Рунее зямля, і цвіце, і сталее,
І зерне нам дорыць, як вечнасць сваю,
Бо з ім кожны год яна зноў маладзее.
І я славу коласу сёння пяю.
Дажынкі, дажынкі — вянок наш лаўровы —
Вянок дум жытнёвых з вясны да вясны
Аб роднай калысцы пад спеў жаўруковы,
Ад той першай цёплай струны-баразны.
Вось сонечны бохан. Ў ім пота расінкі.
Ў ім кожны акраец такі дарагі.
Дажынкі, шчаслівае свята дажынкі:
Цячэ злата рэчанька праз берагі.
Нялёгкаю працаю хлеб здабывалі
Праз доўгія дні і кароткія сны.
Прыміце ж паклон ад людзей зблізу, здалі,
Зямлі нашай шчодрай умельцы-сыны.
Лідзія АНДРЭЕВАГоркі