Яго касмічная палітра
Мастак Віктар ВАСЮКЕВІЧ — чалавек цярністага шляху і асаблівага таленту. Вядомасць яму прынеслі працы, на якіх ён, як сам прызнаецца, малюе Святло. Таму свой асаблівы стыль, блізкі да абстрактнага экспрэсіянізму, ён называе Святло-бачанне. Але кожнае вялікае падарожжа пачыналася з першага маленькага кроку.
Я сустрэўся з Віктарам, каб даведацца болей пра яго жыццё. У выніку ў нас атрымалася шматгадзінная размова, у якой я даведаўся пра многае: удзел у баявых дзеяннях у шэрагах Савецкай арміі, фантастычныя здарэнні, якія маглі завяршыцца смерцю.
Далей