Азоранае космасам
Песні Алены Атрашкевіч на словы Васіля Жуковіча даўно сталі ўпрыгожаннем многіх фестываляў і конкурсаў у нас і ў замежжы, куды часцяком выпраўляюцца нашы маладыя спевакі. Творчы тандэм кампазітара са знаным паэтам вельмі прадуктыўны, яго разыначка ў нейкім асаблівым, калі можна так сказаць, шляхетным спалучэнні музыкі са словамі. Тое ж тычыцца і песні “Святло Каляднай зоркі”, прэм’ера якой завяршала нядаўнія ўрачыстасці з нагоды ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі і гучала ў выкананні ўсіх удзельнікаў святочнага канцэрта.
Далей