Праз адзіноту — да адзінай вернай ноты
Сёлета споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кампазітара Льва Абеліёвіча. У 1960-я — пачатку 1970-х творчасць гэтага таленавітага майстра шмат у чым вызначыла і падрыхтавала далейшы ўзлёт беларускай музыкі, стаўшы сапраўдным “маяком” для кампазітараў наступных дзесяцігоддзяў. А яго карпатлівасць і сумленнасць у стаўленні да прафесіі назаўсёды застануцца прыкладам для нашчадкаў. Яшчэ пры жыцці, а тым больш пасля смерці, за Абеліёвічам замацавалася мянушка “беларускі Шастаковіч”. З аднаго боку, можа, і пачэсна. З другога — адразу ўзнікае пытанне, ці ж не быў ён гэткім эпігонам? Не быў. Не толькі таму, што стос уздзеянняў на яго музыку на самой справе быў куды большы за творчасць аднаго, хай і вялікага, генія. А яшчэ і таму, што Абеліёвіч змог выпрацаваць уласныя кампазітарскія “разыначкі”, якія пазней, даведзеныя да абсалюту, забліскалі перлінкамі і нават дыяментамі ў творчасці Яўгена Глебава, Уладзіміра Дамарацкага, Дзмітрыя Смольскага, Сяргея Картэса, Галіны Гарэлавай.
Далей