Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Нацыянальнае, сучаснае…
Учора ў сталічным Палацы мастацтва прайшла цырымонія закрыцця Рэспубліканскай выставы “Трыенале сучаснага мастацтва” па выніках Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 — 2020. На цырымоніі былі агучаны імёны лаўрэатаў.
Падказка ад прашчураў
У адным з нядаўніх нумароў, гаворачы аб праблемах пошуку продкаў (гл. матэрыял “Айчынная генеалогія: зірнуць у мінулае, каб пабачыць будучыню” у № 30 за 25 ліпеня), мы звярнулі ўвагу на тое, што першапачатковай інфармацыяй, неабходнай для складання свайго радаводу, з’яўляюцца не архіўныя звесткі, а перадусім расповеды старэйшых сваякоў, якія дазваляюць высвятляць пытанні напрамкі, для наступных пошукаў.
Той, што развенчвае міфы, або Асветніцтва пад зорным купалам
Мінскаму Планетарыю — 55. Узрост даволі сталы, калі меркаваць па тым, што самы першы планетарый ў свеце, які з’явіўся ў Мюнхене, адзначыць векавы юбілей толькі праз пяць гадоў. Ну а тое, што жыць планетарыям на Зямлі не адзін век, не выклікае ніякіх сумненняў. Па сутнасці, уся іх гісторыя — гэта пошук найбольш відовішчных спосабаў расказаць пра зорнае неба, цікавасць да якога ў чалавека ніколі не згасне.
Віртуальныя кніжныя тэндэнцыі, або Хто такі Жаўтун-Баўтун?
Кніга, як вечная каштоўнасць — нават у эпоху інтэрнэту, — прыцягвала, прыцягвае і будзе прыцягваць да сябе людзей. Таму бібліятэкары Беларусі, як і год і дзесяць таму, усё так жа актыўна шчыруюць над новымі выставамі, арганізуюць разнастайныя мерапрыемствы і ладзяць адметныя акцыі. Гэтым бібліятэчным справам не перашкодзіў нават і каранавірус.
Сур’ёзныя высновы лёгкай камедыі
Камедыя становішчаў з яе лёгкай, фарсавай асновай апошнія дзесяцігоддзі проста стала сапраўднай гаспадыняй на сцэнічных падмостках. Прычына тут навідавоку: тэатрам трэба выжываць, а гледачы галасуюць кашальком менавіта за гэты жанр. Іншым часам тэатры здольныя і ў такога кшталту драматургіі знаходзіць каштоўныя зярняты жыццёвай праўды, падставу для стварэння цікавых і глыбокіх характараў.
Нібыта зноў сустрэўся з ім…
У сталічным Палацы мастацтва апошні дзень працуе выстава “Павел Бондар і яго школа”. Гэта першая выстава, цяпер ужо памяці, творцы, які пайшоў з жыцця летась. Яна стала магчымай, дзякуючы высілкам ягоных калег, сяброў і вучняў.
Павел Кухта: беларускі віртуоз класічнай гітары
Добразычлівы, уважлівы, тактоўны чалавек. Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гітарыст, якіх у краіне адзінкі. Па вялікаму рахунку праз віртуознае валоданне класічнай іспанскай гітарай Павел Кухта робіць культурны прамоўшэн Беларусі па-за яе межамі. Таму з яго імем асацыюецца высокі ўзровень выканання, а значыць, патэнцыйныя магчымасці краіны, бо яскравым майстрам-выканаўцам ён стаў менавіта тут.
Ад зажынак — да дажынак
Ну, могуць жа, калі хочуць! Толькі мы напісалі, што няма ў аглядах пошты матэрыялаў пра творчае стасункаванне сталічных дзеячаў мастацтваў з работнікамі раённай сферы культуры, як у рэдакцыю прыйшла навіна з Ашмян. Тамтэйшыя метадысты пішуць, што ў раённы цэнтр завіталі прадстаўнікі Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. І не толькі дзеля знаёмства з мясцовымі цікавосткамі. Не, прывезлі і сваю: спектакль “Абрабаванне апоўначы”. Пастаноўка (цытую) “ у гумарыстычным святле прыадкрыла пэўныя цёмныя моманты з жыцця работнікаў гандлю”. Смеху, кажуць, было шмат. А гандлёвыя работнікі не пакрыўдзіліся, бо гумар — ён і ёсць гумар. Вось такая калабарацыя. Пра яе і паспрабуем сёння пагаварыць. З вашай дапамогай, безумоўна.
