Выпуск № 5 (17)
Шаноўныя культасветработнікі!
Кантэкст сённяшняга выпуску “Куфра-радцы” цалкам прысвячаем тэме дыскатэк. Адкрываем яго “Фотакліпам на тэму”, дзе адлюстраваны імгненні семінара і які пройдзе праз усе старонкі “Куфра”. На пачатку таксама падаём інфармацыйную палітру па развіцці дыскатэчнай культуры ў абласцях.
З прафесійнага пункта погляду акцэнты па надзённых пытаннях дыскатэк ставяць як работнікі культуры, так і спецыялісты, у чые прафесійныя абавязкі ўваходзіць суправаджэнне і арганізацыя гэтага віду баўлення вольнага часу моладзі.
А напрыканцы прадстаўляем вашай увазе некалькі сцэнарных распрацовак дыскатэчных праграм, якія стануць карыснымі для любой установы культуры.
Да сустрэчы ў наступным месяцы!
Далей