art-блог № 52 / 1335 за 2017-12-30
Каляды ў оперы
Каляндарны год у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі завяршылі, паводле традыцыі, дзве значныя падзеі. Абедзве — з грыфам “Мінскі міжнародны Калядны”: конкурс вакалістаў і оперны форум.
Далей
|
Крыху хорару ў бялюткім снезе
Чым адрозніваецца выбітны рэжысёр ад рэжысёра-рамесніка? Моцны пастаноўшчык робіць класічны пераказ вядомай казкі, майстар жа шукае нестандартныя рэжысёрскія рашэнні ў збітай, здавалася б, гісторыі, пра якую кожны сярэднестатыстычны глядач дакладна ведае, “як павінна быць”. Ігар Казакоў якраз з тых, хто вынаходзіць нестандартныя магчымасці ў пацёртым да дзір рэпертуары.
Далей
|
№ 51 / 1334 за 2017-12-22
Калі перамагае каханне
Каханне як духоўная аснова адносінаў мужчыны і жанчыны стала тэмай новага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа “Самая жаданая”. Аўтар п’есы — вядомы беларускі драматург, сцэнарыст, рэжысёр Сяргей Гіргель. Запазычанаму сюжэту французскай авантурнай камедыі ён надаў болей дынамізму і сцісласць дыялогаў.
Далей
|
Горад шматаблічны
У сталічным Палацы мастацтва прайшла выстава пад назвай “Горад”. Ці, дакладней, у адзінай прасторы сумясціліся дзве выставы, якія няблага глядзеліся б і паасобку. Першая — гэта экспазіцыя XV Міжнароднага пленэру па кераміцы “Арт-Жыжаль”, на якім сёлета мастакі працавалі па тэме гарадской экалогіі або, кажучы інакш, прыроды ў абцугах урбаністыкі. Другая — фарбы і адценні Горада, убачаныя праз прызму жывапісу, графікі, пластыкі і праз аб’ектыў фотакамеры. Кераміка прыехала з Бабруйска, другую частку экспазіцыі прадставіў Мінск.
Далей
|
Гэтае заўтра было ўчора?
У спорце ёсць паняцце “гамбургскі рахунак”. На мяжы мінулага і пазамінулага стагоддзяў, калі барцоўскія паядынкі сталі папулярным відовішчам, а барцы-чэмпіёны — кумірамі публікі, вынік двубою далёка не заўжды залежаў ад саміх спартсменаў. Каму быць пераможцам, а каму пераможаным, часта вырашалі антрэпрэнёры. І вось барцы, каб ведаць, хто з іх сапраўдны чэмпіён, раз на год збіраліся ў Гамбургу, дзе пры зачыненых дзвярах і заштораных вокнах спаборнічалі па-сапраўднаму. Пазней гэты выраз стаў выкарыстоўвацца для вызначэння бескампраміснай сумленнай ацэнкі ў якой заўгодна сферы. Ёсць “гамбургскі рахунак” і ў мастацтве.
Далей
| |
№ 50 / 1333 за 2017-12-17
Экзамен на чалавечнасць
Перада мною стаіць дзяўчына. Яна прыкладвае рукі да жывата, потым да твару, складвае іх на плячах, працягвае насустрач. Затым паўтарае свае рухі. Праз хвіліну я не магу не адказаць на яе заклік — мы абдымаемся. Артысты, задзейнічаныя ў дзеі — маладыя людзі, удзельнікі арт-праекта face art — face future, які суправаджаў выставу знаных германскіх мастакоў.
Харэограф — Вольга Скварцова.
Заключны дзень выставы Эрнста Барлаха і Кэтэ Кольвіц “Пераадольваючы існаванне” ў Нацыянальным мастацкім музеі маляўніча прадэманстраваў, што такое фінісаж, чаму ён можа быць не менш важным за адкрыццё, і якую ролю здатны выканаць медыятар — пасрэднік паміж мастаком і аўдыторыяй.
Далей
|
Кіслы прысмак карпаратыўнай этыкі
Віталь Краўчанка працягвае з асалодай
займацца рэжысурай: за паўтара года ў статусе дыпламаванага спецыяліста ён ставіць свой чацвёрты спектакль. На пляцоўцы “Альфа-тэатра” з’явіўся “Метад Гранхольма”.
Далей
|
Маляўнічасць адчуванняў
Задумаць яе немагчыма — яна ўзнікае неспадзявана і патрабуе ад мастака імгненнай гатоўнасці ўвасобіць у фарбы. Не, не ў фарбы, а ў іх палахлівыя адценні — мабыць, неспадзяваныя і для самога мастака. Нейкая стрыманасць і невымоўнасць застаецца для тых, хто потым пабачыць, а можа, у думках дапіша ці давыкажа ўсё, што не змог або не пажадаў занатаваць творца. Нешта падобнае — непадуладнае нават слову — адчуваў я, гледзячы на новыя творы Юрыя Хілько, якія дэманструюцца на яго выставе “Знакі і легенды” ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава.
Далей
| |
№ 49 / 1332 за 2017-12-08
Сталоўка як храм спажывання
Прыемна здзіўляе ўжо тое, што мастакі па-ранейшаму могуць здзіўляць — нават не важна, прыемна альбо не. Пагатоў калі патрафяць здзівіць ужо цалкам сфармаваныя аўтары. Знакаміты абстракцыяніст Сяргей Кірушчанка нечакана для ўсіх скарыстаўся вынайдзеным Ільём Кабаковым жанрам татальнай інсталяцыі — гэта калі аўтар стварае цэласную прастору, непадзельны штучны сусвет, які цалкам паглынае гледача. Жывапіс, якому мастак аддаў ці не ўсё свядомае жыццё, тут выконвае хіба другасную, утылітарную функцыю — не нашмат важнейшую, чым белая пашчэрбленая кафля, цыратавыя абрусы ды іншыя часткі праекта.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|