Погляд з XXI стагоддзя № 28 / 1415 за 2019-07-13
Формула сусветнай скрухі Вадзіма Сідура
10 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава твораў выдатнага савецкага мастака-авангардыста Вадзіма Сідура (1924 — 1986). Гэты ўнікальны праект пад назвай “Вайна і мір Вадзіма Сідура” ўжо паспелі ўбачыць жыхары Масквы, Пецярбурга, Страсбурга, Берліна, Люксембурга. Прыйшла чарга і нашай сталіцы. Адзначым, што ў Беларусі гэты бліскучы “падвальны нонканфарміст” вядомы мала. Тым больш цікавымі будуць чытачу жывыя ўспаміны вядомага мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака пра сваю сустрэчу з мастаком у апошні год яго жыцця.
Далей
|
№ 19 / 1406 за 2019-05-11
“А памяць, як калодзеж, глыбокая...”
Памяць пра вайну… Яна не сціраецца, не становіцца больш цьмянай з цягам гадоў. Мабыць, таму, што гэта не толькі памяць асобных людзей ці аднаго пакалення. Гэта Памяць народа, навечна ўплеценая ў яго гісторыю, у яго сучаснасць і будучыню, у яго нацыянальную самасвядомасць. Прайшло шмат гадоў, як скончылася Вялікая Айчынная, але рэха яе і да гэтых дзён не сціхае ў чалавечых душах.
Далей
|
№ 18 / 1405 за 2019-05-04
“А памяць, як калодзеж, глыбокая...”
У якасці загалоўка майго эсэ я ўзяў радок з верша Уладзіміра Высоцкага 1971 года. Помніце? “Зарыты в нашу память навека // И даты, и события, и лица, // А память, как колодец, глубока — // Попробуй заглянуть: наверняка // Лицо и то неясно отразится…” Але глядзець у “калодзеж” Памяці нам вельмі неабходна, каб бачыць сваімі вачыма “і даты, і падзеі, і твары” мінулай вайны, якая для беларусаў стала незагойнай ранай.
Далей
|
№ 15 / 1402 за 2019-04-13
“І найдалейшая з планет сяла суседняга бліжэй”
Кожны, хто рушыць Бресцкай шашой, мінаючы Дзяржынск, не можа не заўважыць “небадрач” са скошаным дахам, які гаспадарыць па-над ландшафтам. Гэта Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. Няма дня, каб не прыязджалі туды шматлікія карыстальнікі, сярод якіх нямала і замежных.
Тут захоўваюцца фільмы мае і маіх калег-кінематаграфістаў: мы іх ахвотна передаем руплівым архівістам. Архіў утрымлівае матэрыялы па ўсіх галінах і напрамках жыцця нашай краіны: палітычнага, гаспадарчага, мастацкага, спартыўнага…
Новы раздзел адкрыўся з пачаткам эры засваення космасу.
Далей
|
№ 2 / 1389 за 2019-01-12
Гераізм без бравурнай рыторыкі
Апагеем святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, натуральна, стане 3 ліпеня. Але многія нашы гарады адзначылі гэты юбілей куды раней. Яшчэ 23 верасня 1943 года падчас фарсіравання Дняпра савецкія авангарды ўвайшлі ў першы населены пункт БССР — пасёлак Камарын (цяпер у Брагінскім раёне). А да лютага наступнага 1944 года была вызваленая пятая частка тэрыторыі сённяшняй Беларусі з двума тагачаснымі абласнымі цэнтрамі — Гомелем і Мазыром. Дарэчы, у баях на подступах да апошняга быў цяжка паранены і знакаміты сёння мастак Леанід Шчамялёў.
Пра першы этап вызвалення нашага краю, які папярэднічаў знакамітай аперацыі “Баграціён”, распавядае выстава ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Як патлумачыла загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Святлана Прыбыш, яе назва — “Мы ідзём да цябе, Беларусь” — узятая з перадавіцы франтавой газеты “За Радзіму”, якая распаўсюджвалася сярод байцоў увосень 1943 года.
Далей
|
№ 46 / 1381 за 2018-11-16
Забыты летапісец эпохі
Недзе напрыканцы 1975 года ў Мінску здарылася амаль анекдатычная, але насамрэч вельмі сумная гісторыя. Праходзячы паўз смеццевыя кантэйнеры ў двары дома, двое мінакоў звярнулі ўвагу на купу малюнкаў, якія там валяліся. На шчасце, гэта былі студэнты тэатральна-мастацкага інстытута Соф’я Ліўшыц і Леанід Асенні. Іх прафесійныя погляды тут жа адзначылі вартасць гэтых работ. І дзве сотні аркушаў былі выратаваныя.
Мікалай Тарасікаў пайшоў з жыцця яшчэ за дзесяць гадоў да згаданага выпадку, і берагчы яго “хлам” не было каму — ці, можа, не было дзеля чаго. Ды і сёння імя гэтага па-свойму цікавага мастака амаль нічога не кажа нашаму сучасніку. А шкада!
Далей
|
№ 45 / 1380 за 2018-11-10
Віцебская мадонна
Канец верасня 1937 года. Аральскае мора. На старую баржу грузяць вялікую групу зняволеных. Праз некаторы час судна прычальвае да пясчанага незаселенага вострава. Зняволеных высаджваюць на бераг. Баржа сыходзіць у зваротны шлях. Людзі ж застаюцца на востраве без ежы і пітва. Усе яны асуджаны на пакутніцкую смерць.
Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, сярод гэтай групы смяротнікаў была і мастачка Вера Ермалаева. Гэта яе Марк Шагал назваў Віцебскай мадонай. Гэта яна разам з Казімірам Малевічам стварыла ў Віцебску знакамітае аб’яднанне УНОВИС. Гэта яна была апошнім рэктарам Віцебскага мастацка-прамысловага інстытута і зрабіла ў ім адзіны выпуск студэнтаў.
Далей
|
№ 44 / 1379 за 2018-11-03
Промні мовы ў “цёмныя вякі”
Калі беларускі мастак або кампазітар ствараў свой вялікі твор пра Беларусь, ніхто і ніколі не сумняваўся ў “беларускасці” гэтага шэдэўра. Але калі Адама Міцкевіча называюць вялікім беларускім паэтам, многім гэта па-ранейшаму рэжа слых. Маўляў, у дачыненні да літаратурных твораў пануе поўны “дыктат мовы”.
Далей
|
№ 43 / 1378 за 2018-10-27
Промні мовы ў “цёмныя вякі”
Неўзабаве пасля інкарпарацыі ў склад Расійскай імперыі тэрыторыі Беларусі пачалося яе навуковае вывучэнне, якое прадугледжвала збіранне народных песень, казак, замоў, абрадаў. Лік гэтых запісаў ідзе на тысячы. А першае такое даследаванне было зроблена ўжо ў 1786 годзе — гэта “Апісанне Крычаўскага графства або былога староства” Андрэя Мейера. І сярод адметнасцяў нядаўна далучаных тэрыторый там прыгадваецца і адмысловая гаворка мясцовага люду.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 28
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|