Погляд з XXI стагоддзя № 50 / 1490 за 2020-12-12
Больш жывы за ўсіх жывых? або хаджэнне векавога брэнда
Вядома ж, як цывілізаваны чалавек, а не які-небудзь там “Сабакевіч”, так называлі Ільіча меншавікі, Ленін не мог застацца ў баку ад культуры і мастацтва, бо, па-першае, нарадзіўся ў інтэлігентнай сям’і, і, зразумела, быў дастаткова адукаваным чалавекам; па-другое, прайшоў першакласную гімназію і экстэрнам Пецярбургскі ўніверсітэт, прачытаў стосы кніг, у большасці сваёй хай і “палітызаваных”, паездзіў па перадавых еўрапейскіх краінах.
Далей
|
№ 49 / 1489 за 2020-12-05
№ 48 / 1488 за 2020-11-28
Больш жывы за ўсіх жывых? або хаджэнне векавога брэнда
Год 2020-ты рушыць да свайго завяршэння. Здаецца, шмат памятных дат і падзей прайшло праз ягоныя дні. Я ж згадаю адну круглую дату. Сто пяцьдзясят гадоў таму, у красавіку 1870-га, нарадзіўся Уладзімір Ульянаў. Пагадзіцеся, вельмі рэдкі юбілей, бо прайшоў праз жыццё сучаснікаў нібы незаўважным, хоць штогод імя Леніна атаясамліваецца з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, якая на постсавецкай прасторы святкуецца толькі ў нашай краіне. Але мне хацелася б падзяліцца сваімі думкамі пра гэтага чалавека не як пра палітыка і буйнога дзяржаўнага дзеяча, які 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года разварушыў увесь свет, а ў кантэксце яго непасрэднай сувязі з культурай.
Далей
|
№ 47 / 1487 за 2020-11-21
№ 46 / 1486 за 2020-11-14
№ 44 / 1483 за 2020-10-31
Некропаль па-над Пціччу
Тым, хто едзе па трасе М1 з Баранавічаў на Мінск, здаецца, вядомы велізарны чорны каменны крыж, які стаіць на высокім пагорку на самым беразе вадасховішча ў Пцічы. Здаецца, вядомы, бо зараз большая частка пяціметровага надмагілля схавана за металёвым зялёным плотам. Аб тым, што за ім нешта ёсць, здагадаецца толькі пільны глядач. Ды і то зімой і ранняй вясной, пакуль не зазелянелі краявіды. А зазірнуць за плот варта.
Далей
|
№ 43 / 1482 за 2020-10-24
№ 42 / 1481 за 2020-10-17
Ян Астроўскі, скульптар з Аршаншчыны
Пяць гадоў таму ў поле майго зроку выпадкова трапіла асоба беларускага скульптара Яна Астроўскага. У ХІХ стагоддзі яго імя было шырока вядома па-за межамі радзімы, аб чым сведчаць тагачасныя СМІ, а таксама біяграфічныя нарысы ў розных сучасных даведніках. Зразумела, вядомы ён і беларускім мастацтвазнаўцам. Мяне ж ён зацікавіў як аўтар бюста беларускага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана. Хоць, каб быць дакладным, трэба зазначыць, што не бракавала ў “арсенале” творчага даробку Яна Астроўскага і памятак пра іншых славутых беларусаў — Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлю, Станіслава Манюшку, Тадэвуша Касцюшку, Юльяна Нямцэвіча…
Днямі, завітаўшы ў чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і стоячы перад кніжнымі паліцамі, якія літаральна ўгіналіся ад розных слоўнікаў і даведнікаў, я раптоўна вырашыў пацікавіцца, а што ж напісана пра Астроўскага. У рукі мне трапіў адзін са шматтомных даведнікаў Нацыянальнай акадэміі Польшчы. Інфармацыя мяне захапіла настолькі, што, не марнуючы часу, усе яго тамы былі загружаны ў адмысловую цялежку і перавезены ў чытальную залу. І вось, што ў выніку атрымалася.
Далей
|
№ 40 / 1479 за 2020-10-03
“Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях”
У 2017 годзе ў Беларусі святкавалася 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, падмурак якога заклаў наш зямляк, палачанін, асветнік, медык, дыпламат, пісьменнік Францішак Скарына. З гэтай нагоды нават уздымалася пытанне аб наданні ганаровага імя Скарыны Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму Аэрапорту. Ініцыятыва гэтая, на жаль, пакуль засталася не ажыццёўленай.
Але наперадзе чарговая круглая гадавіна. У 1522 годзе ў Вільні выйшла “Малая Падарожная кніжыца”, першая ў ВКЛ друкаваная кніга, якая таксама была справай працалюбных рук Францішка Скарыны. Думаю, што чытачы пагодзяцца, што надышоў час ізноў вярнуцца да планаў 2017 года. Тым больш, што ёсць для гэтага і нагода — неўзабаве Нацыянальнай бібліятэцы споўніцца 100 гадоў! І, вядома, залатыя літары на фасадзе бібліятэкі маглі б арганічна спалучыцца з велічным помнікам нашаму першадрукару, які заклікае мінакоў не праходзіць, а заходзіць у бібліятэку.
Ну, а пакуль “К” раскажа чытачам аб новым выданні, прысвечаным Скарыне, якое сёлета выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” — “Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях”. І зробім мы гэта ў форме інтэрв’ю з галоўным укладальнікам кнігі, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, спадаром Алесем Жлуткам.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 28
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|