Праекты развіцця № 50 / 1541 за 2021-12-11
Цік-Ток у рэжыме нон-стоп, або YouTube спяшаецца на дапамогу
Як працуецца раённым Дамам і Цэнтрам культуры падчас неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча? Чым сёння жывуць Дамы і Цэнтры культуры розных раёнаў Беларусі? Як рэагуюць на скарачэнне колькасці наведвальнікаў канцэртаў і творчых імпрэз? Ці актыўнічаюць у інтэрнэце, прыцягваючы ўвагу не толькі сталых, але і новых сваіх прыхільнікаў? Гэтыя ды многія іншыя пытанні “К” задала кіраўнікам некаторых РДК Беларусі.
Далей
|
№ 49 / 1540 за 2021-12-04
Сінагога, карчма, фальварак, млын…
Мінаем Гродна і па дарозе на Аўгустоўскі канал трапляем у гарадскі пасёлак Сапоцкін. Самы буйны населены пункт на стыку трох дзяржаў — Беларусі, Польшчы і Літвы і ў антуражы наваколля Гродзенскай пушчы. Насельніцтва — каля тысячы чалавек.
Гісторыя ўзнікнення Сапоцкіна застаецца практычна невядомай. Існуе версія, што ў 1514 годзе літоўскі князь раздарыў гэтыя землі сваім набліжаным, і ўчастак Пярстунскай пушчы аддаў ва ўладанні князю Мікалаю Сапоцьку. У гонар яго і былі названыя гэтыя землі.
Было тут чатыры вуліцы, 80 дамоў. Дзейнічала 7 бровараў, 2 ветракі; працавалі каля 50 рамеснікаў.
Далей
|
№ 47 / 1538 за 2021-11-20
|
Цацка — рэч сур’ёзная
Стаць пераможцай конкурсу рукадзелля буйной беларускай інтэрнэт-крамы ў Марыі Бурай атрымалася дзякуючы… піцы! Неяк у суполцы адной кампаніі ў сацыяльнай сетцы яна ўбачыла запрашэнне да спаборніцтва, у якім ацэньвалася гатаванне гэтай італьянскай стравы. І ўпершыню вырашыла паўдзельнічаць у такім конкурсе. Хоць піца атрымалася і смачнай, і прыгожай, перамагчы ў Марыі не атрымалася, але гэта толькі распаліла яе для далейшага ўдзелу ў акцыях. І зусім нядаўна, 29 кастрычніка, дзяўчына стала пераможцай у адборы лепшых самаробных цацак.
Далей
|
№ 46 / 1537 за 2021-11-14
Калі балты сустрэліся са славянамі
Калісьці тут грымелі модныя дыскатэкі, цяпер рэй вядзе эпоха вікінгаў — у Віцебску ў культурна-спартыўным комплексе Летняга амфітэатра адкрыўся інтэрактыўны Цэнтр жывой гісторыі “Варгенторн”, які любога наведніка верне ў часе на дзясятак стагоддзяў назад, калі балты і славяне, вікінгі і варагі стваралі гісторыю гэтага прыдзвінскага краю. Такім чынам, уласную пляцоўку атрымаў клуб гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”, што неўзабаве адзначыць 20-годдзе. На культурнай і турыстычнай карце Віцебска з’явілася яшчэ адна яскравая кропка.
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
У “Бярэзінскай рампы” вялікія планы
Мікалай Пытляк, рэжысёр Бярэзінскага народнага тэатра, лічыць, што культурны брэнд у любым месцы нельга стварыць штучна. Трэба, каб традыцыя “настаялася”, прайшла пацвярджэнне часам. Вось за свайго гадаванца, тэатральны фестываль “Бярэзінская рампа”, Мікалай Мікалаевіч ручаецца: калі за тыдзень да пачатку мерапрыемства вывесіць па горадзе афішы, 90% квіткоў на спектаклі абавязкова раскупяць. Ды і рыхтуюцца бярэзінцы да гэтай падзеі загадзя, ведаюць, што яна праходзіць раз у два гады ў лістападзе вось ужо 25 гадоў. Таму “Бярэзінская рампа” і з’яўляецца культурным брэндам для гэтага невялікага, але ўтульнага гарадка.
Далей
|
№ 41 / 1532 за 2021-10-09
Трыб’ют — павага нацыянальнага
Багацце беларускага народа немагчыма апісаць словамі, яно неабсяжнае, бо складаецца з розных кавалачкаў адзінага цэлага — гэта і гісторыя краіны, лепшыя і добрыя традыцыі народа, вобраз жыцця беларусаў і, безумоўна, культура — самабытная і непаўторная. Менавіта яна спрыяе эстэтычнаму, інтэлектуальнаму развіццю грамадства, робіць чалавека чалавекам, узвышае і ўзбагачае яго духоўны свет.
Далей
|
Я праўду сэрца адкрываю свету
90 год таму на Лагойшчыне ў шматдзетнай сям’і нарадзіўся хлопчык Нінел, які пасля стане любімым пісьменнікам беларусаў. Ніл Гілевіч — сціплы, далікатны, чулы. Яго творы, быццам сапраўдныя самацветы, упрыгожваюць нашу літаратуру і не страчваюць сваю актуальнасць зараз. Яго раман у вершах “Родныя дзеці” даўно разабраны на цытаты.
Далей
|
№ 40 / 1531 за 2021-10-02
Трыб’ют — павага нацыянальнага
Багацце беларускага народа немагчыма апісаць словамі, яно неабсяжнае, бо складаецца з розных кавалачкаў адзінага цэлага — гэта і гісторыя краіны, лепшыя і добрыя традыцыі народа, вобраз жыцця беларусаў і, безумоўна, культура — самабытная і непаўторная. Менавіта яна спрыяе эстэтычнаму, інтэлектуальнаму развіццю грамадства, робіць чалавека чалавекам, узвышае і ўзбагачае яго духоўны свет.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 33
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|