Суботнія сустрэчы № 16 / 1351 за 2018-04-21
Ад Скарыны да Манюшкі і далей
Аляксей ФРАЛОЎ — вядомы беларускі музыкант, лаўрэат міжнародных конкурсаў. Фагатыст, дырыжор, даследчык. Яго шчырая прага да папулярызацыі старадаўняй беларускай музыкі выліваецца не толькі ў архіўныя пошукі і разнастайныя публікацыі, але таксама
і ў выкананне знойдзеных артэфактаў. І дзеля гэтага — у арганізацыю музычных калектываў і іх выступленняў, прычым не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы. Нядаўна ён вярнуўся
з сольных гастроляў па Германіі, дзе іграў, зноў-такі, беларускую музыку — ды часам яшчэ і з тамтэйшымі музыкантамі!
Далей
|
№ 15 / 1350 за 2018-04-14
Калісьці ён быў “бітнікам”
Роўна 50 гадоў таму, 14 красавіка 1968 года, у беларускай сталіцы абвясцілі лаўрэатаў фестывалю біт-ансамбляў Мінска. Гэта было першае масавае мерапрыемства ў СССР, удзельнікамі якога з’яўляліся самадзейныя калектывы ў стылях рок-н-рол, блюз і рытм-энд-блюз. 12 ансамбляў цягам трох дзён змагаліся за ўзнагароды фэсту ў актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер БДУІР). Журы пад старшынствам Барыса Райскага — у той час галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё — уручыла галоўны прыз ансамблю “Алгоритмы”.
Далей
|
№ 12 / 1347 за 2018-03-23
Артыст павінен чуць...
У яе знешнім выглядзе, паставе, манеры трымацца ёсць нешта шляхетнае, высакароднае, нават арыстакратычнае. Без сумневу, і ўнутраная сутнасць гэтай выдатнай актрысы адпавядае таму першаму ўражанню. Вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Ларыса АНТОСЕВА нядаўна адзначыла свой юбілей. У яе актыве — цэлы шэраг запамінальных роляў. Напярэдадні Сусветнага дня тэатра мы гутарылі з актрысай пра тыя ўражвальныя пераўвасабленні.
Далей
|
№ 11 / 1346 за 2018-03-17
Супрамат у аснове фантазіі
У галоўнага мастака Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра КАСЦЮЧЭНКІ ўсё як па нотах. Таму і падчас размовы з ім з нагоды яго 60-годдзя адчувалася падрыхтаванасць і сабранасць. У паўзах паміж інтэрв’ю — абавязковы тэхнічны нагляд за манціроўкай дэкарацый на галоўнай сцэне. Такая прадуманасць — рэнамэ творцы, бо фундаментальным патрабаваннем да сваёй прафесіі ён лічыць дасканалую заглыбленасць
у матэрыял і адказнасць за канчатковы вынік.
Далей
|
№ 7 / 1342 за 2018-02-18
“Я сам сабе канкурэнт!”
Нязменны кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра эстраднай і сімфанічнай музыкі, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ быў названы Чалавекам года культуры ў сваёй намінацыі “Музычнае мастацтва”. Наўрад ці хтосьці палічыў такое рашэнне незаслужаным — з увагі на зробленае ім летась. Між тым, і гэты год у жыцці калектыву абяцае быць не менш насычаным на падзеі. Як падаецца, яго дзейнасць надзвычай трапна адлюстроўвае ідэю Года малой радзімы — і асабліва гэта тычыцца фестываляў у невялікіх гарадах, чый агульны лік перавысіў ужо 500.
Далей
|
№ 5 / 1340 за 2018-02-02
Няма чаго баяцца гледача
Здавалася б, ужо колькі тэатр імкнецца разбурыць чацвёртую сцяну, што разводзіць па розныя бакі акцёра і гледача, але часцяком тая барацьба не ідзе далей за словы. Ды і само тэатральнае жыццё для публікі занадта рэгламентаванае: у фае — да першага званка, пасля трэцяга і да фінальнай заслоны — у глядзельнай зале, а далей — праз гардэроб ды на выхад. Многім не хапае ваколтэатральнай атмасферы, але ці не самі тэатралы баяцца размовы са сваёй аўдыторыяй? Пра закрытасць ад публікі, перспектывы прафесіі лялечніка і чаканне новага тэатральнага дома “К” пагутарыла з галоўным рэжысёрам Брэсцкага тэатра лялек Аляксандрам ЯНУШКЕВІЧАМ.
Далей
|
№ 2 / 1336 за 2018-01-13
Лепшы спосаб насалоды
26 снежня 2017 года споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра ГНІЛАМЁДАВА. Гэта надзвычай цікавая, самабытная, харызматычная і каларытная асоба на ніве айчыннай гуманітарыстыкі і культуры, аб чым сведчыць і наша нядаўняя гутарка.
Далей
|
№ 51 / 1334 за 2017-12-22
Святлана Марэцкая: “Свет без тэатра быў бы іншым”
Гродзенскаму абласному драматычнаму тэатру сёлета споўнілася 70 гадоў. Прыблізна палову гэтага часу на яго сцэну выходзіць актрыса Святлана МАРЭЦКАЯ. Мы папрасілі яе падзяліцца сваімі думкамі адносна “мастацтва Мельпамены” і яго ролі ў сучасным свеце.
Далей
|
№ 50 / 1333 за 2017-12-17
Алмаз як талент, дыямент як прафесія
Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — 85! Напярэдадні ўрачыстасцяў мы сустрэліся з рэктарам ВНУ — доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Кацярынай ДУЛАВАЙ.
Але размова стала не экскурсам у мінулае і не справаздачай пра зробленае (а тут ёсць чым ганарыцца: штогод — каля сотні міжнародных перамог, падрыхтаванымі кадрамі ўкамплектаваны ўсе творчыя калектывы краіны, шмат выпускнікоў запатрабаваны ў замежжы). Лейтматывам стаў позірк у будучыню.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 45
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|