“Радуюся вашым поспехам...”
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зэеў Бен-Ар’е вялікую ўвагу надае развіццю ізраільска-беларускіх стасункаў у галіне культуры. Дзякуючы яго актыўнай дзейнасці беларусы маюць магчымасць знаёміцца з творчасцю папулярных ізраільскіх мастацкіх калектываў, артыстаў, пісьменнікаў, музыкантаў, якія наведваюць нашу краіну, наладжваюць кніжныя выстаўкі, мастацкія імпрэзы. Амбасада падарыла ізраільскія выданні Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага. На ХV Міжнароднай мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы Ізраіль стаў Галоўным госцем і яго стэнд пазнаёміў наведвальнікаў з выдавецкай справай краіны.
Далей