Суботнія сустрэчы № 10 / 1293 за 2017-03-11
Скажы, “Pauline”, навошта…
З чаго б гэта “Культура” вырашыла прадставіць вам менавіта гэтую маладую каманду, спытаеце вы? За якія такія заслугі? Усё вельмі проста. Гурт “Pauline” — тыповы ўзор калектыву-пачаткоўца, які за два гады існавання дасягнуў сякіх-такіх поспехаў, атрымаў прызнанне ў часткі меламанаў ды зусім нядаўна выпусціў дэбютны альбом. На прыкладзе ансамбля мы і хочам паспрабаваць разабрацца, як сёння жывецца маладым музыкантам, з якімі праблемамі сутыкаюцца яны ў сваёй творчай дзейнасці, і наогул — навошта ім усё гэта трэба?.. За бэнд у рэдакцыю “К” прыйшла яго ідэолаг ды лідар-вакалістка Паліна ЦІМОХІНА. “Ужо колькі іх упала ў гэтую бездань...”, Марына Цвятаева. У бездань шоу-бізнесу...
Далей
|
№ 9 / 1292 за 2017-03-04
Наша фота і супольнасць вакол яго
Мы пачалі размову са старшынёй Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў Сяргеем МІХАЛЕНКАМ з успамінаў пра выставу фотаздымкаў “Вільнюс за адзін дзень” (2007), якая адбылася ў час існавання галерэі “Zнята” ў кінатэатры “Цэнтральны”. Тады праходзіла шмат выстаў, была яркая хваля цікавасці да фатаграфіі, ішлі баталіі на інтэрнэт-сайтах. Зараз хваля сышла, патрабаванні да фотапраектаў сталі вышэйшымі, а настроі ў фотарэпарцёрскай і арт-супольнасці змяніліся.
Далей
|
№ 8 / 1291 за 2017-02-25
7 пытанняў пра мову дырэктару Інстытута мовазнаўства
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, а таксама Тыдня роднай мовы, які ладзіць з 20 па 26 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа філіяла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, “К” вырашыла задаць 7 пытанняў кіраўніку гэтай установы Ігару КАПЫЛОВУ. Наша сустрэча прайшла 21 лютага перад самым пачаткам “круглага стала” “Мова ў навуцы, адукацыі, заканадаўстве”, які ладзіўся інстытутам.
Далей
|
№ 7 / 1290 за 2017-02-18
“Маем найбольшае самі”
Пасля запісу гэтага інтэрв’ю знакамітага нашага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся РАЗАНАВА (давялося пачуць у кулуарах XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адразу два аднолькава пашанотныя вызначэнні яго (і для нашай літаратуры тое таксама гонар): класік і гуру) ён сказаў у адказ на маю рэпліку, маўляў, з вамі за чвэрць гадзіны можна запісаць інтэрв’ю на паласу: “Пакіньце толькі самае істотнае”. Істотным мне падаўся амаль увесь дыктафонны запіс. Нагодай жа для гутаркі стала кніга перастварэнняў Алеся Разанава прадмоў Францыска Скарыны да надрукаваных ім кніг “Бібліі” “Маем найбольшае самі”. Урэшце, гутаркі магло б і не адбыцца, каб не… Але пра тое напрыканцы.
Далей
|
Тэлепантэон можа быць недабудаваны…
На тэлеканале “АНТ” адбылася прэм’ера цыкла “100 імёнаў Беларусі”. Гэты праект настолькі вытлумачальны і чаканы ў нашым эфіры, што выпадае хіба здзіўляцца, чаму яго ніхто не зрабіў дасюль. Балазе, пра такі эфектыўны спосаб папулярызацыі знакавых постацяў мінуўшчыны гаварылася настолькі часта, што думка, здавалася б, ужо сама сабою павінна была матэрыялізавацца. Тым не менш, само сабою нічога не здараецца. Пра задуму тэлепантэона нацыянальных герояў і пакручастыя шляхі яе рэалізацыі мы гаворым з генеральным прадзюсарам праекта Уладзімірам БОКУНАМ.
