Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Шаўковы шлях між Сінявокай і Паднябеснай
Гэтую карціну Уладзіміра Тоўсціка, а таксама дзясяткі іншых твораў айчынных аўтараў розных пакаленняў неўзабаве можна будзе ўбачыць у Пекіне. 24 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Кітая адкрыюцца адразу дзве беларускія выставы — “Шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” і скульптуры Сяргея і Канстанціна Селіханавых.
Інвестыцыі ў свет неспазнанага
Сполахі агню, кольцы дыму, піяніна, што грае само па сабе, хімічныя вопыты, гукавыя і светлавыя эфекты, пах серы — спектакль нямецкага рэжысёра і кампазітара Хайнера ГЁБЕЛЬСА “Макс Блэк, ці 62 спосабы падперці галаву рукой” стварае нечаканае вымярэнне тэатра, кардынальна змяняючы само яго ўспрыманне. Лаўрэат прэміі “Еўропа — тэатру” ў намінацыі “Новая тэатральная рэальнасць” асабіста прадставіў на Міжнародным форуме TEART пастаноўку, якая нарадзілася ў супрацы з маскоўскім Электратэатрам “Станіслаўскі”.
Скандал на пустым месцы?
На фінішную прамую выходзіць гісторыя з фільмам Аляксея Учыцеля “Матыльда” — з наступнага тыдня распачынаецца яго шырокі пракат. У Беларусі не было яўных праціўнікаў карціны, і ўсё ж яе копію накіравалі на экспертызу, каб афіцыйна пацвердзіць: у “Матыльдзе” няма сцэн парнаграфіі і момантаў, якія маглі б абразіць пачуцці вернікаў. Нашае Міністэрства культуры дазволіла стужцы з’явіцца ў пракаце. Аднак не ўсе суайчыннікі змогуць патрапіць на прагляд: у Магілёве па неагучаных прычынах праект народнага артыста Расіі дазволяць запусціць толькі ў адным кінатэатры.
Перараджэнне “Спартака”
Легендарнаму беларускаму харэографу Валянціну Елізар’еву 30 кастрычніка спаўняецца 70 гадоў. Да свайго юбілею народны артыст СССР рыхтуе новую рэдакцыю балета “Спартак”. Прэм’ера адбудзецца 31 кастрычніка, але “К” ужо зазірнула ў Вялікі тэатр, дзе актыўна ідуць рэпетыцыі і аднаўляюцца касцюмы з дэкарацыямі.
Дрэс-код для краязнаўства
Калі доўга не пішу пра бібліятэкараў і іхнюю клапатлівую кніжную справу, становіцца ніякавата. Не ў сваёй талерцы сябе адчуваю. Цяпер — якраз тая сітуацыя. Таму тэрмінова звязаўся з Віктарам Бузаноўскім, адзіным мужчынам-бібліятэкарам на ўвесь Асіповіцкі раён. А мо і на ўсю Беларусь. Віктар Антонавіч распавёў, што школа ў роднай вёсцы Градзянка ўжо зачынена, але чытачоў хапае, кніжнымі паступленнямі ён задаволены, а пэўныя школьнікі нават з мамамі ў бібліятэку прыходзяць. Узорнай у гэтым плане была сям’я Пятроўскіх. Аднак дзеці вырастаюць і раз’язджаюцца па свеце. А яшчэ ходзяць да Бузаноўскага пенсіянеры, бо на рэкламным шчыце ля ўстановы сярод бясплатных паслуг пазначана і такая: “Пагаварыць з бібліятэкарам”. Дарэчы, шчыт гэты днямі скралі. Кніжкі вучаць дабрыні толькі тых, хто іх чытае. І бібліятэкар перакананы, што злодзей — не ягоны кліент. Вось так мяняецца вёска. Якой бы была яна на сёння, каб не кніжніцы? Пра ўсё гэта і гаварылі вяскоўцы на бібліятэчным мерапрыемстве з нагоды Дня маці. Гэтае свята ў рэспубліцы стала галоўнай падзеяй апошніх дзён, што заўважна і па рэдакцыйнай пошце.
