Дзяўчаты з нашага двара № 19 / 1354 за 2018-05-11
Спецыяліст па здароўі і фольку
Лідар-вакалістка гурта Kriwi Вераніка КРУГЛОВА заскочыла ў Мінск літаральна на пару тыдняў — па справах і пабачыцца з блізкімі ды сябрамі. Калектыў, у якім яна спявае, у свой час унёс пэўную лепту ў сучасны айчынны фольк. Аб памерах здзяйсненняў камандай няхай спрачаюцца музыказнаўцы, я ж адзначу, што з гадамі яна стала ўсё радзей усплываць на паверхню шоу-бізнесу. Чаму гэта адбылося (і ці адбылося?), пра што думы артысткі сёння, я і пагутарыў з нашым чалавекам у Берліне.
Далей
|
№ 14 / 1349 за 2018-04-07
Жыццё пасля “Верасоў”
У падрабязнасцях пра тое, што папярэднічала яе з’яўленню ў складзе знакамітага ансамбля “Верасы”, што адбывалася з ёй падчас знаходжання ў ім і як склалася жыццё артысткі пасля сыходу з калектыву, Юлія СКАРАХОД, магчыма, напіша кнігу. Балазе, матэрыялу не бракуе. Пакуль жа мы прапануем вам “прэлюдыю” да яе.
Далей
|
№ 9 / 1344 за 2018-03-03
Пачаць спачатку
Я памятаю, як стартаваў дуэт “Ди Бронкс & Натали”, прэзентацыю дэбютнага альбома якога “Зона сусветнай вечарынкі” мне выпаў гонар наведаць у сталічным кінатэатры “Масква” ў сярэдзіне 1990-х. Тады ж пазнаёміўся і з удзельнікамі тандэму — Наталляй і Дзянісам. Са Шпітальнікавым лёс мяне потым зводзіў неаднаразова, а вось з Арцёмавай — “ужывую” больш ніколі, што не перашкаджала мне часам з хваляваннем сачыць за яе творчым шляхам. Паміраць я, вядома, не збіраўся, але пагутарыць віртуальна з артысткай у Францыю ўсё ж выправіўся.
Далей
|
№ 7 / 1342 за 2018-02-18
Па куплеце ўсяму свету
Будучы яшчэ з канца 1990-х хоць і шапачна знаёмым з гэтай чароўнай спявачкай, якая валодае фантастычным па прыгажосці і моцы голасам, не раз адзначаў яе заўсёдную засяроджанасць, сур’ёзнасць, грунтоўнасць. Як вы ўбачыце са змешчанага ніжэй інтэрв’ю, гады характар Анжалікі ЮТ ані не змянілі. Як мала памянялася і знешнасць артысткі — усё гэтак жа захапляе.
Далей
|
№ 52 / 1335 за 2017-12-30
Нью-Ёрк планам не верыць
Яшчэ не так даўно Таццяна ЗАМІРОЎСКАЯ была вядомая як адзін з вядучых айчынных музычных крытыкаў і яркі прадстаўнік мінскай культурнай тусоўкі. Цяпер усё змянілася. У 2015 годзе яна з’ехала ў ЗША — прычым не па смачнейшы хлеб, а найперш па новы жыццёвы досвед. Геаграфічная адлегласць не перашкодзіла нам яе там дастаць і даведацца, як ёй жывецца ўдалечыні ад радзімы.
Далей
|
№ 50 / 1333 за 2017-12-17
Карабель плыве павольна, але ўпэўнена
Беларускіх гітарыстаў, якія заваявалі сваёй творчасцю свет, усяго некалькі. Зато да іх дадалася і адна гітарыстка! Ірына ІГНАЦЮК нарабіла сваім мастацтвам “шоргату” спачатку ў нашай краіне, а потым і за яе межамі. Яна ўжо некалькі гадоў жыве ў Маскве, але сэрца яе тут, у Беларусі. Да нас Ірына стараецца выбірацца часцей, ды не заўсёды ў яе гэта атрымліваецца.
Далей
|
№ 48 / 1331 за 2017-12-02
“Мне заўсёды хочацца ставіць перад сабой новую мэту”
Яна любіць паўтараць, што да ўсяго ў жыцці ставіцца з гумарам. Размаўляючы з ёй, заўсёды можна пачуць
пару жартаў і адзін добры анекдот на патрэбу дня. А яшчэ Алена ВЕРАБЕЙ прызнаецца, што больш за ўсё на свеце любіць здзіўляць.
Далей
|
№ 44 / 1327 за 2017-11-04
Сваё пасланне праз чужыя песні
З размовы з ёй высветлілася, што
не толькі Максім Івашын, інтэрв’ю з якім было апублікавана ў “К” № 42 за гэты год, паспяхова сумяшчае журналісцкае пакліканне з музычным. Праўда, гераіня наша пакуль не выступае “жыўцом” разам са сваім калектывам, а як дзіджэй круціць улюбёныя кампазіцыі ў клубах. Канцэртныя сэты на перапоўненых стадыёнах у яе, спадзяемся, наперадзе.
Пакуль жа ў актыве — гутаркі з сусветнымі знакамітасцямі, арганізацыя атмасферных культурных імпрэзаў і многае іншае. “Дзяўчынай з нашага двара”
стала Людміла ПАГОДЗІНА.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|