ўстановы наогул), працавалі спакойна і рытмічна. Будаўнікі клалі плітку на цэнтра- льнай вуліцы, работнікі хлебазавода адраджалі колішні смаргон- скі брэнд — смачныя абаранкі, а ў аддзеле культуры ўжо былі га- товы сцэнарыі тэатралізаваных дзей.
Творчасці Мікалая Гогаля будзе прысвечаны XIV Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”, які пройдзе 5 — 12 верасня ў Брэсце. У конкурснай праграме — пастаноўкі твораў класіка. Удзел у фестывалі пацвердзілі тэатральныя калектывы 13 краін свету. Асноўная частка спектакляў адбудзецца ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы імя Ленінскага камсамола.
Мы і свет
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка прыняў Надзвычайных і Паўнамоцных Паслоў Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі Джуліо Прыджоні і Рэспублікі Карэя ў Беларусі Лі Юн Су, а таксама сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Харватыя ў Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Небойшам Кахаровічам.
Міжнародны арт-праект “Вектар танца” пройдзе на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра з 9 па 12 верасня. У ім прымуць удзел калектывы і выканаўцы з Беларусі, Польшчы, Малдовы, Швецыі. Для гледачоў падрыхтаваны не толькі паказ танцавальных нумароў, але і шырокая адукацыйная праграма: майстар-класы з удзелам харэографаў, гурткі і студыі, лекцыі.
Навучэнцы мастацкіх вучылішчаў Беларусі і Расіі прынялі ўдзел у майстар-класах “Саюзная дзяржава — маладым талентам XXI стагоддзя”, якія распачаліся 17 жніўня. Сёння і заўтра адбудуцца заключныя справаздачныя канцэрты ў канцэртнай зале Цэнтральнай музычнай школы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага. Там жа пройдуць і выстаўкі жывапісу. Адзначым, заняткі з лепшымі педагогамі Масквы па музыцы і жывапісе адбываюцца ўжо больш за пяць гадоў.
ТЛУМАЧЭННІ аб парадку ўнясення і афармленні дакументаў суіскальнікаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
26 жніўня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў межах святкавання Дня горада адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева і яго дачкі Аксаны Аракчэевай “Саборная плошча”.
Беларускае нацыянальнае кінамастацтва гатова выйсці на ўзровень сур’ёзных міжнародных фестываляў. “Першай ластаўкай” павінны стаць “Ваўкі” — стужка Аляксандра Колбышава, якая рыхтуецца да адпраўкі на Берлінскі кінафестываль. Зараз фарміруецца пакет дакументаў для падачы адпаведнай заяўкі і спецыяльная “фестывальная” кінакопія з субцітрамі на нямецкай і англійскай мовах.
Сёння, 22 жніўня, у Глуску пачынаецца дзесяты па ліку абласны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”. Нарадзілася свята дваццаць гадоў таму і за гэты час стала для раёна іміджавым. Асноўная задача мерапрыемства — развіццё творчых сямейнасваяцкіх стасункаў.
Замацоўваюцца музычныя культурныя сувязі паміж Беларуссю і Эстоніяй. На фестываль “Прыгожая музыка”, які адбыўся ў горадзе Пярно, быў запрошаны струнны квартэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.