Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Вітанні Пане Каханку
На Усходніх могілках у Мінску ўсталявалі надмагільны помнік народнаму артысту СССР Расціславу Янкоўскаму, які пайшоў з жыцця ў леташнім чэрвені ва ўзросце 86 гадоў. Аўтар помніка — Мікалай Байрачны. Скульптар прадставіў артыста ў адным з найбольш запамінальных вобразаў, у якіх ён выходзіў на сцэну Нацыянальнага драматычнага акадэмічнага тэатра імя Горкага за апошняе дзесяцігоддзе — Пане Каханку.
Новы рэктар універсітэта культуры
7 снежня Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Як паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка краіны, рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прызначана Аліна Корбут.
Куды вядзе брукаванка
Усе мы прызвычаіліся, што калі гаворка ідзе пра помнікі матэрыяльнай спадчыны, на ўвазе маюцца велічныя гмахі храмаў, старыя замкі, палацы… Аднак гэты пералік далёка не вычарпальны. Летась у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў патрапіў даволі цікавы і ўнікальны для такіх “збораў” аб’ект — сапраўдная старая брукаванка.
Дом, які пабудаваў час
Беларускаму Дому друку 19 снежня споўніцца 100 гадоў! Сапраўды сімвалічна, што падчас 500-годдзя нацыянальнага кнігадрукавання прадпрыемства адсвяткуе і ўласны юбілей. А прадвеснікамі ўстановы з’яўляюцца і друкарня аднаго з манаскіх ордэнаў, і Мінская губернская друкарня, якая распачала сваю працу ў 1797 годзе, але нараджэннем цяперашняга паліграфічнага гіганта лічыцца менавіта апошні месяц рэвалюцыйнага 1917-га, калі “губернка” была перайменаваная ў друкарню Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.
Дабрыні хачу! Кыс-кыс-кыс
Мяне выхоўвала, натуральна, мама, а расціла — котка. Звалі яе Моніка. Тады звышпапулярным быў тэлевізійны “Кабачок 13 крэслаў”, дзе абаяльная Вольга Аросева выконвала ролю пані Монікі. Мая котка была гэткай жа — добрай, мудрай і прыгожай. Калі гулялася са мной, ніколі не выпускала кіпцюры, таму ніякіх драпін на руках я не меў. А вось кацянят сваіх яна не расціла, а выхоўвала. Іншаму, калі дазваляў сабе лішняга, давала такога грымка, што ляцеў той з паўметра. Кацянят з ахвотай разбіралі мае сябры і сяброўкі, таварышы маіх бацькоў. Моніку ведалі ўсе, і яна была — у аўтарытэце.
Вышыванка ў цэнтры Пекіна
26 лістапада ў Пекіне прайшоў штогадовы конкурс нацыянальных касцюмаў. Яго яшчэ называюць дыпламатычным, паколькі адным з арганізатараў з’яўляецца часопіс The Diplomat Magazine, а сярод журы — супрацоўнікі амбасад і кітайскія ўраднікі. Гэтым разам месцам правядзення спаборніцтва стаў так званы “Шаўковы рынак” — велізарны і зусім не танны гандлёвы цэнтр, куды звычайна прывозяць турыстаў на шопінг. Аднак у пазамінулую нядзелю пляцоўка стала месцам яднання розных культур, сабраўшы ўдзельнікаў з 17-ці краін.
Сталоўка як храм спажывання
Прыемна здзіўляе ўжо тое, што мастакі па-ранейшаму могуць здзіўляць — нават не важна, прыемна альбо не. Пагатоў калі патрафяць здзівіць ужо цалкам сфармаваныя аўтары. Знакаміты абстракцыяніст Сяргей Кірушчанка нечакана для ўсіх скарыстаўся вынайдзеным Ільём Кабаковым жанрам татальнай інсталяцыі — гэта калі аўтар стварае цэласную прастору, непадзельны штучны сусвет, які цалкам паглынае гледача. Жывапіс, якому мастак аддаў ці не ўсё свядомае жыццё, тут выконвае хіба другасную, утылітарную функцыю — не нашмат важнейшую, чым белая пашчэрбленая кафля, цыратавыя абрусы ды іншыя часткі праекта.
Каляровыя развагі над чорна-белымі здымкамі
У Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску адкрылася выстава “Раз-архівацыя” маладых мастачак Паліны Юрэвіч і Наталлі Ерашковай — выхаванак студыі “Востраў”, якія шукаюць свой шлях у кірунку сучаснага мастацтва.