Генадзь МАРКЕВІЧ: “Магу аддаць песню забясплатна”
Я назаву ўсяго пару яго песень, і вы абавязкова пагадзіцеся са мной, што сённяшні госць “К” — рэальна адзін з вядучых беларускіх хітмэйкераў: “Жемчуга”, што ўвасоблены Інай Афанасьевай, і “Падае снег” у выкананні Вольгі Плотнікавай. Ды і як чалавек кампазітар Генадзь МАРКЕВІЧ добры, паверце…
Ігар Сурмачэўскі: “Трэба думаць, як захаваць калекцыю для Беларусі”
Зайшоўшы ў гэтую звычайную мінскую кватэру, адразу адчуваеш пах ладану. Мабыць, ён там пануе заўсёды. Гэтым водарам набрынялі намоленыя стагоддзямі абразы, якімі з падлогі да столі завешаныя сцены стандартнай планіроўкі пакою. Тут жа, за сталом з вялізнай цэйсаўскай лінзай, іконы літаральна вяртаюцца да жыцця. Гаспадар імправізаванай майстэрні — рэстаўратар, калекцыянер і мецэнат Ігар СУРМАЧЭЎСКІ — цікавы кожнай з гэтых трох сваіх іпастасяў. У яго “Сезаме” — чаго толькі няма: абразы, найкаштоўныя дакументы ды пячаткі князёў ВКЛ, прадметы даўняга шляхецкага побыту, маляванкі Драздовіча і незлічонае мноства іншых рарытэтаў, якімі выхваляўся бы любы музей — не толькі беларускі, але і замежны.
Грунвальд: узровень уздзеяння мусіць быць…
У Нацыянальным гістарычным музеі праходзіць фотавыстава, прысвечаная 610-й гадавіне Грунвальдскай бітвы. На прадстаўленых здымках — фрагменты гістарычнай рэканструкцыі, што рэгулярна ладзіцца на полі, дзе ў Сярэднявеччы быў спынены тэўтонскі “Націск на Усход”.
Кінапартрэт у “інтэр’еры” горада
15 жніўня ў галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца прэм'ера новай стужкі “Майстэрні Уладзіміра Бокуна” з праекта “100 імёнаў Беларусі” — “Караль Ян Чапскі”. Памятаеце арыгінальны памятны знак, створаны скульптарам Паўлам Вайніцкім у гонар вядомага гарадскога галавы, што вылучаецца нечаканай экспрэсіўнай манерай? Параўнаць мастацкі вобраз на барэльефе па вуліцы Кісялёва ў Мінску з кінаўвасабленнем і прапануе дакументальная драма Аляксея Макаранкі. Пагаджуся, параўнанне абліччаў не зусім правамернае, але не магу ўтрымацца ад гэтай спакусы, — ды яшчэ ўзнавіць у памяці партрэт-графіці па вуліцы Кастрычніцкай, выкананы аэразольнай фарбай. Постаць вядомага рэфарматара, сапраўды, вартая самых розных згадак — і ў гэтым можна яшчэ раз пераканацца, паглядзеўшы новую стужку вядомага праекта.
“Дзе тут вуліца Дзяругі?”
Скрыпка ў жыцці Зоі Якаўлевай двойчы сыграла галоўную партыю. У 1959-ым васьмігадовая дзяўчынка з татам ішла запісвацца ў музычную школу менавіта на гітару. Аднак настаўнікі выявілі ў малой абсалютны слых — і прапанавалі ёй скрыпку. Гэта быў першы набор на струннае аддзяленне. Набралі толькі чатырох вучняў — з выключным слыхам: Зою, Яўгена Дзяругу, Уладзіміра Шаця і Святлану Музычкіну.
Геніяльны даследчык спадчыны
7 жніўня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР Генадзя Цітовіча — знакамітага этнографа і хормайстра, чыё прозвішча ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю айчыннай культуры. Невыпадкова калектыў, якім ён кіраваў 22 гады, цяпер носіць яго імя — Нацыянальны народны хор Беларусі імя Г.Цітовіча.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»