Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
NaviBand: і песня з’явілася!
Выхад у фінал “Еўрабачання” гурта NaviBand — нагода падтрымаць Ксенію Жук і Арцёма Лук’яненку сёння ўвечары, апавясціўшы сваіх сяброў з еўрапейскага кантынента пра гэтых талентаў з Беларусі! Напярэдадні ж згадаем фрагменты нядаўняга інтэрв’ю “К” з маладымі артыстамі, каб зразумець, чым яны “дыхаюць” па-за “Гісторыяй майго жыцця”. Дарэчы, тады нашы героі прызналіся: гэта была самая доўгая размова за ўсю гісторыю калектыву. Спадзяёмся, той рэкорд калегамі не ўзяты і дагэтуль.
Як запрашалі да “Стала”
Сёння пачынаецца 57 Венецыянская біенале сучаснага мастацтва. Нашу краіну на выставе прадстаўляе праект “Стол” мастака Рамана Заслонава, прадзюсара Віктара Лабковіча і рэжысёра Сяргея Талыбава. Нацыянальны беларускі павільён ужо адкрылі 11 мая — у яго першай зале змешчана інсталяцыя, у другой дэманструецца відэапраекцыя. Акцёры, якія ўдзельнічалі ў здымках, распавялі “К”, што ж за відэашэраг паказваюць беларусы ў Венецыі.
Хто "кіруе" Амелі, Ніколь і Анджалінай?
Праект “Беларускія ўікэнды” атрымаў падтрымку мінчан. Серыя кінапаказаў у беларускай агучцы перабралася ў адну з найвялікшых сталічных кіназалаў і там таксама збірае аншлагі. Удзельніца праекта, актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Святлана ЦІМОХІНА нагадвае, што не так даўно агучкай на роднай мове займалася і тэлебачанне. Як гэта было? Дарэчы, голас Святланы па-беларуску гучаў з вуснаў Ніколь Кідман у “Прыгодах Падзінгтана”, Анджаліны Джалі ў “Містар і Місіс Сміт”, Адры Тату ў “Амелі”, Вайноны Райдар у “Доме духаў”, Элен Пампеа ў “Анатоміі Грэй”, Леціцыі Каста ў “Блакітным ровары”, Хэйдан Панэцьер у “Героях” ды іншых папулярных персон сучаснага кіно.
Шасцізор’е ў монаверсіі
На што здольны адзін чалавек, калі ён — самадастатковая асоба?.. У Беларускім паэтычным тэатры аднаго акцёра “Зніч” — калектыве Белдзяржфілармоніі — можна паверыць у бязмежнасць магчымасцяў артыста. Сама ж заснавальнік, дырэктар і мастацкі кіраўнік адзінага ў Беларусі тэатра монадрамы Галіна Дзягілева іграе шэсць пастановак у сучасным рэпертуары тэатра. А як рэжысёр і драматург-інсцэніроўшчык стварыла трынаццаць дзеючых монаспектакляў.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»