art-блог № 7 / 1342 за 2018-02-18
Тры ў адным
У сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адначасова праходзяць тры выставы:“Світанак” — графічныя творы дагестанскага мастака і пісьменніка Марата Гаджыева, якія ў тым ліку з’яўляюцца і прэзентацыяй узораў сучаснай кніжнай культуры Дагестана, а таксама экспазіцыя грамадскага аб’яднання “Гільдыя керамістаў” і персаналія мастака Аляксандра Адамава.
Далей
|
Запрашэнне зазірнуць за кулісы
У Арт-гасцёўні “Высокае места” праходзіць выстава мастацкага тэкстылю і касцюму. Экспануюцца творчыя работы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выкананыя ў 2015 — 2017 гадах. Назва пазычана з камп’ютарнага лексікону — “Гіперсувязі”. Такім чынам арганізатары імкнуліся падкрэсліць камунікатыўную сутнасць сучаснага мастацтва, ягоную адкрытасць навацыям і эксперыменту.
Далей
|
Дасканаласць незавершанага
У маі гэтага года Уладзіміру Вітко спаўняецца 85 гадоў. Не сумняюся, што адзін з найстарэйшых віцебскіх мастакоў яшчэ здзівіць і ўзрадуе сваімі юбілейнымі выставамі. Ён таксама і адзін з найбольш энергічных, нават калі гаварыць наогул аб усіх пакаленнях. А не дае спыніцца яму, як прызнаецца сам жывапісец і графік, бесперапынная праца думкі. Менавіта думка зрушае на аналіз маніпулятыўных і натоўпаўтваральных тэндэнцый, неад’емна ўласцівых сучаснаму соцыуму. Пакуль жа выстава яго работ працуе ў Віцебскім мастацкім музеі.
Далей
| |
№ 6 / 1341 за 2018-02-11
Ад батлейкі да двухбояў на шаблях
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, каардынатарам якой з’яўляецца пастаянны аўтар “К” Зміцер Юркевіч, знаходзіць усё новыя спосабы папулярызацыі сродкамі мастацтва знакавай для беларускай гісторыі асобы. Фестываль “Рэйтан”, які пройдзе 17 лютага ў Мінску, уражвае не толькі планаваным маштабам — здавалася б, недасягальным для купкі рупліўцаў. Як падаецца, арганізатары вырашылі ахапіць літаральна ўсе ўзроставыя групы і задаволіць усе эстэтычныя густы. І толькі дзеля адной мэты — каб пра 245-я ўгодкі Варшаўскага сейму, на якім здзейсніў свой мужны ўчынак патрыёт ВКЛ, даведаліся нават тыя, каго мінуўшчына зусім не цікавіць.
Далей
|
“ПлаSтформа” паміж рухам і сэнсам
Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў “ПлаSтформа”, які ўжо шосты раз пройдзе на наступным тыдні ў Мінску, вяртаецца да былых маштабаў. Гэта ізноў паўнавартасны фэст, які ладзіцца на розных пляцоўках, мае замежных удзельнікаў і, што самае важнае, дэманструе шырокую панараму той мастацкай з’явы, якой ён прысвечаны. Хаця, паводле не зусім добрай традыцыі, праводзіцца форум па-ранейшаму з намаганняў і энтузіязму кіраўніка “ІнЖэста” Вячаслава Іназемцава ды яго паплечнікаў.
Далей
|
Інвентарызацыя ілюзій
Блёклыя, выцвілыя старонкі, на якіх “разбягаюцца” па невядомых траекторыях чырвоныя і сінія вугалкі для фатаграфій… Віды зімняга пейзажу, нібыта спехам, у адвольным парадку сабраныя ў контур срэбранай рамы… Чорна-белыя фота дзяўчыны на фоне маляўнічай натуры… Прыглядзеўшыся, на здымку нібыта 60-гадой даўніны, я пазнаю ў незнаёмцы, што замерла ў трошкі тэатральнай позе, фатографа Аляксандру Салдатаву. Як такое можа быць? І што гэта ўсё значыць?
Далей
|
Femina як камп'ютарны монстр
Камерны Team Theatre, стацыянарная зала якога разлічана ўсяго на 30 месцаў, існуе крыху больш за год. Аднак яго шматлікія ініцыятывы ўжо на слыху не толькі ў родным Гомелі, але і ў сталіцы. Днямі ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва быў прэзентаваны гомельскі спектакль “Джуманджы” — паводле міні-п’есы-дзённіка Femina maxime сучаснага расійскага пісьменніка Сяргея Патапава. Падзея атрымала добрае анансаванне, пазіцыянуючыся як “вельмі дзіўны спектакль” — іншымі словамі, смелы эксперымент.
Далей
|
Кіно для пацалункаў
Калі хтосьці хоча правесці вечар у апошнім шэрагу кіназалы з каханай дзяўчынай — вам дакладна на новую камедыю Аляксандры Бутар “У асабістую прастору ўваход забаронены”. Лёгкая, разлічаная на моладзь рамантычная стужка рэжысёра нашумелых “Белыя росы. Вяртанне” і “Салодкае развітанне Веры” мае ўсе прыкметы “кіно для пацалункаў”: прыемныя акцёры, нескладаны сюжэт — і, на жаль, дрэнная рэжысура, якая дазваляе без праблем адхіляцца ад дзеяння на экране.
Далей
|
№ 5 / 1340 за 2018-02-02
Сучасная рэвізія “Рэвізора”
Зварот Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да класічнага “Рэвізора” стаў вельмі дарэчным і своечасовым. 160 гадоў прайшло з напісання п’есы, а ўсё гэтак жа трапна гучыць гогалеўскае слова.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|