аКно ў свет № 20 / 1146 за 2014-05-17
Нібы дыхтоўны падручнік...
Стакгольмскі Музей сучаснага мастацтва спецыялісты лічаць адным з лепшых у свеце. І ўжо хаця б з дадзенай прычыны не выпадала грэбаваць аказіяй завітаць у гэты будынак на востраве Шэпсхольмен — у самым цэнтры шведскай сталіцы. Балазе для беларускага турыста ёсць і яшчэ адна прыемная нагода прыйсці сюды: поруч з работамі такіх сусветных знакамітасцей, як Маціс, Пікаса, Далі, у экспазіцыі прадстаўлены і творы нашых землякоў: Шагала, Суціна, Кікоіна, Экстэр… Такім чынам, колькі слоў пра мае ўражанні ад наведання таго сучаснага гмаху з надпісам “Moderna Museet”, зробленым “фірмовым” музейным шрыфтам.
Далей
|
№ 18 / 1144 за 2014-05-03
У чым соль "Краіны мрояў"?
У Мінску выступіў гурт “Воплі Відаплясава”. Напярэдадні канцэрта, што прэзентаваў нядаўні дыск “Цудоўны свет”, лідар гурта Алег СКРЫПКА даў сваім фанам і прэсе невялікае, але ёмістае інтэрв’ю. Мы ж з яго выбралі не толькі цікавыя, але і, думаецца, у пэўным сэнсе карысныя для айчыннай сферы культуры фрагменты разваг-маналогаў артыста, у тым ліку, прамоўленыя ў якасці адказаў на нашы пытанні.
Далей
|
№ 17 / 1143 за 2014-04-26
Мысліць стратэгічна
Даволі часта айчынныя музеі папікаюць у залішнім кансерватызме. Маўляў, у ХХІ стагоддзі не месца старым тэхналогіям ды тыпавым музейным канцэпцыям. Хтосьці прыслухоўваецца да такой крытыкі, знаходзячы новыя формы працы, а хтосьці шукае прычыны сваёй “адсталасці”, матывуючы яе то адсутнасцю кваліфікаваных спецыялістаў, то малым фінансаваннем, то аддаленасцю ад цэнтра. Вядома, без праблем не абыходзіцца нават у самых лепшых і папулярных у свеце музеях. Каб ісці ў нагу з часам, так бы мовіць, “топавыя” музеі распрацоўваюць дэталёвыя стратэгіі. Чаму б і нам не засяродзіцца на стратэгічных планах развіцця вядучых музеяў свету? Паблукаўшы ў Сусветным павуцінні, можна знайсці спіс лепшых стратэгій, дзе ўлічаны існуючыя ўмовы жыцця грамадства і культурны кантэкст, усведамленне ўсіх складанасцей ажыццяўлення задуманага.
Далей
|
№ 16 / 1142 за 2014-04-19
Мэйнстрым не пройдзе, таму што...
Увесну ў эстонскай сталіцы ў шосты раз прайшоў Музычны шоукейс-фестываль “Tallinn Music Week” з удзелам больш чым дзвюх соцень выканаўцаў з 27 краін свету. Не ўсім яшчэ знаёмае слова “шоукейс” азначае, што прадстаўленыя на мерапрыемстве артысты ў сваёй аснове — не занадта знакамітыя або зусім невядомыя ў глабальнай індустрыі забаў, і прыехалі яны дэманстраваць сваё майстэрства на яго, па большай частцы, за ўласны кошт і, адпаведна, не атрымліваючы ганарар.
Далей
|
№ 15 / 1141 за 2014-04-12
Для дызайну: не музей, а прастора
У культурным асяродку мае розгалас думка пра неабходнасць стварэння ў Беларусі Музея дызайну. Зразумела, што найперш яе падтрымліваюць самі дызайнеры, якія хацелі б такім чынам сцвердзіць высокі сацыяльны статус сваёй прафесіі. Тым больш, што ў замежжы падобныя музеі не рэдкасць. Як яны выглядаюць, як функцыянуюць? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да старшыні Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрыя СУРСКАГА, і вось што ён нам распавёў.
Далей
|
№ 14 / 1140 за 2014-04-05
А дзе наш джаз-“Бірштанас”?
Першае незвычайнае ўражанне ад сёлетняга джазавага фэсту ў Бірштанасе: мора рознакаляровых крокусаў на газоне каля мясцовага Цэнтра культуры. Ніколі вясна так рана не сустракалася тут з джазам. І ніколі, бадай, абнаўленне прыроды так арганічна не знаходзіла свайго ўвасаблення на фестывальнай сцэне...
Далей
|
№ 13 / 1139 за 2014-03-29
Стомленасць і... нястомнасць
“Які крэатыў? Не дуры галаву! Займаемся звычайнай будзённай справай”. Гэтыя словы я чуў у нашых раёнах ды абласцях не адзін дзясятак разоў. І пэўная адсутнасць свежага раскрыцця “культурнай” тэмы ўласцівая не толькі штогадовым мерапрыемствам у нашых раёнах. Аднастайнасцю раз-пораз патыхаюць і абласныя, нават — рэспубліканскія акцыі. Уражанне такое, што пастаноўкай-рэжысурай іх займаецца адзін і той жа чалавек, надзвычай натомлены ды пераможаны руцінай.
Далей
|
№ 9 / 1135 за 2014-03-01
Вучоба он-лайн, замест кніжкі — відэа?
Беларускі гітарыст Віталь ТКАЧЭНКА, які працягнуў навучанне ў Амерыцы і цяпер там жыве і працуе, ужо вядомы чытачам (гл. “К” № 5 за 2014 г.). Але калі ранейшая размова з ім была прысвечана таму, што патрабуе тамтэйшая сістэма навучання ад студэнтаў, дык гэтая публікацыя — пра патрабаванні да выкладчыкаў і самі ўмовы іх працы. Цікава, што прыехаўшы больш як на месяц прадстаўляць у Расіі фірму па вырабе музычных інструментаў і сумясціўшы гэта з майстар-класамі на радзіме, Віталь увесь час… працягваў выкладанне — он-лайн.
Далей
|
№ 7 / 1133 за 2014-02-15
Гогаль на фоне завода
Пошук новых фарматаў культурнага жыцця даўно актуальны для нас. Кіеўскі “Гогальфэст”, які штогод ладзіцца на тэрыторыі напаўзакінутага завода ў раёне Выдубічы, прапануе цікавы варыянт адказу на гэтае пытанне. Ягоныя відавочныя плюсы — спалучэнне “пад адным дахам” усіх магчымых праяў сучаснага мастацтва (ад графіці да сучаснай акадэмічнай музыкі), уцягненне ў грамадскі ўжытак непрэзентабельных сёння гарадскіх тэрыторый (аказваецца, яны нават маюць свой “шарм”), а таксама — звышбюджэтнасць. Фатограф Яўгенія МУЖАВА справядліва мяркуе, што досвед суседзяў можа быць карысным і для беларускіх рэалій.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|