Далей
|
№ 5 / 1288 за 2017-02-04
У бок “татальнага тэатра”
У 2016 годзе віцебская “Лялька” адзначыла дзве юбілейныя даты: 30-годдзе тэатра і 70-годдзе яго мастацкага кіраўніка Віктара КЛІМЧУКА, які стаяў ля вытокаў стварэння гэтага цяпер ужо сапраўды здабытку сучаснай культуры Беларусі. “Лялька” разбурае многія стэрэатыпы: аб лялечным тэатры як выключна дзіцячым, ставячы найглыбокія "дарослыя" спектаклі, пра “другаснасць” тэатра лялек у параўнанні з драматычным, пра яго выключную забаўляльнасць, бо не толькі ў дарослых, але і ў дзіцячых пастаноўках шматпланавы сімвалічны і касмалагічны змест. І яшчэ тэатр, якім кіруе Віктар Клімчук, вылучаецца глыбокім пранікненнем у вобразы і дух беларускай традыцыі. Апошняе тычыцца перш за ўсё пастановак паводле твораў вялікага Уладзіміра Караткевіча. У той жа час, усе яны вылучаюцца сэнсам, які можна было б назваць агульначалавечым праз адзінства перадачы сакральнага і гуманістычнага зместу. У размове з Віктарам Клімчуком пасля ўсіх святкаванняў мы закраналі пытанні, якія нельга было абысці нават у святле ўрачыстых дат.
Далей
|
Ад хаткі да хайтэка
Прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар архітэктуры Сяргей СЕРГАЧОЎ не толькі ведае пра народнае дойлідства амаль усё (сведчаннем таму — яго нядаўняя грунтоўная манаграфія), але і здолеў вывесці яе ўтоеную ад павярхоўнага погляду квінтэсэнцыю, абагульніўшы свае шматгадовыя даследаванні ў некалькіх трапных фармулёўках. З сёлетнім лаўрэатам прэміі Прэзідэнта краіны “За духоўнае адраджэнне” мы гаворым як пра захаванне набыткаў нашых продкаў, так і пра той карысны ўрок, які яны могуць даць сучасным архітэктарам і асабліва іх замоўцам.
Далей
|
Чвэрць стагоддзя і 103 спектаклі
Рэспубліканскаму тэатру беларускай драматургіі — 25! Да юбілею была падрыхтавана прэм’ера спектакля “Беларусь. Дыдактыка” (гл. “К” №3), адкрыта выстава, выпушчаны аб’ёмны і назвычай інфарматыўны буклет, прысвечаны не толькі ўласна гэтаму тэатру, але і праблемам развіцця сучаснай беларускай драматургіі і рэжысуры. Нарэшце, акурат у дзень сваіх народзінаў трупа прымала віншаванні і творчыя падарункі-прывітанні (у тым ліку, ад замежных партнёраў і гасцей), адказаўшы на іх вельмі крэатыўным капуснікам.
Далей
| |
№ 4 / 1287 за 2017-01-28
Хуліган і Скарына: цяпер з “...Буслом”
Моладзі ўласціва ўсімі праўдамі і няпраўдамі рвацца ў сталіцу, бо, па меркаванні многіх, толькі тут ёсць магчымасць пабудаваць яскравую кар’еру. Творцы тут — не выключэнне. Мой суразмоўца акцёр Іван ТРУС сваім прыкладам даводзіць, што галоўнай меркай поспеху з’яўляецца ўсё ж талент, а не месца пражывання. Пасля дзевяці гадоў прафесійнай дзейнасці ў сталіцы ён з’ехаў у Магілёў. Яшчэ не завяршыўся яго другі сезон у Абласным драматычным тэатры, а Іван ужо шчыльна заняты ў рэпертуары і з’яўляецца ўладальнікам Нацыянальнай тэатральнай прэміі-2016 у намінацыі “Лепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|