Скрыпка — нібыта жывая…
21 лістапада ў мінскай публікі з’явілася ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з сапраўднай перлінай румынскай культуры — за што трэба сказаць асаблівы дзякуй Пасольству Румыніі ў Беларусі. У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень” у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі выступілі скрыпач Рэмус Азаіцэй і піяніст Эдуард Стан. Сваю канцэртную праграму музыканты прысвяцілі сусветна вядомаму румынскаму кампазітару Джорджэ Энеску. А сама імпрэза была прымеркаваная да Нацыянальнага Дня Румыніі і 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных сувязяў паміж нашымі дзяржавамі.
Аўдыя & Відэа
Лістападаўскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць вакалістка гурта Yar Марыя КАЛЕСНІКАВА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Дзе Лойма, а дзе Кікімара
Вы адчуваеце, як перадсвяточны настрой бярэ ў палон вашу збузаваную Піліпаўкай душу? Прыбраныя фасоністыя ёлкі ў крамах. Безліч гірляндаў-ліхтарыкаў на кожным кірмашы. Нават шэрае неба адбіваецца ў бліскучых цацках-шарах радаснымі сонечнымі пералівамі. На носе — Новы год! Напружаны час прыемнай арганізацыйна-падрыхтоўчай мітусні.
“Як рака цячэ, так і мастак...”
8 снежня ўсе, хто лічыць сябе мастаком, адзначылі сваё міжнароднае “прафесійнае” свята. А ўжо заўтра, 10 снежня, 60-гадовы юбілей святкуе вядомы жывапісец Валерый ШКАРУБА — тонкі майстар увасаблення ў фарбах беларускай прыроды. У гутарцы з ім мы паспрабавалі выкрышталізаваць адказ на вечныя, але заўсёды злабадзённыя пытанні: што ж такое быць мастаком? Што спрыяе творчасці, а што, наадварот, яе руйнуе? І ўрэшце — у чым яно, прывіднае мастакоўскае шчасце?
Цікавае заўжды наперадзе
Быў у маім жыцці эпізод, калі я разам з Дзянісам ШПІТАЛЬНІКАВЫМ вёў на ТБ музычную праграму. І неяк мы з ім адзін да другога прасякнуліся сімпатыяй, хаця ў сяброўства нашы працоўныя адносіны не перараслі. А потым я і зусім страціў яго з поля зроку. Нядаўна згадаў пра таварыша, вырашыў яго адшукаць. І знайшоўся ён далёка ад Беларусі.
Дэкарацыі? Час забыцца на гэты тэрмін!
Чаму неабходна забыцца на дэфініцыю “дэкарацыі”, каму патрэбны новы сцэнаграфічны гласарый і ці сапраўды асабісты смартфон можа дапамагчы ў стварэнні арыгінальнага афармлення сцэны — гэтыя і іншыя тэмы аглядальнік “К” абмяркоўвае з кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ксеніяй ДУБОЎСКАЙ.
Па кро­пе­ль­цы, па кро­пе­ль­цы…
Аднойчы ў вёску Мір Баранавіцкага раёна прыехала адна важная асоба. Палюбавалася домам культуры, што нагадвае палац, агледзела наваколле і запыталася: “Ну і дзе ваш Мірскі замак?” Дык вось, у баранавіцкім Міры ёсць процьма іншых цікавостак. Бадай самая галоўная — заснавальнік і кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь — узорнага тэатра эстрады “Кропелька” Ларыса ДОВЯТ.
Сям’я філосафа ў пару ліхалецця
Нядаўні юбілей Кастрычніцкай рээвалюцыі стаў нагодай для шматлікіх мерапрыемстваў і публікацый у СМІ. У гэтыя ж дні па ініцыятыве выкладчыкаў кафедры культуралогіі БДУ быў праведзены круглы стол, пра які ў прэсе практычна не згадвалася, хаця ён прысвечаны падзеі, непасрэдна з той рэвалюцыяй звязанай. Гаворка пра так званыя “філасофскія” параходы, на якіх у 1922 годзе за мяжу былі выпраўленыя многія сотні дзеячаў культуры. Па сведчанні Льва Троцкага, іх “расстраляць не было падставы, а выносіць было немагчыма”. Сярод пасажыраў апынуліся і нашы землякі, у тым ліку філосаф і культуролаг Мікалай Лоскі і трое яго сыноў — Уладзімір, Барыс і Андрэй.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»