Гета вачыма дзяцей
Адна з самых сумных дат у драматычнай гісторыі нашай сталіцы прыпадае акурат на гэтую суботу. З 21 па 23 кастрычніка 1943 года было канчаткова ліквідавана Мінскае гета — другое па велічыні пасля Львоўскага на тэрыторыі Савецкага Саюза. На невялікі лапік у раёне вуліц Ракаўскай, Нямігі і Юбілейнай плошчы, абгароджаны калючым дротам, нацысты сагналі больш за сто тысяч вырачаных на смерць яўрэяў з Беларусі і заходніх краін. Жывых сведкаў ваеннага жыцця Мінска засталося ўжо вельмі мала, таму трэба спяшацца сабраць аповеды астатніх відавочцаў катастрофы — большасць з якіх былі тады яшчэ малымі дзецьмі. Улетку Гістарычнай майстэрняй імя Леаніда Левіна разам з Беларускім архівам вуснай гісторыі праведзеная экспедыцыя па тэме Мінскага гета. Агулам было зроблена 46 інтэрв’ю, запісана 120 гадзін размоў, у калекцыю патрапіла больш за 500 фотаздымкаў. Дагэтуль настолькі грунтоўна ніхто не збіраў успаміны сведак тых падзей. Цяпер навукоўцы аналізуюць назапашаны матэрыял.
Сімфанізм як сінонім логікі
Падвынікоўваць унёсак Валянціна Елізар’ева ў нацыянальную культуру і, шырэй, развіццё сусветнага харэаграфічнага мастацтва пакуль рана: майстар яшчэ многа можа зрабіць на ніве творчасці і педагогікі. Але некаторыя рысы, што дазваляюць імгненна пазнаць яго почырк, адзначым.
Трыцыкл пілігрыма Івашына
Налятаўся над нашай планетай ён дастаткова. Дзесьці прызямліўшыся, быццам бы кідаў якар, ды потым зноў выпраўляўся ў іншыя мясцiны. Цяга да іх змены, як мне здаецца, — і сутнасць гэтага чалавека, і перманентны пошук сябе. Ён розны ў прыхільнасцях і захапленнях, але ўсё ж марыць ўкараніцца ў нечым адным: справе, краіне, соцыуме. Сустракайце пілігрыма Максіма ІВАШЫНА.
Эфект Більбаа
Нядаўна ў былым завадскім корпусе на вуліцы Кастрычніцкай адкрылася новая пляцоўка “ОК16”, прызначаная для культурных і адукацыйных праектаў. Прыклад станоўчы, але, на жаль, пакуль адзін з нешматлікіх. Спусцелыя сёння завадскія памяшканні па-ранейшаму займаюць немалыя плошчы ў цэнтры сталіцы. Пра ініцыятывы пазбаўлення ад прамысловых зон мінчане чуюць даволі рэгулярна. Многім хацелася б бачыць ў пашарпаных карпусах новыя цэнтры сучасных мастацтваў, галерэі, тэатры і студыі. А побач з імі — стыльныя кавярні і крамы. У прыклад прыводзяць замежныя варыянты рэвіталізацыіі занядбанай прамысловай забудовы — зразумела ж, выключна ўдалыя. Аднак архітэктар, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы Дзмітрый БІБІКАЎ перакананы, што самае важнае — гэта не ствараць прыгожыя праекты, а надаць гораду імпульс у развіцці інфраструктуры ў цэлым.
Старыя сцены і новыя людзі
У новым праекце “Праз гасцінец” карэспандэнт “К” будзе вывучаць дзейнасць устаноў культуры розных населеных пунктаў разам з мясцовымі яе прадстаўнікамі. Адпаведна, паралельна з поглядам звонку, мы атрымаем магчымасць зірнуць на гэтую сферу і знутры. У вёсцы Якімава Слабада Светлагорскага раёна такім чалавекам аказаўся мастак і скульптар па дрэве Сяргей КАВАЛЬ.
Аскепкі гомельскага феномену
Цяпер на нашым сайце прадстаўлена творчасць такіх мастакоў, як Алена Самойленка-Машкаўцова і Акім Шаўчэнка. Пагадзіцеся, імёны сёння мала каму вядомыя. Аднак знаёмства з гэтымі постацямі дае магчымасць не толькі акунуцца ў мінулае ды адчуць “сціплае абаянне” акадэмічнага традыцыйнага мастацтва, але і прыадкрыць прызабытыя старонкі творчага жыцця Гомеля без малога стогадовай даўніны. Бо мала хто чуў, што і ў нас быў свой аналаг знакамітага віцебскага Мастацка-практычнага інстытута. Праўда, зусім іншай эстэтычнай скіраванасці — класічнай.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»