Тэатр Чэрвень 2016г.
Праектны тэатр
Пры канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў айчынны тэатр імпэтна і хутка засвоіў сучасную харэаграфію, тэатр тэксту, аб’ектны, дакументальны, сацыяльны і постдраматычны, культуру драматычных чытанняў і арт-тэрапію — усё, што знаходзіцца за межамі псіхалагічнага тэатра. Праз гэта абнавіўся і тэатральны менеджмент. Бум праектнага тэатра на айчыннай прасторы прадыктаваны часам і запатрабаваны грамадствам.
Далей
|
Травень 2016г.
Пад аблокамі
Уладзімір Ступінскі
Вакол кожнага добрага тэатра рана ці позна ўтвараецца свая непаўторная атмасфера — праз выбар рэпертуару і стаўленне мастакоў і рэжысёраў да драматургіі. Падобна, Гомельскі тэатр лялек на чале з дырэктарам Дзмітрыем Гарэлікам якраз такую і ўсілкаваў, працярэбіўшы сваю творчую сцежку, адшукаўшы адметны спосаб існавання ў культурнай прасторы.
Далей
|
Перш як кінуцца з гары
Настасся Панкратава
Перайначыць звыклую аўтарскую назву, каб завабіць гледача, — падступная тэндэнцыя нашых тэатраў. Праз яе твор Артура Мілера «Уніз з гары Марган» у Маладзёжным тэатры менаваны фрывольным «Дваяжэнцам».
Далей
|
Культура паразумення і рух насустрач
Чацвёрты раз на пачатку мая па Мінску прайшоўся Форум вулічных тэатраў: Верхні горад занялі калектывы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Прыднястроўя. Намаганнямі Мінскага гарадскога выканкама, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мінчукі займелі магчымасць бескаштоўна трапіць на дваццаць вулічных прадстаўленняў розных відаў, жанраў і кірункаў.
Далей
|
Усе сабакі трапляюць у рай
«Не ачалавечвай!» — закрычала вядомая драматургеса мужу, знакамітаму мастаку, калі той прапанаваў аўсянае печыва ўлюбёнцу-лабрадору — каб сабака сам узяў пячэньку з кававага століка. «Ну... кавалачак», — уздыхнуў мастак. «Хай ідзе да сябе! У людзей і жывёл павінны быць свае межы!» І лабрадора выправілі за дзверы.
Далей
|
Незавершанае — непрамоўленае
Крытыкі і літаратуразнаўцы любяць гісторыі, звязаныя з творамі «няскончанымі». Гэта надае містычнага флёру той ці іншай літаратурнай штучцы, нібы дадае вагі і таямніцы. Кажуць: «Вось калі б пісьменнік дапісаў...» Аднак Летапіс не трывае ўмоўнага ладу. Што каб і дапісаў? Што тады? Твор палепшаў бы? Пагоршаў? Удакладніўся? Пытанні без адказаў.
Далей
|
Жыццё як атрута
Казаць пра тое, што айчынны тэатр аніяк не зацікаўлены сучаснай нацыянальнай драматургіяй, ужо банальна, як і абурацца гэтым сумным фактам. Нягледзячы на паступовыя змены апошніх гадоў (пастаноўкі п’ес Дзмітрыя Багаслаўскага, Паўла Пражко, Андрэя Іванова, Віктара Красоўскага і інш.), «новая драма» ў афішы рэпертуарнага тэатра па бальшыні сваёй — выключэнне.
Далей
|
З інтрыгай і без яе
Тэатральны фестываль «Залатая маска» ў 22-гі раз ладзіўся ў Маскве ды прадставіў разнастайную палітру тэатральнага жыцця агромністай краіны.
Далей
|
Татальная гульня
Сёлета самы аўтарытэтны расійскі тэатральны фэстываль-конкурс «Залатая маска» сур’ёзна наструніў тэатральную грамадскасць (пераважна правінцыйную) і крытыкаў. Першыя папракалі Экспертную раду ў тым, што яна не дастаткова зважае на калектывы з глыбінкі, іншыя наракалі на журы, маўляў, яно часта аддае перавагу пэўным асобам. Арганізатары выслухалі заўвагі і сёе-тое змянілі — налета, на будучыню.
Далей
|
Назад
|
|