Тэатр Красавік 2017г.
Адзінота ў тлуме
На сцэне — маналітны «каменны» блок. Пры жаданні ў ім можна ўбачыць лесвічную клетку звычайнага шматпавярховага дома з чорнай ніткай парэнчаў. А можна ўспрымаць блок як шэрую сцяну з адбітай тынкоўкай. Зверху — гліняныя фігуркі дзяцей, што сімвалізуюць сыноў Марыны. На пачатку спектакля блок нахіліцца, фігуркі ўпадуць і разаб’юцца.
Далей
|
Ці ёсць жыццё ў старасці?
Людзі, асабліва маладыя, не надта здумляюцца, якім будзе жыццё ў шаноўным веку. А калі падобныя думкі і з’яўляюцца, дык часцей за ўсё пра зморшчыны, праблемы са здароўем ды фінансамі. Гэткая павярхоўнасць здаецца натуральнай, бо старасць, сапраўды, не самы радасны час у жыцці чалавека, звязаны ва ўяўленні бальшыні з хваробамі, бездапаможнасцю, адзінотай.
Далей
|
Сакавік 2017г.
Верная адзінаму тэатру
Святлана Акружная, народная артыстка Беларусі, лаўрэатка прэміі «За духоўнае адраджэнне», уладальніца ордэна і медаля Францыска Скарыны, прэміі «За мацярынскую мужнасць» імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, прыза БСТД «Крыштальная Паўлінка», Міжнароднай прэміі міру, адзначыла шаноўны юбілей, як бы ўзнаўляючы для публікі свой няпросты лёс — жаночы, чалавечы і творчы. Быццам нехта вышні ды нябачны выпрабоўваў яе на трываласць. Зможа альбо не? Яна вытрымала. Яна па-ранейшаму маладая і прывабная, прыцягальная перш за ўсё ўнутранай прыгажосцю.
Далей
|
Кантактны Сусвет
Адметнай рысай сёлетняга форуму можна назваць камернасць. Калі «ПлаSтформа-2016» зіхацела запрашэннямі знакамітых гасцей з-за мяжы (еўрапейскія калектывы, салісты і мастацтвазнаўцы), дык апошняя прысвечана выключна айчыннаму мастацтву.
Далей
|
«ПлаSтформа» 2013–2017: шлях самурая
З 2013-га — часу свайго з’яўлення — дзецішча заснавальнікаў беларускага андэграўнднага тэатра Вячаслава Іназемцава, Іны Асламавай і Аляксандра Цебянькова спакваля, але трывала асталёўвалася ў культурнай прасторы краіны.
Далей
|
Надта прыстойны скандал
Здаецца, з «Тэстастэронам» адразу ўсё зразумела: гэта мусіць быць яшчэ адна камедыя ў жанры «шчырай размовы мужчын пра жанчын», якіх шчодра паболела пасля выбухной папулярнасці тэатральных і кінематаграфічных работ «Квартэта І».
Далей
|
Люты 2017г.
Сентыментальная вандроўка, падфарбаваная сінім
Гэта, без перабольшання, культавы святочны твор, і без прымяншэння — найскладанейшае для сучаснай аўдыторыі малодшага школьнага ўзросту маральна-філасофскае «прасцірадла». І абранне класіка Дыкенса, і абвешчаны ўзроставы арыенцір — «для гледачоў ад 5 гадоў» — здаліся папросту адвагай.
Далей
| |
Стрэл прабачэння
Зноў іду на «Чайку». Іду не толькі таму, што спавядаю наказ маёй былой пецярбургскай вучэльні — глядзець спектакль на шостым, сёмым, дзясятым паказе, калі артысты нарэшце адчуюць «зямлю пад нагамі». Мне карціць яшчэ раз апынуцца ў чэхаўскім свеце, створаным сённяшняй тэатральнай стылістыкай, паназіраць, як яго фармуе не адно сцэна, але і глядацкія воля, чаканне.
Далей
| |
Назад
|
|