“Мудрагеліста тасуецца калода...”
Упершыню пра яго я пачуў у 1963 годзе з вуснаў майго педагога Сямёна Окуня, які на трэцім курсе гістфака Ленінградскага дзяржуніверсітэта чытаў нам лекцыі па рускай гісторыі XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. У адной з іх, прысвечанай службовым і асабістым адносінам Кацярыны II і Рыгора Пацёмкіна, і прагучала імя серба Сямёна Зорыча — як аднаго з самых маладых фаварытаў імператрыцы.
Пра яго Окунь казаў з павагай, вылучаючы сярод іншых “птушанят” Кацярыны як адважнага гусара, што адзначыўся ў баях з туркамі-асманамі. Але адначасова і азартнага карцёжніка кшталту легендарнага француза Сэн-Жэрмэна і рускіх паэтаў Дзяржавіна, Пушкіна, Някрасава. Адным словам, чалавекам ён быў далёка “не самых строгіх правіл”.
А вось пра беларускі горад Шклоў, які Зорыч у апошнюю траціну свайго жыцця зрабіў вядомым на ўсю цывілізаваную Еўропу, Сямён Бенецыянавіч не сказаў ні слова. Магчыма, пра гэта не ведаў, а магчыма, лічыў, што аповед пра культурна-адукацыйныя пачыны Зорыча выходзіць за рамкі тэмы яго лекцыі. Таму ў пару маёй маладосці я так нічога пра гэта і не даведаўся.
Зрэшты, не адзін я: жыццё гэтага чалавека для шырокай грамадскасці нашай краіны шмат дзесяцігоддзяў заставалася як бы ў ценю…
Далей