Prof-партфоліа № 9 / 1500 за 2021-02-27
Магічная вязь сакральнай кнігі
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, 16 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшоў круглы стол “Беларуская мова ў кітабах”. Арабісты, цюрколагі і славісты сабраліся разам, каб абмеркаваць даследаванні рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага.
Далей
|
№ 6 / 1497 за 2021-02-06
Зразумець элементы асобных традыцый…
Працягваем чытаць зборнік “Місія выканальная-2”, у якім перспектывы вывучэння фальклору разглядаюцца навукоўцамі з Беларусі і Эстоніі. Пачатак — у № 4
за 23 студзеня.
Далей
|
№ 5 / 1497 за 2021-01-30
Настаўнік у маім жыцці
Педагог-музыкант, дацэнт кафедры народна-інструментальнай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, член Саюза беларускіх музычных дзеячаў, заснавальнік і нязменны кіраўнік неардынарнага, своеасаблівага, прыгожага ансамбля “Туці”, чалавек вялікага інтэлекту і высокага ўзроўню прафесіяналізму, невычэрпнай энергіі, духоўнай шчодрасці і аптымізму, — усё гэта мае да яе адносіны. А завуць яе Лідзія
Аляксандраўна Сухаварава.
Далей
|
№ 4 / 1496 за 2021-01-23
Таямнічая Незнаёмка
“Прыгажосць — гэта яркае святло, якое азарае наваколле, пры гэтым святле табе адкрываюцца ісціна, праўда, дабро… Прыгажосць вучыць распазнаваць зло і змагацца з ім. Я б назваў прыгажосць гімнастыкай душы — яна выпроствае наш дух, наша сумленне, нашы пачуцці і перакананні. Прыгажосць — гэта люстэрка, у якім ты бачыш сам сябе і ў адпаведнасці з гэтым ставішся сам да сябе”, — наўрад маленькая Валя чытала кнігі Васіля Сухамлінскага, але падсвядома падтрымлівала думкі вядомага педагога.
Далей
|
Абярэг дарогі, Абярэг жыцця
Ёсць рэчы, якія не выходзяць з нашага ўжытку стагоддзямі. Напрыклад, ручнік. Сёння мы называем яго на рускі манер “палаценцам”, хоць нярэдка можна пачуць і папярэднюю назву. Абодва словы звязаны паміж сабой: рускае “полотенце”, відаць, утварылася ад слова “полотно”, а “ручнік”, або, як яшчэ гавораць, “рушнік” — ад “рушыць”, рваць. Такім чынам, гэта нібыта адарваны кавалак палатна.
Далей
|
№ 3 / 1495 за 2021-01-16
Гэта ўжо не фантастыка!
Бадай, ніводзін беларускі народны інструмент не міфалагізаваны так моцна, як дуда. Напачатку ХХ стагоддзя яна стала адным з сімвалаў беларускага нацыянальнага адраджэння, фігуравала ў шматлікіх літаратурных творах, захавала гэтую ролю і ў міжваенны час. На жаль, у 1951-м годзе адбыўся апошні публічны выступ дудара: Язэп Гвоздзь выканаў жніўную песню падчас рэспубліканскага агляду мастацкай самадзейнасці. Тым не менш, з 1970-х цікаўнасць да дуды робіцца стабільна высокай і сярод музыкантаў, і сярод майстроў, і сярод даследчыкаў гэтага старажытнага музычнага інструмента. Пра свае даследаванні “К” распавялі кандыдат мастацтвазнаўства, майстар па вырабе дуд, дудар Аляксандр СУРБА і пісьменнік, дудар, арганізатар фестывалю “Дударская Глыбоччына” Віталь ВОРАНАЎ.
Далей
|
№ 2 / 1494 за 2021-01-08
А зімой думаем пра вясну...
Выдавецтва “Беларуская навука” на мінулым тыдні надрукавала кнігу, над якой я працавала з 2014-га года. Гэта зборнік, які змяшчае апісанні абрадаў, тэксты і ноты масленічных песень. Матэрыял я расчытвала з захаваннем дыялектных асаблівасцей з архіўных і ўласных экспедыцыйных аўдыязапісаў, частку перадрукавалі з ужо апублікаваных крыніц, у тым ліку мала дасяжных. Музычную частку выдання (натацыі, тэматычны ўступны артыкул) рабіла этнамузыколаг Васіліна Прыбылова.
Далей
|
№ 50 / 1490 за 2020-12-12
Новы год не за гарамі...
Зусім хутка Дзед Мароз і Снягурка будуць адорваць дзяцей і дарослых разнастайнымі падарункамі, дастаючы іх з цудадзейнага меха, у якім змяшчаюцца ўсе нашы жаданні. Натуральна, што шматлікія навагоднія мерапрыемствы пройдуць, як ужо заведзена традыцыйна, і ва ўстановах культуры Беларусі. “К” паспрабавала разабрацца з тым, як цяпер, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, будуць ладзіцца гэтыя мерапрыемствы ў некаторых рэгіёнах краіны.
Далей
|
№ 49 / 1489 за 2020-12-05
Насуперак абставінам з дапамогай тэхналогій
Юная спявачка з Магілёва Арына Пехцерава была адным з фаварытаў сёлетняга фестывалю “Дзіцячае Еўрабачанне”. Але ў фінале конкурсу, які адбыўся ў нядзелю 29 лістапада, яна заняла пятае месца. Пераможцай стала 11-гадовая Валянціна Тронэль з Францыі.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 38
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|